У краіне райскай птушкі

Як толькі ўзялося цямнецца, Брук пачаў ужо ўвесь дрыжаць як ад марозу; зубы яго так ляскаталі, што яму даводзілася прытрымліваць іх рукой. На пружанасць была такая, што яму здавалася, вібы ён бачыць і чуе за некалькі кіламетраў навакол, хоць са пра ўды шчога не было відаць нават за некалькі крона ў.
А ў гэтай цемры яны, людаеды... Шмат іх... і, мабыць, блізка, блізка...
Зараз схопяць... будуць смажыць... з'ядуць...
I, заплюшчыўшы вочы, пачаў ён сваёю адной рукой страляць так, нібы тут ваявала цэлае войска.
I вось — апошні патрон...
Зноў упала каля яго страла, але ён маўчаў... Потым на ўзгорку пачаўся спеў, потым дзікі рогат...
Тады падышлі папуасы і спакойна забрал! страціўшага розум містэра Брука...
Эўканіптавы лес.— Падьмавы ліст.— Сярод гор.— Конь знойдзены.— Небяспечная сцежка.— Няшчаены выпадах.
Чунглі адразу здагадаўся, што яго падазраюць. Файлу не адыходзіў ад яго ні на крок, сачыў за кожным яго рухам. 3 якой прыемнасцю Чунглі задушыў бы гэтага праклятага зДрадніка сваімі ўласнымі рукамі.
На ноч спыніліся ў эўкаліптавым лесе. Высокія дрэвы, некаторыя да ста пяцідзесяці метраў вышыні, з срэбным лісцем, раслі на значнай адлегласці адно ад другога. Здавалася, што гэта быў нейкі зачараваны лес, сярод лета пакрыты шэранню. Але больш за ўсё быў прыемны смольны пах, які вылучае эўкаліптавае лісце. Нездарма ў Еўропе гэтая смала ідзе на дарагія парфумы і на медыкаменты.
Паставілі двух вартаўнікоў, якія павінны былі змяняцца праз кожныя дзве гадзіны. 3 дзесяці чалавек былі вызвалены ад варты толькі двое: Скот і Чунглі.
— Пасля начальніка першы чалавек — Чунглі, бо ад яго залежыць уся наша справа,— жартаваў Кандаракі, але Чунглі добра разумеў, што ўсё гэта значыць.
Ен заўважыў, што з вартавымі аб нечым шапталіся, пасля чаго адзін з іх быццам незнарок выбраў сабе месца якраз там, дзе ляжаў Чунглі. Зразу мела, што і Файлу лёг ля яго.
Ноч прайшла спакойна.
— Не спадзяваўся я на гэта,— казаў назаўтра Скот.— Можа, весткі аб пакаранні гэтых Какаду дайшлі сюды, таму ніхто больш і не адважваецца нападаць?
— Магчыма,— сказаў боцман,— але больш пэўна, што блізка няма вёскі і нас не заўважылі.
— Ці жывуць тут блізка папуасы? — запытаўся Скот у Чунглі.— Ты ж павінен ведаць.
— На гэтым самым месцы я не быў,— адказаў Чунглі,— але кожны ведае, што сялібы бываюць толькі там, дзе вада, рака щ крыніца, а тут пакуль што не відаць вады. Апрача таго, наогул сярэдзінныя горы незаселеныя.
Выходзячы з лесу, Чунглі заўважыў на эўкаліптавым дрэве прышпіленую пальмавую лісціну. Ен азірнуўся, каб ніхто не ўгледзеў, узяў лісціну і начаў разглядаць яе, але ў гэты момант з-за яго пляча высунулася рука Файлу і вырвала ліст.
— Што, весткі атрымаў? - сказаў ён, злосна ўхмыляючыся.
Чунглі ўздрыгануўся, але зараз жа спакойна сказаў:
— Што ты? Звар'яцеў, ці што? Файлу паказаў лісціну містэру Скоту.
— Вось гэта было прышпілена на дрэве,— сказаў ён.— Чунглі зняў і пачаў разглядаць. Мне здаецца, гэта зроблена наўмысля. Мусіць, гэта пісьмо.
Маланка бліснула з вачэй Скота.
— Дурны! — звярнуўся ён да Чунглі.— Хіба ты не ведаеш, што калі з намі што здарыцца, ты першы памрэш?
— Усё гэта я добра ведаю,— спакойна адказаў Чунглі.— Ведаю яшчэ, што мне з вамі лепш варочацца назад, як аднаму, але гэты шалёны сабака гатоў навыдумляць немаведама чаго, каб толькі нарабіць шкоды.