У краіне райскай птушкі

I добра зрабіў, бо за такое «злачынства» ён трапіў бы на катаргу, можа, гадоў на дзесяць. Такі ўчынак быў бы растлумачаны, як замах на жыццё «белага».
А гэта ў тых краях лічыцца самым страшным злачынствам.
Каб справа тычылася «каляровага» — жоўтага або чорнага,— тады зусім іншая рэч, а падняць руку на «белага» ды пры гэтым яшчэ «цара зямлі», англічаніна,— дык ужо лепш і на свет не радзіцца.
Затое для ўсіх «каляровых» рабочых гэтае здарэнне было першай радасцю за ўсе тры гады.
Але пасля гэтага ім стала яшчэ горш, асабліва Хуньчжы, на якога злажылі адказнасць за брата — гэта значыць, ён павінен быў адпрацаваць усю «шкоду», якую зрабіў Чунглі. Адносіны да другіх таксама зрабіліся яшчэ больш жорсткімі, каб усе адчувалі, што азначае замах на белага.
Ды і становішча ўцекача было не лепшым. Куды было яму дзецца? Каб вярнуцца дамоў, яму, па-першае, трэба было мець шмат грошай, а па-другое,— ля берага, дзе толькі і жывуць белыя, яго зараз жа злавілі б.
Заставалася толькі ісці куды вочы глядзяць, далей ад берага.
I ён пайшоў...
Лайшоў у сярэдзіну вострава, туды, дзе яшчэ ніхто не быў, туды, дзе віднеліся таемныя горы, дзе жывуць людзі, якія і самі не ідуць да белых і іх да сябе не пускаюць.
Пайшоў адзін, бяззбройны, не ведаючы, куды ісці і што рабіць.
А праз год чамусьці вярнуўся назад, у тое самае месца, адкуль уцёк і дзе яму пагражае небяспека...
Успамінаючы цяпер свой родны сампан, ён лічыў яго за самы найлепшы куток на зямлі. Цяпер яму здавалася, што тамака акурат і жывуць найшчаслівейшыя людзі, што дарма яны лічылі сябе ўжо такімі няшчаснымі.
Ен так задумаўся, седзячы на сваім дрэве, што нават не пачуў, як пад'ехала досыпь вялікая лодка і спынілася пад ім.
У лодцы сядзела чалавек шэсць папуасаў, узброеных лукамі і пікамі. Усё іх адзенне складалася з аднаго толькі фартуха. Яны был! высокага росту, дужыя і здаровыя. Чорнае цела іх блішчала, як бот.
Яны былі кірпатыя, з тоўстымі губамі і вялікімі выступамі шчок. Але дзіўней за ўсё былі іх кудлатыя галовы. Кучаравыя валасы ўздымаліся на га лаве, як стог сена, і надавалі ім вельмі люты выгляд.
Яны нешта загаргаталі паміж сабою. Чунглі ўздрыгануўся, зашуршаў лісцем.
Папуасы паднялі галовы і ўбачылі яго. Яны ўзяліся за лукі і грозна сталі яму нешта казаць. Пры гэтым паказвалі рукамі, каб ён злез да іх у лодку.
Чунглі за гэты год часта сустракаўся з папуасам!, але ён цяпер лічыў бы за лепшае застацца на дрэве, чымся карыстацца іх гасціннасцю.
Хто іх ведае, што яны сабе думаюць? Праўда, узбярэжныя папуасы, якія часцей сустракаюцца з другим! людзьмі, якія бліжэй бачаць свае начальства — англ!чан,— цяпер ужо не нападаюць, як раней, але ўсётакі аднаму трапіць да іх непрыемна.