У краіне райскай птушкі

— Дык вось яно што! — сказаў Скот, крыху супакоіўшыся.— Вось дзе сакрэт! I з канём, і а тым бяздоннем, і нават з пальмавай лісцінай і ўсё іншае. Вось як яны нас ашукалі!
— Я ж казаў, што нешта такое ёсць,— сказаў Кандаракі.
— Так. Лішні раз павінен пераканацца, што вы заўсёды праўду кажаце. Але ж вы і самі не маглі сказаць нічога пэўнага,— прамовіў Скот.
— Я нюхам чуў,— адказаў Кандаракі. Пачалі   радзіцца,   што   далей   рабіць.   Меліся
дзве заданы: або ісці шукаць гэтых злачынцаў, каб пакараць іх, або займацца сваёй справай. Кандаракі і ўсе іншыя даводзілі, што ганяцца і знайсці іх у незнаемых тарах немагчыма. У кожны момант яны з-за якой-небудзь скалы могуць падстрэліць.
Скот таксама разумеў, што яно так і ёсць, але адна толькі думка аб тым, што з яго, англічаніна, гаспадара, пасмяяліся гэтыя нявольнікі, адна гэтая думка прыводзіла яго ў лютасць. Ад гэтага ж можа пацярпець аўтарытэт англійскай дзяржавы! Якія ж гутаркі пойдуць тады сярод усіх гэтых падуладных людзей? Усе павінны ведаць, што ніякае злачынства супраць англічан не можа застацца непакараным. Нез дарма ж яны так пакаралі Какаду.
Але як гэта зрабіць, асабліва супроць жадання ўсіх удзельнікаў, з якімі тут усё ж такі трэба было лічыцца?
Скот тады пачаў даводзіць, што без Чунглі яны не знойдуць золата. Што хаця і мала надзеі злавіць яго, але паспрабаваць варта.
Для гэтага трэба паслаць двух чалавек, каб прасачылі за імі, а яны самі тым часам могуць тут застацца.
3 гэтай прапановай згадзіліся і паслалі двух сіпаяў. Ім трэба было зараз жа падняцца да таго месца, дзе стаялі гэтыя злачынцы, і адтуль пайсці па іх слядах.
Сіпаі пайшлі. 3 розных бакоў яны падыходзілі да сцяны, каб знайсці якое-небудзь месца, дзе можна было б узлезці.
3 вялікімі ўсілкамі, кожны момант рызыкуючы зваліцца, палезлі яны ўгару. Знізу з жахам сачылі за кожным іхнім рухам. Вось пярэдні ўжо дабраўся да краю, вось ён высунуўся напалову.
Але тут перад усімі начало адбывацца нешта зусім недарэчнае!..
Сіпай, ледзь трымаючыся адной рукой, другою з вялікай цяжкасцю зняў з пляча стрэльбу і працягнуў яе наперад. Потым зняў сумку з патрона мі і таксама паклаў. А сам хутчэй назад!..
— Чаго ты? Куды? — запытаўся яго таварыш.
— Злазь хутчэй, потым скажу! — адказаў той, і абодва хуценька спусціліся ўніз.
Ханубі, раз'юшаны, першы кінуўся да іх. За ім усе іншыя.
— Што? Што гэта значыць? — недаўменна пытал іся з усіх бакоў.
А справа была досыпь простая.
Як толькі падняўся першы сіпай, ён убачыў перад самым сваім носам стрэльбу, і Чунглі, які сядзеў за каменей, ціха, але выразна прашаптаў:
— Стой! Не варушыся, бо зараз пушчу кулю ў лоб!
Сіпаю нічога не заставалася рабіць, як толькі слухацца.
— Здымай стрэльбу і кладзі яе сюды! — загадаў Чунглі. Сіпай зняў. Потым гэтак жа аддаў патроны.— Цяпер лезь назад і дзякуй, што я табе дарую жыццё,— сказаў Чунглі, прымаючы зброю.
Як ні злавалася начальства, але, выслухаўшы апавяданне сіпая, не магло не згадзіцца, што ён быў невінаваты. Ніхто на яго месцы не мог бы зрабіць інакш.
Ці трэба казаць, як адчувалі сябе Скот і яго таварышы?
Героі ж нашыя наўмысля не паказваліся і толькі цешыліся, асцярожна выглядаючы з-за скалы. Потым усталі, і Чунглі сказаў:
— Дзякуем за стрэльбу, бо яна нам вельмі патрэбна! Жадаем вам знайсці мех золата! Бывайце здаровы!
I ўжо на гэты раз зусім пайшлі.
Скот не мог так пакінуць справу. Яму здавалася, што ўсе яго спадарожнікі ўжо глядзяць на яго, англічаніна, як на нікчэмнага чалавека.
— Мы пойдзем за імі? — цвёрда сказаў ён.— Нам лягчэй будзе знайсці іх, як самародак. А калі знойдзем іх, тады будзем ведаць, дзе золата, значыцца, нам простая вы га да пачаць з іх.
Практыка наказала ўжо ім усім, што не так легка і проста знайсщ" золата. Можа, ім адным прыйдзецца блукацца шмат дзён. А калі знойдуць гэтага Чунглі, тады прымусяць яго пака за ць месца, а потым... потым можна будзе і разлічыцца з ім.