У краіне райскай птушкі

Ім трэба было прайсці невялікі кавалак стэпу да таго нералеска, які віднеўся наперадзе, а там ужо быў канец падарожжа.
Вось ззаду зашамацела трава. Не паспелі яны азірнуцца, як міма іх пра несся дзік. Ханубі хацеў быў стрэльнуць, але не паспеў.
— Шкада! — сказаў  ён,  апусціўшы  стрэльбу.
— Дарма,— сказаў Скот.— Што нам з ім было б рабіць? Усё роўна праз гадзіны дзве будзем дома.
— Мы павінны яшчэ радавацца, што ён не зачащу нас,— сказаў боцман.— Неспадзявана ён мог бы нарабіць бяды.
Праз некалькі хвілін таксама міма іх праскакаў кенгуру, а за ім зноў дзік.
— Чаго гэта яны сёння разлёталіся? — здзівіўся боцман і зараз жа заўважыў з права га боку, крыху ззаду, дым. Дым уздымаўся сцяной І, здавалася, набліжаўся да іх. Не паспелі яны агледзецца, як Ханубі закрычаў:
— Глядзіце, і з другога боку!
3 другога боку таксама падымалася сцяна дыму. У гэты момант зноў пранёсся дзік.
— Трэба спяшацца! — крыкнуў Ханубі.— Гэта, мусіць, папуасы паляць стэп для палявання...
Так яно і было. Гэта звычайны спосаб палявання як у папуасаў, так і ў іншых падобных народаў.
Але спяшацца ў такім гушчары было вельмі цяжка. Добра яшчэ, што дзікі зрабілі маленькую сцежку.
Тым часам дзве сцяны злучыліся за імі, і агонь пайшоў наперад, ахапляючы людзей падковай.
Становішча рабілася надта сур'ёзным. Можна было заўважыць, што агонь ішоў хутчэй  за іх і паступова набліжаўся. А ўцякаць у такім гушчары зусім было немагчыма. Падарожнікі напружвалі апошнія сілы, але агонь усё набліжаўся. Вось ужо і пах дыму пачаў адчувацца.
Разам з тым павялічыўся лік жывёлы, якая ратавалася ад агню і бегла ў тым самым кірунку, куды і людзі. Шмат дзікоў, кенгуру, розных дробных звяркоў, пацукоў, нават змеяў неслася наперад, не звяртаючы ўвагі на людзей.
I людзі таксама не звярталі на іх увагі.
Перад агульнай бядой усе зрабіліся таварышамі — і дзік і містэр Скот.
Да пералеска зусім блізка, але ж затое і агонь блізка. Чутна, як ён трашчыць ззаду, адчуваецца ўжо гарачыня, асабліва ж даймае дым.
Але звяры дапамагалі людзям: яны так папрыціскалі траву, што людзі за імі маглі бегчы бягом.
Вось ужо дрэвы. Трава парадзела. Толькі дым перашкаджае глядзець.
I вось з разбегу яны наляцелі на папуаса!
Той стаяў сабе на пні і пільнаваў здабычу. Ен ужо пусціў некалькі стрэл у дзікоў і кенгуру.
Неспадзявана ўбачыўшы перад самым носам тагах незвычайных «звяроў», ён перапалохаўся і пабег так шпарка, што толькі пяты мільгалі.
Падарожнікі прабеглі ўвесь пералесак і больш нікога не бачылі, бо папуасы стаялі далёка адзін ад аднаго.
Выбеглі ў поле і на кіламетр ад сябе ўбачылі сваю «крэпасць». Усё было па-ранейшаму, на ўзгорку стаяла тая самая будка.
Канец цяжкаму падарожжу! Яны ўжо дома!