Чалавек ідзе

Але «стварэнне» зусім і не думала кхдацца на Ра. Наадварот, сваёю ласкавасцю, прыемнасцю, мяккімі рухамі яно быццам запрашала бліжэй да сябе. Ра падышоў зусім блізка і адчуў прыемную цеплыню. Мімаволі працягнуў ён рукі над агнём і прастаяў так нерухома некалькі хвілін. Потым завярнуўся і пабег да сваіх.
Махаючы рукамі і паказваючы ў той бок, ён клікаў старэйшых і ўсё казаў: «О! О!» Тады і ўсе заўважылі ў лесе гэтае святло і пайшлі за хлопчыкам.
Таксама, як і Ра, яны спачатку боязна выглядалх з-за дрэў і не адважваліся падысці бліжэй. Толькі тады, калі Ра смела падышоў да агню і працягнуў рукі,— тады толькі яны падышлі і абхінулі сабой агонь.
Можна сабе ўявіць, што павінны былі адчуць гэтыя прамоклыя і схаладзелыя людзі.
Твары адразу ажывіліся, вочы заблішчалі. Морды скрывіліся ўжо так, што, здавалася, вось-вось блісне ўхмылка.
I палянка ўся ажывілася, зноў пачуліся галасы, «гутарка». Людзі весела, жвава таўкліся ля агню. Маткі падымалі дзяцей на руках і працягвалі іх над агнём.
Нехта нават так асмялеў, што захацеў ухапіць рукою язык полымя, але зараз жа закрычаў і па бег прэч, як шалёны. А за ім і ўсе...
Паляна мігам апусцела, толькі з-за дрэў асцярожна выглядалі перапалоханыя людзх. Ды і было чаго палохацца: выходзіць, што і гэтая нібы такая ласкавая і добрая істота таксама кусаецца і нападае. А што.калх яна пагоніцца за імі?
Але агонь, відаць, не збіраўся гнапда. Ен, як і ранен, варушыўся сабе на сваім месцы, ласкава трашчаў, свяціў і грэў навакол, як і раней, вабіў да сябе.
Патроху людзі асмялелі і адзін за адным ціхенька пачалі вяртацца да агню. Зноў абкружылі яго, і зноў усё стала добра. Значыцца, уся справа толькі ў тым, каб не чапаць яго. Ён гэтага не любіць. Але сам, як відаць, нікому не думае рабіць нічога дрэннага. Наадварот, яшчэ да гэтага часу яны не сустракалі ніводнага стварэння, якое было б такім добрым да іх, як гэтае.
Сярод лясной цемры людзям было светла, цёпла; цела абсушылася. Разам з тым змяніўся ўвесь настрой. Яны ўжо зусім забыліся аб нядаўнім здарэнні і ўсёй сваёй істотай убіралі асалоду цяперашняга шчасця.
Людзі ўпершыню бачылі і адчувалі агонь, той агонь, без якога чалавек не быў бы чалавекам. Пашана, удзячнасць, страх — усе гэтыя пачуцці нараджалі-ся ў іх сэрцы; тыя пачуцці, якія х да гэтага часу выклікаюцца ў а дета л ых людзей незразу мелымі ім з'явамі прыроды.
А за некалькі крокаў ад гэтага светлага месца прытулхлася ноч, яшчэ больш цёмная, сярдзітая, вільготная і халодная. Яна пільнавала з-за дрэў і чакала, каб зноў абхапіць людзей...
Тым часам пень дагараў. Паступова, непрыкметна, але няўхільна агонь змяншаўся. Рабілася ўсё цямней і цямней і разам з тым усё хала дней.
Неевядомая трывога авалодала людзьмі. Яны пачалі праціскацца бліжэй да агню.
Вось і полымя знхкла. Ноч рынулася з лесу і ахнула палянку...
Але засталіся яшчэ вуголлі, якія крыху гарэлі. На іх былі накіраваны ўсе вочы, да іх кожны стараўся праціснуцца бліжэй. Гурток сціскаўся ўсё шчыльней і шчыльней. Вось ужо заднія нічога не бачаць, але ўсё праціскаюцца наперад, не адводзячы вачэй ад таго месца, дзе павінен быў быць ён, агонь.
Холад і вільгаць зноў абхапілі людзей, але пакуль што яны іх не адчуваюць.
Прайшло яшчэ некалькі часу, і — агонь зусім згас...
Ціхі, жалобны енк пранёсся па лесе... Гэта чалавек развітваўся з самым дарагім, што толькі мог мець.
I з вачэй яго выкацхлася першая слязіна...
Тады ноч выпаўзла з-за дрэў і захапіла палянку і людзей. Холад х вільгаць, да якіх людзі даўно ўжо прывыклі, цяпер здаваліся іншымі, значна горшымі. Ля абгарэлага пня, скурчыўшыся, сядзелі цёмныя фігуры...