У краіне райскай птушкі

Файлу і Чунглі эірнулі адзін аднаму ў вочы, і абодва зразумелі, што адзін з іх павінен загубіць другога.
Скот і Кавдаракі пачалі разглядаць лісціну. Нічога, здаецца, на ёй не было. У адным кутку нібыта быў прарваны нейкі спецыяльны значок, але побач былі і другія дзіркі, зусім ужо выпадковыя, бо лісціна была нясвежая.
Паглядзелі адзін на аднаго, потым на Чунглі, не ведаючы, што думаць.
— Чаму ты зняў гэтую лісціну? — запытаўся Скот.
Чунглі паціснуў плячыма.
— Ну, як вам сказаць,— адказаў ён.— Запытайцеся тады, чаму ён, ідучы міма куста, узяў ды адламаў галінку, і вы самі раз трымалі ў руках нейкі лісцік.
Што можна было сказаць супроць гэтага?
— Ну, памятай жа,— сказаў Скот.— Мы будзем за табой наглядаць кожную хвіліну, сачыць за кожным тваім крокам.
— Калі ласка,— абыякавым тонам адказаў Чунглі.— Мне ўсё роўна.
— Дзіўная рэч,— казаў Кандаракі Скоту, калі яны адышліся далей.— Збоку гледзячы, здаецца, няма ані валасінкі, за якую можна было б прычапіцца да яго, але наогул усё ж такі ствараецца ўражанне, шбы ён нешта замысліў.
— Я, галоўным чынам, спадзяюся на тое, што не бачу для яго ніякага сэнсу ў тым, каб рабіць нам перашкоды,— сказаў Скот.
— Паглядзім,— прамовіў Кандаракі.
За лесам пачыналіся ўжо прадгор'і. Мясцовасць паступова павышалася і канчалася гарамі вышынёю каля трох кіламетраў. Гэтыя горы, як яно звычайна бывае, здаваліся так блізка, нібы да іх можна было дайсці праз дзве гадзіны, але сапраўды на гэта патрэбна было не меней двух дзён.
— Вунь налева ад той гары і ёсць месца, куды нам трэба ісці,— паказаў рукой Чунглі.
I ўсім зрабілася лягчэй на сэрцы, калі яны, нарэшце, убачылі канец сваёй дарогі.
На другі дзень раніцою падарожнікі ўжо былі сярод гор. 3 усіх бакоў уздымаліся яны а дна над адной — то паката, то сцяной. Далягляд звузіўся, не відаць было нават і галоўных вялікіх гор. Па да рожшкі часам траплялі нібы ў яму, з якой, здавалася, і выйсця ніякага не было.
Але праз некаторы час выхад знаходзіўся, яны ўваходзілі ў другую даліну, і зноў здавалася, што яны адрэзаныя з усіх бакоў. Голыя скалы прымалі розны выгляд, то ўздымаліся, як вежы, то стаялі, як слупы, то сядзелі, як шапка грыба на тонкай ножцы, і, здавалася, вось-вось зваляцца на галаву. Трэба было толькі дзіву давацца, як гэта яны трымаліся.
Часта, асабліва ў ніжэйшых месцах, трапляліся скалы, зарослыя хмызняком і нават дрэвамі. Часам такое дрэва вылазіла збоку, са шчыліны, і трымалася, нібы ў паветры. I зноў прыходзілася дзівіцца, як гэта яны маглі пусціць свае карані ў голыя каменні.
Доўгі час падарожнікі ішлі па шырокай даліне. Пасярэдзіне была рака, якая бурна білася паміж раскіданых каменняў, па берагах — багатая расліннасць.
У адным месцы Файлу раптам схіліўся да зямлі, да чагосьці прыгледзеўся і зычна закрычаў:
— СюдыІ Сюды!
Усе кінуліся да яго і ўбачылі на зямлі выразны след... каня, нават падкаванага.
— Зноў конь! — здзівіўся Скот.