У краіне райскай птушкі

— Як жа ж усё гэта здарылася? — перш за ўсё запыталіся яго таварышы.
— Калі я раней блукаўся ў гэтых месцах,— пачау расказваць Чунглі,— мне раз здарылася спусціцца ўніз у гэтым самым месцы. Паміж іншым, тут я знайшоў і самы вялікі кавалак золата. Ну, дык вось, калі я вам ігісаў ліст, я і прыпомніў гэтае месца. Пасля таго, як мяне сталі асабліва пільнаваць, я ўбачыў, што ўцячы будзе нялёгка, бадай-што немагчыма, галоўным чынам дзякуючы гэтаму сабаку,— штурхануў ён нагой мерцвяка,— тады я і надумаўся ўцячы тут. I вось, калі мы ішлі па сцежцы, я, нібы знянацку, з прадсмяротным крыкам зваліўся ў бяздонне. Паступова, трымаючыся за кусты, я спусціўся на пляцоўку і ўжо збіраўся спакойна злазіць далей, як бачу — ляціць за мной гэты падлюга. Ен, пракляты, сцяміў, што я зваліўся наўмысля, і нават рызыкнуў сваім жыццём, каб толькі перашкодзіць мне.
— I добра зрабіў,— дадаў Хуньчжы.
— Але застаюцца яшчэ другія,— шматзначна сказаў Качу.
— Праўда, ёсць яшчэ Брук, я ко га таксама трэ было б знішчыць,— сказаў Чунглі,— але яго тут няма: ён застаўся абараняць катэр.
— Я гатоў ісці на канец свету,— ускрыкнуў Хуньчжы,— каб толькі забіць гэтага звера. Ен нават горшы за Файлу.
— Праўда,— згадзіўся Чунглі,— я таксама хацеў бы, але ён далека.
— I гэтых добра было б перастраляць,— зноў сказаў Качу.
Чунглі засмяяўся.
— Ты, відаць, гатоў усіх перастраляць,— сказаў ён,— але можа здарыцца, што і цябе падстрэляць.
— Ну, цяпер тут з-за каменя ці з вышыні легка было б застрэліць каго-небудзь з іх,— не спыняўся Качу.
— Не, брат,— сказа ў Чунглі,— нягожа нам гэтым займацца. Усіх нялюбых людзей не перастраляеш. Ды і карысці з гэтага не будзе: усё роўна знойдуцца другія такія самыя. Досыць будзе, калі нам удасца зшшчыць самых шкодных.
Але Качу ніяк не хацеў разумець: так легка, проста і, галоўнае, беспакарана можна было застрэліць некалькі ворагаў, а тут чагосьці шкадуюць іх.
Хуньчжы таксама згаджаўся з братам.
— Я ад усяго сэрца жадаю ім усім загінуць тут,— казаў ён,— але займацца гэтым не хачу. I нядобра, і не варта.
Дзень тым часам скончыўся. Праўда, там, наверсе, было яшчэ светла, верхавіны гор яшчэ ззялі на сонцы, але тут, унізе, быў ужо змрок. I ўдзень і ўначы аднолькава ціха і бязлюдна было тут; толькі рака безупынна шумела ў цішыні.
— Трэба кінуць гэтую падлу, каб не смярдзела,— сказаў Качу, узяў за ногі Файлу і павалок яго ў раку.
Мярцвяк паскакаў па бурных хвалях, як жывы, стукнуўся некалькі разоў аб каменні — і знік.
Недалёка знайшлі яны прытульны куток пад скалою і спакойна пераначавалі. Назаўтра Чунглі павёў іх шукаць золата ў другое месца.
Залатая ліхаманка.— Жывы мярцвяк.— Небяспека для аўтарытэту Англіі.— Уцекакы ў пастцы.— Таемнае знікненне.— Каму радасць — Каму гора.
Экспедыцыя Скота начавала на некалькі кіламетраў вышэй па рацэ. Зранку яна таксама выправілася шукаць золата.
Некалькі разоў яны рабілі пробы. Час ад часу бралі пясок, прамывалі і прыглядаліся, ці няма якіх-небудзь слядоў золата. Пасля многіх разоў яны, нарэшце, заўважылі  некалькі жоўтых макавінак.
Гэта сведчыла, што ў гэтых мясцінах сапраўды ёсць золата. Але каб здабыць яго, трэ было б арганізаваць тут цэлае прадпрыемства, ста лае, з сотнямі рабочых, з машынамі, якія б прамывалі сотні тон пяску ў дзень. Так яно звычайна і робіцца ўсюды, і калі тона пяску дае пяць-шэсць грамаў золата, то прадпрыемства лічыцца прыбытковым.
Але побач з гэтым сустракаюцца самародкі, кавалкі чыстага золата, вагою часам па некалькі кілаграмаў.
Вось за гэтымі самародкамі і гоняцца людзі, як шалёныя.
Ледзь толысі разлятуцца чуткі, што ў якой-небудзь мясцовасці знайшлі самародкі, туды пачынаюць збірацца людзі часам з усіх канцоў свету. Трацяць апошнюю сваю маёмасць, навыперадкі пруць адзін за адным, каб толькі першаму з'явіцца ў такі куток, дзе яшчэ ніхто не быў.