У краіне райскай птушкі

I яны пайшлі ў той бок, куды накіраваліся тры таварышы.
Атрад перабіраўся цераз горы, спускаўся ў даліны, заглядваў у кожную цясніну, у кожны куток, прыслухоўваўся, выгледжваў праз бінокль. Адначасова не забываліся і пакапацца ў пяску, сярод каменняў.
Нарэшце такое цяжкае вандраванне зусім змарыла іх. Апаўдні яны прыпыніліся адпачыць і нават засну лі.
Вакол горных вяршынь тым часам збіраліся хмары. Сонца то хавалася за імі, то зноў выглядала.
Трэба зазначыць, што на гарах, асабліва на тих, якія знаходзяцца пад экватарам, у самыя гарачыя часіны дня заўсёды ствараюцца воблакі. Прычына ў тым, што знізу ўздымаецца шмат пары, якая і ахалоджваецца ўверсе, на гарах. Пасля паўдня воблакі яшчэ больш згушчаюцца, і звычайна адбываецца навальніца. Уначы і зранку бывае ясна, але а дзесятай гадзіне зноў пачынаюць з'яўляцца воблакі і гэтак далей.
Зразумела, могуць быць дні, нават тыдні і без дажджу, але агульны закон застаецца, асабліва «эімой», якою лічыцца тут дажджысты час года.
Усе яшчэ спалі, калі боцман Старк прачнуўся. I праз некалькі хвілін яго вострыя вочы ўбачылі, што наверсе, збоку, прабіраюцца тры чалавекі.
Ен разбудзіў Скота, потым прачнуліся другія, і ўсе ціхенька сталі сачыць за імі.
— Хадзем! — закамандаваў Скот, і ўсе сталі красціся ў той бок.
Пакуль яны падняліся ўверх, фігуры зніклі. Праследавальнікі паразыходзіліся ва ўсе бакі і пачалі шукаць. Праз некаторы час Ханубі пачаў рабіць рукам! знакі. Усе асцярожна, без шуму, пачалі збірацца да яго. Хаваючыся за каменнямі, глянулі наперад і ўбачылі ўцекачоў, якія старанна капаліся ля рачулкі, не думаючы аб небяспецы.
Вось яно дзе, тое залатое месца!
Гэтая рачулка ўлівалася не ў галоўную раку, але ў яе прыток. Цякла яна не сярод скал, а па роўнаму ўзвышшу, у якім яна прамыла сабе глыбокае рэчышча. Відаць было, што гэтае ўзвышша складалася не з горных парод, а з старадаўніх наносаў. Значыцца, рачулка ўжо сама прамыла шмат пяску. Колькі ж там павінна быць золата!
3 таго месца, дзе стаялі гледачы, цясніна відаць была ўся, да канца. Бакі яе былі зусім стромкія і вельмі высокія. Такія цясніны, або рэчышчы, сустракаюцца нярэдка і называюцца «каньёнамі».
Там, дзе цясніна пачыналася, быў вадаспад: рачулка падала проста ўніз са сцяны вышиною метраў дваццаць — трыццаць.
1 Вядомыя ўсяму свету каньёны знаходзяпда на рацэ Каларада ў Паўночнай Амерыцы. Там, каб чалавек захацеў лавіць «з берага» рыбу вудачкай, ён павінен быў бы прывяэаць да яе валасіну ці шнур даўжынёю з... кіламетр.
— Яны злоўлены! — радасна сказаў Ханубі. Гэта відаць было адразу. Абы толькі ўвайсці ў
цясніну, і ўцекачам ужо не будзе куды дзецца. Па баках ні ў якім разе нельга было ўзлезці, а на тую сцяну, адкуль падаў вадаспад,— тым болей.
Значыцца, адным махам яны маглі захапіць і ўцекачоў і золата.
Адзін толькі выхад быў з гэтай пасткі, і да гэтага выхада сталі красціся праследавальнікі.
Трое таварышаў сапраўды знайшлі шмат самародкаў. Выгляд золата захапіў іх, як і ўсіх іншых грэшных людзей, і яны нават забыліея, што ім нешта можа пагражаць.
Стрэл паказаў ім, што яны папаліся і ўжо на гэты раз канчаткова.
3 аднаго позірку яны ўбачылі і зразумелі, што з гэтага калідора няма ніякага выйсця.
— Здавайцеся! — крыкнуў да іх Ханубі.— Усё роўна вам няма куды дзецца.
Качу крыкнуў з роспачы. Чунглі і Хуньчжы ў адказ толькі стрэльнулі, і ўсе схаваліся за каменнямі.