У краіне райскай птушкі

— Пачакайце, пачакайце! — крыкнуў Файлу і выразна паглядзеў на Скота.— Мне здаецца, лепш было б, каб наперадзе ішоў хто-небудзь іншы, а Чунглі за ім.
Скот зразумеў і прапанаваў Файлу, але той сказаў, што і гэта нядобра. Тады наперадзе пайшоў Ханубі, за ім Чунглі, а за ім ужо Файлу. Далей Скот, Кандаракі і рэшта атрада.
— Трэба прызнаць, што Файлу добра размернаваў,— ціха сказаў Кандаракі Скоту.
— Вельмі добра;— адказаў Скот.— Калі раней ён не ўцёк, дык тут няма чаго і думаць.
— Пабачым,— зноў сказаў Кандаракі.
3 вялікай цяжкасцю ўзлезлі яны наверх і пайшлі па рабру скалы. 3 лева га боку таксама стромка ўздымалася гара, з нрава га яна абрывалася ў бяздонне. Ісці можна было толькі па вузенькай сцежачцы, шырынёю з крон, а часам і меней. Рака шумела дзесьці далека ўнізе. Адзін толькі няўдалы рух — і чалавек паляцеў бы ўніз, дзе ад яго нічога не засталося б.
Так яны ляпіліся з гадзіну. Ніхто не сказаў аніводнага слова. Кожны быў заняты толькі тым, каб цвёрда і правільна паставіць нагу. Сцежка ж тым часам блыталася, круцілася, то адыходзіла ад берага, то набліжалася. У некаторых месцах з бяздоння вытыркаліся верхавінкі кустоў. Відаць, бок быў зарослы.
Раптам пачуўся жудасны, нечалавечы крык. Чунглі слізгануўся, узмахнуў рукамі і паляцеў уніз. Зачапіўся за куст, абарваўся, зноў зачапіўся; шолах рабіўся ўсё цішэй і цішэй — і ўрэшце ўсё сціхла...
Падарожнікі стаялі як скамянелыя. Гэты прадсмяротны крык заледзяніў іх сэрцы; баяліся паварушыцца.
Але не паспелі яшчэ яны апамятацца, як Файлу неяк злосна зароў і... таксама паляцеў у бяздонне. Зноў затрашчалі кусты, і зноў усё сціхла. Толькі гул ракі даносіўся аднекуль, як з пустой бочкі.
— Гэта ж... можна розум страціць ад такой жудасці,— прамовіў Скот дрыжачым голасам.
Ніхто нічога не адказаў: усе стаялі моўчкі, з пабялелымі тварамі. Потым асцярожна схіліліся, глянулі ўніз: сцяна ішла проста ўніз, са шчылін расло шмат кустоў, ніякага дна не было відаць, толькі чутна было, як дзесьці далёка-далёка ўнізе грукатала рака.
— Што ж цяпер будзем рабіць? — прамовіў Кандаракі.
— Чунглі казаў, што там, далей, гэтая рака прымае некалькі прытокаў,— сказаў Скот.— Ля гэтых прытокаў нам і трэба шукаць. Цяпер ужо мы самі знойдзем гэтае месца. Але якое жудаснае здарэнне!..
I яны ціха і асцярожна пасунуліся далей.
Хуньчжы I Качу.— Як яны тут апынуліся.— Мёртвы хоча эагубіць жывога.— Просты конец таежной гісторыі.
У гэты самы дзень, на некалькі гадзін раней, па гэтай жа самай даліне праходзілі двое людзей і вялі ў паваду каня.
Адзін з людзей быў чорны, звычайны папуас, высокага росту, дужы. Толькі ён не меў усіх тых прыкрас, якія носяць дзікуны. Другі быў маленькі жоўты чалавечак, жывы, рухавы, вяртлявы.
За плячыма ў яго была стрэльба.
— Ну, паглядзі, Хуньчжы, у сваю паперку,— сказаў чорны,— што там сказана?
Хуньчжы выняў паперку, тую, што напісаў Чунглі тады на катэры, і стаў разглядаць.
— Вось тут сказана,— пачаў ён,— што даліна зусім звузіцца...
— Яна і пачынае ўжо звужвацца, а там, далей, здаецца, і зусім прайсці нельга,— паказаў рукою Качу.
— Потым,— разбіраў Хуньчжы,— трэба пад-няцца налева ўверх і там абысці па вузенькай сцежачцы. Ну, але з гэтым мы пасля разбяромся,— скончыў ён, хаваючы паперку.— А цяпер трэба будзе схаваць каня, бо далей з ім не прайсці.
I яны завялі яго ў тую далінку, якую мы ўжо ведаем.