У краіне райскай птушкі

Надыходзіла другая ноч, жудасная ноч... Яе ён чакаў з большым страхам, як тады смерці ад папуасаў. Тады, прынамсі, ён бачыў і ведаў, што яму пагражае, а цяпер...
Ен сядзеў адзін высока на ўзгорку, і яму здавалася, што з усіх бакоў на яго глядзяць тысячы вачэй. Горш за ўсё было тое, што святла ён ужо не меў, бо электрычнасць атрымліваў з катара.
Час ад часу яму здавалася, што з гэтага ці з таго боку набліжаюцца папуасы, і ён пачынаў страляць наўздагад, каб толькі паказаць, што ён добра сочыць. Напружанасць усіх яго пачуццяў была надзвычайная. Ен не адчуваў ніякай зморанасці, хоць другую •ноч не спаў і дзень не еў.
Паўночы прайшло, але ворага ён не бачыў. Зноў з'явілася надзея. Не, мабыць, гэта не папуасы! Можа, усё гэта зрабілася само сабою? Дзе-небудзь бура паламала дрэвы на беразе ракі, вось яны і паплылі. Нічога дзіўнага ў гэтым няма. Каб гэта былі папуасы, яны б пільнавалі, сачылі і абавязкова зрабілі б напад у крытычны момант, а цяпер за ўвесь час нідзе а ні водна га не было відаць.
Якраз у гэты момант у паветры нешта засіпела, і ля яго упала страла.
Брук застагнаў, быццам яго раніла. Сумнення няма! Яны тутака, навакол, сочаць за ім, набліжаюцца!.. I зноў пачаў ён сыпаць кулямі ва ўсе бакі.
Хоць бы скончылася гэтая ноч! Тады ён, прынамел, бачыў бы і ведаў, што рабіць.
Але прайшлі, як здавалася Бруку, тыдні, пакуль яна скончылася. Ніякіх змен не прынёс дзень. Усё было па-ранейшаму ціха, спакойна, толькі сам Брук дужа змяніўся з выгляду: пахудзеў, вочы пачырванелі і глядзелі дзіка, з'явілася шмат сівых валасоў на галаве і ў барадзе.
Што было рабіць? Перш за ўсё трэба пашукаць чаго паесці, бо ўсе харчы засталіся на катэры. Але як пакінуць кулямёт? Яны ж пільнуюць! Апрача таго, трэба было і адпачыць, бо столькі часу ён не спаў. Але і спаць небяспечна.
Пакуль ён разважаў, прагучаў стрэл і над галавой празвінела куля...
Гэтага толькі не хапала! Брук прыпаў да зямлі і пачаў прыглядацца. Нідзе нікога!..
Ен ужо забыўся і на голад і на сон. Значыцца, цяпер увесь дзень прыйдзецца сцерагчыся. Значыцца, гэтыя людаеды не толькі забралі катэр і таварышаў, але неяк навучыліся карыстацца стрэльбай. Гэта ўжо зусім дрэнна. Ці пратрымаецца ён да таго часу, пакуль прыйдзе Скот? Калі нічога не здарылася, яны могуць прыйсці праз чатыры-пяць дзён. Як вытрымаць, не спаўшы і не еўшы? Але, кажуць, такія выпадкі бывалі. Добра яшчэ, што ён мог спусціцца да ракі напіцца.
Ен і цяпер пачаў спускацца, але, як толькі ўстаў, зноў пачалі страляць.
Ён павінен быў спыніцца. Але смага так дапякае!.. Урэшце не вытрымаў. «Што гэта са мной здарылася? — сказаў ён сам сабе.— Хіба гэта такая незвычайная рэч — кулі? Хіба гэта першы раз?»
I ён смела пайшоў уніз. Пачаліся рэдкія стрэлы, але.ён ужо не звяртаў на іх увагі. Напіўся. Потым заўважыў на беразе нейкія аб'едкі ад іх ранейшай яды і накінуўся на іх.
Вярнуўшыся наверх, пастраляў крыху ў той бок, адкуль, як яму здавалася, прагучалі стрэлы. Трохі супакоіўся і адчуў, што зараз засне.
Але як быць? 3 аднаго боку — немагчыма пражыць столькі часу без сну, а з другога — яго ж возьмуць тады голымі рукамі!
«Лепш памерці ад кулі, чым трапіць ім у рукі»,— падумаў ён, сеў так, каб відаць было, што ён сядзіць, і пачаў драмаць.
Ен меркаваў, што такім чынам папуасы будуць лічыць, што ён не спіць і пільнуе.
«Дзе там гэтым дзікунам трапіць, калі яны першы раз у сваім жыцці трымаюць стрэльбу»,— супакоіў ён сам сябе і адразу заснуў.
Але праз некаторы час ён пачуў, што нехта штурхануў яго ў плячо. Ускочыў, азірнуўся — здаецца, нікога няма. Паглядзеў на плячо, на руку,— кроў. Паранілі!
Плячо пачало балець. Відаць, куля закранула косць. Кроў лілася цурком.
Доўга ён важдаўся, каб як-небудзь адной рукой і зубамі перавязаць рану. Неяк перавязаў, але кепска: кроў толькі пайшла крыху цішэй.
Цяпер ён ужо ўбачыў, што нічога не будзе, што прыйдзецца загінуць, і не ад раны, а ад слабасці наогул. Добра было б самому зрабіць сабе смерць, але з кулямёта кулі сабе ў лоб не пусціш.
Тым часам набліжалася ноч, трэцяя страшная ноч...
Пры адной думцы аб ёй Брук адчуваў, што апошнія сілы пакідаюць яго. Зноў сядзець аднаму на ўзгорку, нічога не бачыць і разам з тым ведаць, што побач у цемры сочаць за та бой сотні вачэй, што адтуль дабіраюцца да цябе, каб з'есці...