У краіне райскай птушкі

Потым пайшлі далей, дайшлі да таго месца, дзе трэба было падымацца, папаўзлі па тым самым беразе, дзе потым зваліліся Чунглі і Файлу, і праз некаторы час зноў спусціліся ўніз да ракі.
Тут ужо быў бераг, па якім можна было ісці.
Хуньчжы зноў паглядзеў у паперку.
— Цяпер,— сказа ў ён,— трэба адысціся крыху назад, да таго месца, дзе бакі зараслі кустамі і дзе над га лавой будзе выступ. Там, кажа, ці чакаць яго, ці ён будзе чакаць, калі раней прыйдзе.
Хутка яны сапраўды ўбачылі, што сцяна з права га боку была больш за рослая і пасярэдзіне вытыркаўся выступ, нібы балкон, а далей сцяна зноў уздымалася ўверх, дзе ўжо ледзь значна віднелася блакітная стужка неба.
Яны прыселі пад гэтымі скаламі, як пад страхой, дасталі з торбы смажанага казуаравага мяса, закусілі, напіліся з ракі. якая тут жа шумела ля ног.
— Значыцца, сёння яны павінны быць тутака,— пачаў Качу.— Але чаго нам трэба было цягнуцца аж сюды? Хіба да гэтага ніяк нельга было вызваліць Чунглі?
— Не забывайся,— яго пільнуюць так, што ён і кроку ступіць не можа, асабліва гэты пракляты Файлу, за якім я гатоў гнацца аж да самага пекла, каб толькі знішчыць яго.
— I я таксама,— згадзіўся Качу, бліснуўшы вачыма.
— Але самае галоўнае,— казаў далей Хуньчжы,— аб чым казаў і сам Чунглі, гэта тое, што нам і без таго трэба было наведацца сюды. Ен жа ж тут ведае, дзе можна знайсці золата. Ад гэтага адмаўляцца нам не выпадае.
Пакуль яны тут чакаюць ды гутараць, мы азнаёмімся, што было з імі да гэтага часу.
Уцёкшы з плантацыі, Хуньчжы і Качу пайшлі спачатку ўздоўж берага мора і праз дзень падышлі да другой, суседняй станцыі.
Ім трэба было здабыць чаго-небудзь спажыўнага. Туляючыея навакол станцыі, яны ўбачылі там некалькі коней, і ім прыйшла да галавы думка ўкрасці каня.
Дзеля таго, што папуасы не ведаюць коней і нават баяцца іх, ніхто з далёкіх на іх не квапіцца, а з бліжэйшых не было каму красці, бо з такой рэччу, як конь, тут схавацца было гэтак жа цяжка, як у нас са ела ном.
Усё гэта дапамагло нашим уцекачам выканаць свой план. Тады яны з крадзеным канем накіраваліся ў глыб краіны. Хуньчжы меў намер да бранна да галандскай часткі Новай Гвінеі, далей ад англічан, а там ужо глядзець, што будзе.
Для Качу было ўсё роўна, куды ні ісці, і ён не разлучаўся з Хуньчжы.
Горш за ўсё было здабываць сабе харчы, бо сябры, апрача нажа, не мелі аніякай зброі. Але тут дапамог конь. Яны ганяліся за казуарам, пакуль той не зморыцца, і дабівалі яго дубінай. Гэтаксама палявалі і на кенгуру.
Калі ж яны сустракаліся з папуасамі, дык тут была другая бяда: папуасы так палохаліся незвычайнага звера, што ўцякалі з усіх ног і пры ўсім жаданні нельга было ўвайсці з імі ў зносіны.
Праз некалькі дзён наблізіліся яны да ракі Фляй і тут пачулі, што на рацэ тарахціць матор. Зразумела, гэта маглі быць толькі белыя.
Але хто? Чаму? Ці не Скот паслаў за імі ўдагон?
Схаваўшы каня, яны падпільнавалі катэр і пазналі не толькі сваіх гаспадароў і іх слуг, але і Чунглі!
Хуньчжы нават вачам сваім не верыў. Якім чынам? Адкуль? Куды?
3 таго часу яны сталі сачыць, каб як-небудзь увайсці ў сувязь з Чунглі, Прайшло некалькі дзён, пакуль гэта ім удалося.
Калі яны раз былі наперадзе,— а гэта яны маглі легка зрабіць, бо ехалі напрасцяк,— то заўважылі на рацэ астравок і падлічылі, што катэр будзе тут увечары і напэўна прыстане, каб пераначаваць.
Так яно і адбылося.