Чалавек ідзе

На другім жа канцы людзі ў гэты момант ціскаліся, душылі адзін аднаго. Кожны хацеў уцячы першым. У важака ў гэты час з'язіўся чалавечы дух: ён адштурхнуў тых мужчын, якія заціскалі жанчын і дзяцей, зменшыў натоўп, і, дзякуючы гэтаму, усе ўмомант уцяклі. Гэтаму дапамагло яшчэ і тое, што леў, не ведаючы, якія там ворагі ! колысі іх, крыху стрымаўся. А калі ён скокнуў, дык паспеў толькі крыху закрануць апошняга чалавека.
Але ўсё ж без бяды не абышлося. У гэтай мітусні ў адной жанчыны выслізнула з рук паўгадовае дзіцяня. Яно пішчала там, у пячоры, адно, а матка тулялася ля дзіркі, не ведаючы, што рабіць. Сэрца яе разрывалася ад жалю, некалькі разоў яна пасоўвалася наперад і, здавалася, гатова была кінуцца да льва. Але яна адчувала, што гэта будзе дарэмна. Тым больш, што яна засталася адна: яе таварышы ўжо ўцяклі.
Яны беглі ў лес, не азіраючыся. У іх вушах усё яшчэ стаяў страшэнны рык ільва. Да гэтага далучаўся грукат грому і блісканне маланкі. Яны спыніліся пад шырокім дрэвам, цесна збіліся ў гурток і так стаялі, дрыжучы ад жаху і холаду. Дождж ліў як з вядра. У гэты час леў-пераможнік размяшчаўся ў сваііл уласным доме. Ен на ват не забіў дзіцяці, а толькі з цікавасцю прыглядаўся да гэтага незнаёмага стварэння.
Дзіцяня жалобна пішчала, махала ручкамі і ножкамі. Леў асцярожна крануў яго, потым перавярнуў на другі бок. Дзіцяня пачало яшчэ больш крычаць.
Урэшце ўсё гэта надакучыла льву, і ён прыдушыў дзіцяня сваёй цяжкай лапай. Ен быў сыты, спакойны, у цяпле. Шшто яму не пагражала. Яму не трэба было вельмі «ламаць галаву», каб пражыць. На гэтых нікчэмных двухногіх істот, якія тут яму трапіліся, ён у другі раз нават не звярнуў бы ўвагі.
Калі крык дзіцяці спыніўся, маці адышла ад пячоры і накіравалася ў той бок, куды пайшлі ўсе. Страта дзіцяці адчувалася ў яе сэрцы. Але куды горш зрабілася, калі яна апынулася адна сярод цемры і буры. Яна ніколі не была ў такім становішчы. Яны заўсёды трымаліся адзін аднаго. Толькі такім чынам яны ўсе і маглі існаваць. I ў гэтым была будучая перавага чалавека над такім моцным зверам, як леў, які ніколі чарадой не ходзіць.
Добра яшчэ, што нашы людзі ад страху беглі проста і спыніліся пад першым дрэвам. Толькі такім чынам маці натрапіла на іх; інакш яна б загінула, як гэта не раз здаралася ў іх жыцці. Моўчкі далучылася яна да гуртка, на што ніхто не звярнуў увагі. Аб яе горы ніхто нават не ведаў. Усе адчувалі толькі, што ім наогул дрэнна, паасобных жа падзей яны сабе не ўяўлялі. Толькі ў двух-трох чалавек засталіся некаторыя вобразы аб мінулым здарэнні. Важак, напрыклад, уяўляў сабе страчаную сухую пячору, у якой было так добра, звера, які іх выгнаў. Відаць было, што некаторыя хваляваліся, варушыліся, злавалі, значыцца, нешта думалі аб тым, што адбылося.
I гэта быў добры знак: гэта значыла, што яны перажывалі ўражанне пры адсутнасці прычыны, яны маглі думаць аб тым, чаго ўжо няма. А іх магутны вораг гэтага не ўмеў. Ён мог думаць толькі аб тым, што ёсць, што знаходзіцца перад яго вачыма. Аб розных адбыўшыхся падзеях яму не даводзілася думаць.
Хлопчык Ра тым часам сядзеў на дрэве і ўжо на працягу значнага часу сачыў за нейкім незвычайным з'явішчам у лесе. Нешта белае, светлае мільгала далека паміж дрэў. Хоць навакол было цёмна, але ў тым месцы з цемры вылучаліся дрэвы і, здавалася, варушыліся. Ра не мог стрымапь цікаўнасці, злез з дрэва і пачаў красціся ў той бок. Святло ўсё мільгала, дрэвы варушыліся.
Вось ён падышоў зусім блізка і абамлеў ад страху і здзіўлення. Сярод палянкі ляжала разбітае маланкай вялізнае старое дрэва. Сухое дупло яго гарэла; язык! полымя віліся х лізалі дрэва. Навакол было светла і прытульна. Ра схаваўся за дрэвам і доўга разглядаў гэтае дзіўнае з'явішча. Падысці бліжэй баяўся.
Але ўсё было так ціхамірна, спакойна, агонь так ласкава трашчаў, што Ра асмялеў і выйшаў з-за дрэва. Асцярожна, бокам пачаў ён падыходзіць, рыхтуючыся зараз жа ўцячы, калі гэтае невядомае стварэнне задумае што-небудзь нядобрае.