У краіне райскай птушкі

Яе прывозілі галоўным чынам з суседніх астравоў, якіх шмат было навакол.
Станцыя і сама вырабляла копру і купляла ў папуаса ў. Раней за якую-небудзь шкляную цацку можна было атрымаць мех копры, але цяпер папуасы па разу мне лі і патрабавалі сякеру, нож ці яшчэ што карыснае.
Бліжэй да мора стаяў галоўны дом, у якім жылі начальнік станцыі містэр Скот і яго памочнік містэр Брук.
Дом быў лёгкі, з дошак, і стаяў на слупах — таксама, як і папуаскія хаціны.
Навакол усяго дома ішла веранда, на якую вы-ходзілі вялікія вокны. У некаторых вокнах за-мест шкла былі густыя сеткі. Яны абаранялі ад маскітаў і разам з тым прапускалі свежае паветра.
Каля дома раслі пальмы, бананы, эўкаліпты і розныя іншыя дрэвы гарачых краін.
На верандзе на плеценых крэслах сядзелі містэр Скот і містэр Брук, апранутыя ва ўсё белае, як звычайна ходзяць у гэтых краях еўрапейцы.
Містэр Скот быў высокі мужчына, гадоў пад сорак. Чысты, голены твар яго выказваў гордасць і самаўпэўненасць. Ён заўсёды быў спакойны.
Спакойна выслухваў непрыемнасць, спакойна загадваў біць насмерць якога-небудзь слугу, калі той завінаваціцца ў чым. Школі не крычаў і не злаваў, бо яго крык быў бы вялікім гонарам для таго чалавека, на якога ён крычыць. Быў спакойны і ў вяеёлы час.
Самае большее, што ён мог сабе дазволіць,— гэта ўсміхнуцца, размаўляючы з сваім братам-еўрапейцам. I рабіў гэта ён толькі Ў тутэйшых краях, а ў Англіі ён з больш-менш простым чала векам і не размаўляў бы.
Ен быў шляхетнага паходжання і марка страціў усе свае грошы. Сюды прыехаў таму, што, па-першае, ён тут атрымліваў вялікую плату, а па-другое, што ў гэтай невядомай старонцы наогул можна пажывіцца.
Яго памочнік, містэр Брук, быў зусім іншага складу: нізкі, тоўсты, зласлівы. Ен меў сорак пяць год і за свой век змяніў шмат прафесій: і вайсковым быў, і на моры служыў, і пропаведзі ў царкве гаварыў, і ў тэатры працаваў,— і нідзе не меў удачы праз свой характар.
Толькі тут ён быў прыгодны. Тыя рабочыя, якімі ён распараджаўся, не маглі нічога яму зрабіць, а містэра Скота ён вельмі паважаў і баяўся.
Англічане сядзелі моўчкі і пілі каву.
Раптам Брук дакрануўся да рукі містэра Скота і ціхенька паказаў у кут веранды. Там, асцярож-на азіраючыся, паўзла яшчарка, даўжынёю з метр. Яна трымала ў роце добры кавалак мяса.
Гэтыя стварэнні вельмі часта крадуць тут спажыву ў людзей, як у нас пацукі. Адно што яны больш палахлівыя. Ледзь толькі людзі павару шыліся, як яна гхакінула мяса і знікла.
— Хутка прыйдзе карабель,— сказаў Скот.— Ці хопіць нам гумы і копры, каб нагрузіць яго?
— Павінна хапіць,— адказаў Брук,— але вось рабочых мала. Учора зноў памёр адзін. Трэба яшчэ выпісаць.
— Колькі мы іх маем цяпер?