У краіне райскай птушкі

— Дзвесце дзявяноста тры. Восемдзесят шэсць памерла за паўгода, ды два зноў уцяклі некалькі дзён назад.
— Невялікая бяда, выпішам другіх,— спакойна сказа ў Скот.
I сапраўды, гэта была не бяда. Наадварот — гэта было на карысць гаспадарам. Уцекачы, парушыўшы ўмову, нічога не атрымлівалі. Іх заработку часам за некалькі год, заставаліся ў кішэнях гаспадароў.
3 гэтата боку містэру Скоту заставалася толькі жадаць, каб больш уцякалі, і ў глыбіні душы ён быў удзячны Бруку за тое, што той дапамагаў у гэтай справе сваёй жорсткасцю да рабочых.
Але ўцякалі толькі тыя, якія ўжо ні на што не спадзяваліся і выбіралі смерць. Вядома, такіх было мала.
Трэба адзначыць, што сярод усіх рабочых толькі дзесятак быў з тутэйшых папуасаў. Рэшта былі кітайцы, японцы, малайцы, нават негры.
Гэта тлумачылася проста: па-першае, папуасы не был! прывычныя да сталай рэгулярнай працы, а па-другое, яны хутка ўсе ўцяклі б ад такога жыцця, бо яны былі, як гаворыцца, дома. А з прывезенымі з далёкага краю рабочымі можна было рабіць што хочаш.
На веранду ўзышоў новы чалавек, грэк Кандаракі. Гэта быў не малады ўжо, але вёрткі, хітры, дасціпны чалавечак з бегаючымі вочкамі і казлінай бародкаЙ.
Адкуль ён узяўся, як сюды трапіў — алах яго ведае, але для Скота ён быў вельмі карысны. Ен быў гандлёвым агентам, усё ведаў, што трэба і нават чаго не трэба, ашукваў усіх і ўсім быў патрэбен. I містэр Скот заўсёды карыстаўся яго парадаю.
— Містэр Скот! — сказаў грэк, нізка схіліўшыся.— Тамака прыйшлі два папуасы, відаць, здалёку. Яны прынеслі скуркі райскіх птушак і кавалак золата велічынёю з курынае яйка.
— Што яны патрабуюць за гэта? — запытаўся Скот.
— Дзве стрэльбы.
Містэр Брук аж падскочыў на сваім крэсле:
— Што? Як? Стрэльбы? Не можа быць! Яны ж не ведаюць, што з імі рабіць!
— Мусіць, ведаюць, калі просяць,— сказаў Кандаракі.
— Гэта справа нядобрая,— прамовіў Скот.— Калі яны захацелі стрэльбаў, гэта кепскі знак.
— Мабыць, іх    навучыў хтось,— сказаў грэк.
— Паклічце іх сюды,— загадаў Скот. Кандаракі махнуў рукой. Падышлі два папуасы.
Відаць было, што яны рэдка сустракаліся з белымі. Глядзелі неяк спадылба, як загнаныя звяры.
— О, гэтыя малойчыкі мне не падабаюцца! — сказаў Брук.
I сапраўды, яны значка адрозніваліся ад бліжэйшых папуасаў. Асабліва цікавая была іх зачоска. Усе валасы был! падзелены на мноства кос, і, каб гэтыя косы не злучаліся, яны былі аблеплены гразёю. Косы звешваліся з усіх бакоў і нават бразгаталі пры кожным руху.