У краіне райскай птушкі

Колькі сварак, забойстваў і ўсялякіх злачынстваў звычайна адбываецца ў такіх «залатых старонках»! Усяму свету знаёмая так званая «залатая ліхаманка», прага да лёгкага багацця. I сапраўды, гэтае пачуццё падобна да хваробы. Той, хто захварэў на залатую ліхаманку, не спіць, не есць, усё на свеце забывае, усё ахвяруе, траціць свядомасць і толькі думав аб адным: як бы знайсці вялізны самародак.
I распаўсюджваецца гэтая хна роба не горш за іншыя. Якому-небудзь шчасліўцу пашанцавала знайсці такі самародак. Слава аб ім разносіцца далека навакол. Усе аб гэтым ведаюць, усе яго бачаць, і кожны думае: а чаму ж і мне не можа пашанцаваць? I пачынаецца гэтая залатая ліхаманка.
Сотні, тысячы людзей кідаюцца шукаць,— і вось сярод гэтых тысяч зноў аднаму пашанцавала. Зноў слава ідзе, зноў усе бачаць толькі яго, і зноў тысячы людзей бягуць.
А аб тых тысячах, якім не ўдалося знайсці, ніхто і не думае, ніхто іх не лічыць.
Есць такія дзівакі, якія дзесяткі год, амаль што ўсё сваё жыццё шукаюць самародкі і ўсё спадзяюцца знайсці велізарны кавалак золата хоць перад смерцю.
Так праславіліся на ўвесь свет Аўстралія, Паўднёвая Афрыка, Каліфорнія і Аляска (мясцовасць Кландайк) у Амерыцы і часткай — наша Сібір.
Вадома, што ў такіх выпадках больш за ўсіх,— можна сказаць, выключив,— можа спадзяваыда на поспех толькі той, хто першы з'явіўся ў невядомы куток.
I вось з гэтага боку нашыя падарожнікі мелі шчасце. Не лічачы Чунглі, які, зразумела, не мог усё даследаваць, у гэтых месцах яшчэ ніхто не быў. Значыцца, можна было спадзявацца на самародкі.
Скот яшчэ раней папярэдзіў сваіх таварышаў, дзеля чаго яны едуць, растлумачыў, што большую частку знойдзенага золата павінен будзе атрымаць ён, бо снараджэнне экспедыцыі каштуе грошы, што без яго яны ўсё роўна не маглі б паехаць, але кожны атрымае ў залежнасці ад свае здабычы.
Зярняткі золата, якія яны ўбачылі, як мікробы, заразілі ўсіх залатою ліхаманкай. Усім здавалася, што вось-вось яны знойдуць шмат золата. Пры гэтым кожны думаў яшчэ, што ён схавае для сябе асабіста добры кавалак.
Яны забыліся і аб ежы, безупынна капаліся ў пяску і каменнях.
I вось аднекуль зверху яны пачулі голас:
— Памажы, божа! Ці многа золата ўжо знайшлі? Усе адразу азірнуліся і бачаць — высока на скале
стаіць Чунглі, а за ім выглядаюць яшчэ два нейкія чалавекі.
— Чунглі! — вырвалася з грудзей.
— Ты жывы? — запытаўся Скот.
— Лічыце, як хочаце! — смеючыся адказаў Чунглі.
— А хто там яшчэ з табой? — зноў спытаўся Скот.
— Гэта мой брат Хуньчжы, а гэта наш сябар Качу,— паказаў Чунглі.
— Хто гэта такія? — звярнуўся Скот да Кандаракі, бо сам ён, зразумела, не ведаў усіх сваіх рабочых.
— Гэта тыя два рабочыя, што ўцяклі нядаўна, перад пашня ад'ездам,— растлумачыў Кандаракі.
— А Файлу дзе? — крыкнуў Скот.
— Ён палічыў за лепшае застацца тут назаўсёды. Кланяўся вам,— здзекаваўся Чунглі.
— Ах, падлюгі! — закрычаў Скот.— Вы забілі яго! Вы наўмысля падрыхтавалі ўсю гэтую справу!
I ён ухапіўся за стрэльбу. Але яго спадарожнікі яшчэ раней пачалі страляць.
Вядома, трое таварышаў добра ведалі, што іх гутарка скончыцца такім чынам, і падрыхтаваліся ў належны момант схавацца за каменнямі.
— Шкала, што мы маем адну стрэльбу на трох і нам не хапае куль, а то мы таксама адказалі б вам!—даляцеў голас Чунглі, і ўсе трое зніклі.
— Злавіць іх! Забіць! — крычаў Скот, не памятаючы, што кажа.
Але аб гэтым не было чаго і думаць.