Чалавек ідзе

I ніхто не ведаў, што толькі што адбылося самае вялікае дзеянне ў гісторыі ўсяго чалавецтва: чалавек першы раз падкяў узброеную руку на звера. I гэтае вялікае вынаходства так і засталося незаўважаным...
Па дарозе ім давялося абмінаць вялікае дрыгвянае балота. Я но зарасло травой, зелянелася, бы луг, але як толькі хто прабаваў ступіць туды нагой — зараз жа яго ўцягвала багавінне.
За некалькі крокаў ад берага на купіне стаяў бусел і спакойна глядзеў на людзей, нібы ведаючы, што да яго не дабярэшся. Але Краг не вытрымаў спакусы і кінуўся да бусла. Той узляцеў, а чалавек загруз у балоце і пачаў апускацца.
Людзі ішлі міма і не звярталі на яго ніякай увагі.
Краг убачыў, што справа дрэнная, і пачаў трывожна крычаць. Трывога перадалася другім. Людзі згрудзіліся на беразе, замітусіліся, махалі рукамі. Некаторыя прабавалі былі падысці да Крага, але зараз жа павінны былі вярнуцца назад.
Краг біўся, спрабаваў вызваліцца, але паступова, няўхільна апускаўся ўсё глыбей і глыбей. Прайшло некалькі хвілін, марудных, цяглых. Людзі стаялі, глядзелі і, нарэшце, пачалі траціць цікавасць. Некаторыя адвярнуліся ў другі бок, другія ўжо адышліся. Можна было чакаць, што ўражанне і ўвага аслабнуць і ўсе пойдуць сабе далей.
А небарака тым часам апусціўся да плеч.
Блізка ад яго ляжала сухая верхавінка маладога дрэўца, якое зламалася і ўпала адным канцом на балота, а другі застаўся на беразе. У апошні момант Крагу ўдалося ўхапіцца за гэтую верхавіну, і ён пацягнуў яе да сябе.
Другі канец заварушыўся на беразе, нібы запрашаючы пацягнуць за яго. Але... людзі стаялі сабе і глядзелі або мітусіліся без сэнсу. I толькі праз некаторы час важак ухапіўся за канец і пачаў цягнуць. Тады ўжо і другія прынялі ўдзел.
Але нялёгкая справа выцягнуць чалавека з балота.
Цягнулі ўсе, хто толькі мог зачапіцца. I па іх тварах відаць было, што не толькі фізічнай сілай яны працуюць, але і галавой. Яны адчувалі вялікі сэнс гэтай справы і навочна бачылі карысць гэтае жардзіны як прылады.
Вось ужо выцягнулі да пояса. Краг трымаўся железным! рукамі за верхавінку, але раптам яна адламалася...
Людзі пакаціліся на зямлю, не ведаючы, што здарылася. Потым падняліся, збянтэжана пачалі пазіраць адзін на аднаго, але што далей рабіць,— не ведалі.
А Краг тым часам зноў пайшоў уніз. Вось ужо па шыю... вось ужо да падбародка... ужо і рот у балоце, і крыкі сціхлі... толькі вочы глядзяць смяротным позіркам, просячы сваіх братоў аб ратунку...
Наста ў самы крытычны момант. Щ здагадаюцца нашы людзі зрабіць тое, што яны павінны зрабіць?
Можа, цяпер хто-небудзь з нас усміхнецца над такім пытаннем, але хай ён памятае, што і каля яго знойдуцца рэчы, якіх ён не здагадаўся яшчэ скарыстаць, хоць валодае вопытам усяго папярэдняга чалавецтва. А для першага чалавека гэта была задача больш складаная, як цяпер выдумаць якую-небудзь новую, незвычайную машыну.
Выратавала жаночае сэрца. Агу, тая самая дзяўчына, аб якой мы казалі крыху вышэй, з нейкім натхненнем кінулася наперад, ухапіла жардзіну і працягнула яе да рук Крага.
Тады ўжо ўсе ўхапіліся і з вялікім намаганнем выцягнулі небараку з багны. Ен быў блізка што непрытомны і доўга яшчэ, нават лежачы ўжо на сухім беразе, моцна трымаўся за канец дрэва.
Адчувалася, што ўсе былі задаволеныя гэтым поспехам і ўважліва даглядалі пацярпеўшага.