У краіне райскай птушкі

Хуньчжы застаўся з канем, а Качу перабраўся на астравок і схаваўся на дрэве. Уначы ён спусціўся да Чунглі і перагаварыў з хм. Тут яны ўмовіліся, што рабіць далей. Тут Качу і стрэльбу сцягнуў.
Значыцца, Файлу не памыляўся, калі казаў пра день...
Пасля таго абодва таварышы ўвесь час ішлі ззаду.
пакуль не атрымалі ад Чунглі ліст, які ён прышпіліў да дрэва. Такім жа спосабам яны далі яму «адказ», ад якога ледзь не здарылася бяда.
Аднаго кітайскага знака на лісціне было досыпь, каб Чунглі мог зразумець, што ўсё ідзе добра.
I вось цяпер яны чакалі самога Чунглі, які, відаць, спадзяваўся тут уцячы.
— Нядобра так сядзець і чакаць,— казаў Качу.— Можа, ён сам не здолее вырвацца, можа, яму патрэбна будзе дапамога?
— I я сам так думаю,— сказаў Хуньчжы,— але, мабыць, ён лепш ведае, што і як трэба рабіць.
У гэты момант над іх галавой пачуліся нейкія крыкі.
Сябры ўскочылі, нібы іх змяя ўкусіла, і паднялі галовы ўверх.
На выступе, сашчапіўшыся, качаліся два чалавекі. Адразу відаць было, што барацьба ідзе насмерць. Адзін быў вялікшы і дужэншы, але другі, відаць, спрытнейшы.
Сябры адраэу пазналі Чунглі і Файлу.
Хуньчжы ўхапіўся за стрэльбу, але нельга было і думаць, каб трапіць акурат у Файлу: яны круціліся і мяняліся месцамі кожны момант. Ужо некалькі разоў Файлу быў наверсе, але кожны раз спрытны Чунглі выкручнаўся.
I разам з гэтым абодва няўхільна пасоўваліся да краю. Кожны момант яны абодва маглі паляцець у бяздонне...
Хуньчжы ўсё цэліўся, а Качу тьш часам прабаваў узлезці наверх. Але не паспеў ён прыстасавацца, як ахнуў ад новага з'явішча.
Чунглі, лежачы пад сподам, неяк паспеў ухапіцца рукамі за куст і, напружыўшы ўсе сілы, так штурхануў Файлу нагамі, што той паляцеў уніз, але паспеў учапіцца за нагу Чунглі.
Настаў самы жудасны момант: Файлу хістаўся ў паветры, стараючыся абаперціся дзе-небудзь нагамі; Чунглі біў яго другою нагой, але дарэмна. Абодва яны трымаліся толькі за невялічкі куст, які пачынаў ужо трашчаць.
Усё гэта адбылося эначна хутчэй, як мы тут апісваем.
— Трымайся, Чунглі,— мы туті — крыкнуў Хуньчжы і стрэльнуў.
Файлу задрыгаў нагамі, але не выпускаў з рук нагі Чунглі. Відаць, што куля толькі параніла яго.
Раздаўся другі стрэл. Файлу зароў дзікім голасам, амаль інто перастаў варушыцца, але нагі ўсё ж такі не выпускаў з рук. Куст тым часам яшчэ больш пачаў трашчаць.
Магло здарыцца нешта зусім недарэчнае: мёртвы мог загубіць жывога!
Новы стрэл — і тады толькі пальцы пачалі расшчапляцца. Яшчэ раз штурхнуў нагой Чунглі, і Файлу, як мех, грукнуўся ўніз.
— Вось дзе знайшоў смерць, сабака! — злосна і радасна сказаў Хуньчжы і штурхануў труп нагою.
— Ці зможаш злезці? — крыкнуў Качу да Чунглі.
— Магу, зараз,— адказаў той зверху ледзь чутным голасам.
3 вялікай цяжкасцю злез Чунглі. Увесь ён быў абшарпаны: кроў была на твары, на руках, на грудзях і спіне, але ніякага значнага калецтва, на шчасце, не было. Калі ён памыўся і асвяжыўся ў халоднай вадзе, тады ўжо зусім зрабіўся бадзёрым.