У краіне райскай птушкі

Чунглі зрабіў салодкую міну, заківаў га лавою і сказаў:
—Кавас! Кавас! — што азначае: «прыяцель, прыяцель».
Папуасам, відаць, гэта спадабалася. Яны апусцілі лукі, але ўсё роўна чакалі яго да сябе. Не было чаго рабіць — трэба было злазіць.
Чунглі ўлез у лодку, зрабіў выгляд, што ён вельмі ўдзячны за іх ласкавасць, і ўсё паўтараў:
— Уян, уян (добра, добра)..
Потым выцягнуў з торбы краба і аддаў ім.
Папуасы ўбачылі, што гэта сапраўды «кавас», і зрабіліся лагаднейшымі. А калі Чунглі пачаў выкладаць усе свае веды па папуаскай мове, з якой ён азнаёміўся ў часе сваіх вандраванняў, тады ўжо зусім зрабіўся ім сябрам. Але трэба зазначыць, што ведаў гэтых у Чунглі зусім не хапала. Папуасы жывуць аасобку, сталых зносін паміж сабой не маюць, дзеля гэтага няма ў іх і адзінай мовы. Часта здараецца, што дзве суседнія вёскі гавораць. па-рознаму.
Папуасы не разумел! і паловы таго, што казаў Чунглі, але з некалькім! словамі ды мігамі ўсё ж такі дагаварыцца можна было.
Папуасы выехал! з лесу ў мора. Паку ль яны ехал! ўздоўж берага, сонца пачало спускацца. Чунглі ўбачыў у моры, недалёка ад берага, над вадою, вёску, да якой яны і накіроўваліся.
Хаціны былі пабудаваны на мангравых карэннях, на якіх был! пасланы жэрдкі. Страха была зроблена з плеценага пальмавага лісця, а сцены — з галля.
Там ужо заўважылі, што едзе чужы чалавек. Насельніцтва згуртавалася на краі наецілу і з щкавасцю чакала госця.
Лодка пад'ехала «пад вёску». 3 насцілу звешваліся плеценыя сходкі, па якіх і падняліся ўверх.
Паміж усіх хацін асабліва вызначалася адна, даўгая, вялікая,— туды і павялі госця. Чунглі адразу пазнаў, што гэта быў нібы клуб, дзе жывуць нежанатыя папуасы і дзе звычайна прымаюць гасцей.
Чунглі супакоіўся: значыцца, яго прымаюць як госця. Увайшлі ў сярздзіну. Па баках цягнуліся нары, дзе кожны чалавек меў свае месца. Над галовамі віселі розныя прылады, галоўным чынам для лову рыбы. Цікава, што сярод розных рэчаў тут можна было знайсці разам і каменную сякеру і жалезную, і  касцяны нож і сталёвы; сярод лукаў і стрэлаў была адна старая стрэльба.
Адным словам, відаць было, што тэтыя дзікуны хоць ! жыл! папершабытнаму, але ўжо кары ста ліся і сучаснымі прыладамі.
Пасярэдзіне хаціны была насыпана зямля, дзе гарэў агонь. Зараз жа дадалі галля, паклалі ў попел рыбу, загорнутую ў зялёны ліст, сунулі туды і краба.
Паселі навакол і пачалі, як маглі, гутарыць з Чунглі. Чунглі стаў тлумачыць, што ён ідзе да белых, але разам з тым асабліва стараўся паказаць, што ён сам не належыць да іх, што ён ненавідзіць белых і лічыць іх ворагамі.
Відаць было, што папуасы зразу мел! яго. Яны ўхмыляліся, пляскалі яго па плячы і казалі: «уян, уян».
Ля дзвярэй стаялі жанчыны і дзеці і здзіўлена глядзелі на рэдкага госця.
Чунглі цяпер ужо быў задаволены, што так здарылася і што ён зможа адпачыць і паспаць як мае быць. Бо назаўтра яго чакала вельмі небяепечная справа...