У краіне райскай птушкі

Тым часам зусім стала цёмна. У гэтых меецах ноч надыходзіць адразу, раптам. Увесь год цямнее а сёмай гадзіне, і ноч і дзень маюцъ па дванаццаць гадзін, з невялікім ухілам, бо Новая Гвінея ляжыць недалёка ад экватара.
Мора было чорнае: аніводнай хвалькі не было на ім.
Аднак жа папуасы не мерыліся ісці спаць. Яны зноў сталі рыхтаваць свае лодкі.
I мора загарэлася!.. Ад кожнага руху лодкі, асабліва вясла, вада запальвалася, бруілася бледным полымем. Здавалася, што ўсе лодкі плывуць у агні, а ў некалькіх кроках некранутая вада ад гэтага здавалася яшчэ чарнейшай.
Але ніхто з жыхароў не звяртаў увагі на гэтае прыгожае з'явішча. Усе ўжо з маленства прызвычаіліся да яго. Чунглі таксама не раз бачыў гэтае святло, хоць і не ведаў, што яно паходзіць ад мікраскапічных жывёлінак, якія свецяцца, як нашыя чарвячкі-светлячкі або гнілое дрэва.
У лодку села па тры-чатыры чалавекі. У левай руцэ кожны трымаў запалены факел з сухога пальмавага лісця, а ў правай — піку з некалькімі вострьші канцамі, прызначаную спецыяльна на рыбу. Пасярэдзіне лодкі быў раскладзены агонь, ад якога яны запальвалі свае факелы. Яны запрасілі і Чунглі ехаць з імі, але ён адмовіўся, бо быў вельмі змораны.
На моры ў цемры рассыпаліся і заварушыліся агні: вось адзін кінуў сваю піку ў ваду і зараз жа выцягнуў рыбіну, якую спрытна зняў пальцамі нагі.
Доўга глядзеў Чунглі на такую цікавую рыбную лоўлю, але трэба было ісці спаць.
Ен увайшоў у хаціну і лёг на нары. Пад бокам было наслана пальмавае лісце, а за мест падушкі прыстасаваны некалькі бамбукавых жэрдак.
Ён зараз жа заснуў і нават не чуў, калі вярнуліся лаўцы.
Кўрапсйская стакцыя. Выгодны гандалъ.— Гужачая плантацыя.— Каляравыя рабочыя. Паны і падпанкі. Зварот Чунгяі.— Папаўся!..
Кіламетраў за дзесяць ад вёскі папуасаў, на ўзвышшы, стаяла «станцыя», або «факторыя», як завуць сялібы еўрапейцаў у такіх дзікіх месцах.
Звычайна такія станцыі з'яўляюцца прадпрыемствамі капіталістаў. Напрыклад, перад вайной амаль што чвэрць Новай Гвінеі была ў руках адной нямецкай гандлёвай фірмы. Другая чвэрць — у руках англічан, а палова — у галандцаў.
Пасля вайны нямецкую частку адабралі англічане, і Новая Гвінея аказалася падзеленай паміж Англіяй і Галандыяй.
Наогул трэба сказаць, што капіталістычныя дзяржавы гандлююць гэтымі астравамі, як тавараи: мяняюць, купляюць, прадаюць адзін аднаму з усімі жыхарамі і іх вантробамі.
А людзі жывуць, працуюць і нават не ведаюць, што, можа, дзесьці ў Лондане ці Парыжы ў гэты самы час іх хтосьці камусьці прадае.
У розных зручных месцах фірмы закладваюць плантацыі і гандлёвыя пункты.
Тая станцыя, аб якой тут ідзе гутарка, належала да адной англійскай фірмы, якая пшат іх мела ўздоўж усяго ўзбярэжжа. На гэтай станцыі разводзіліся гумавыя, або каўчукавыя, дрэвы. Але, як гандлёвае прадпрыемства, яна не адмаўлялася і ад іншых гандлёвых спраў.