У краіне райскай птушкі

— За тое цяпер мы можам думаць, што яны больш не палезуць,— сказаў Гуд.— Яны пераканаліся ўжо, што ні з якога боку падступіцца нельга.
I сапраўды, ноч прайшла спакойна, другая — таксама. Нідзе не відаць было аніякіх адзнак прысутнасці чалавека. Падарожнікі хадзілі нават на паляванне і таксама без перашкод. Яны ўжо зусім супакоіліся і толькі вылічвалі дні, калі прыйдуць іх таварышы.
Настала чацвёртая ноч. Гуд адчуваў сябе вельмі дрэнна. Моцны прыступ ліхаманкі прымусіў яго ляжаць. Сіпай увіхаўся каля яго.
Раптам нешта штурханула катэр так, што ўсё задрыжала, а сіпай нават паваліўся на падлогу. Ускочыўшы на ногі, ён выбег і стрэльнуў, каб даць знак Бруку.
Той трывожна крыкнуў: «Што там такое?» — і асвятліў катэр.
Але нічога асаблівага не было: нейкае зламанае дрэва імчала па рацэ і з разбегу стукнулася аб катэр. Дрэва адапхнулі, яно паплыло далей,— і зноў стала спакойна.
Праз паўгадзіны зноў штурханула.
— Што за д'ябал! — закрычаў унізе сіпай.— Зноў два бервяны!
Адапхнуў і гэтыя, але праз некаторы час іх наплыло яшчэ больш. Ад хуткага бегу ракі бярвенні несліся з страшэннай сілай і кожны раз так стукалі ў катэр, што ён ледзь трымаўся. Ужо недзе трэснула, пад падлогай забулькала вада. А бярвенні ўсё прыбывалі ды прыбывалі.
Зверху прыбег на дапамогу другі сіпай. Але нельга было даць ніякай рады. Дрэвы чапляліся адно за адно, згрудзіліся перад катэрам у граблю. Уся гэта грэбля ўпіралася ў катэр, ён адзін стрымліваў яе. Вада ж напірала з страшэннай сілай. Вось-воеь адарве і панясе катэр разам з бярвеннямі. Сіпаі напружвалі ўсе свае сілы, каб раскідаць гэту граблю, а Гуд не мог дапамагчы. Тады пабег бьгў на дапамогу Брук, але на паўдарозе епыніўся і закрычаў:
— Гэта ж яны, праклятыя, нарабілі! Гэта ж зроблена наўмысля! — і пабег назад да кулямёта.
Пачаў свяціць навакол, прыглядацца,— нікога не відаць.
— Калі нельга раскідаць, пускайце катэр, а там вызваліцеся! — крыкнуў ён уніз.
Але Гуд ляжаў хворы і не мог пусціць машыну. Сіпаі ўзялі яго пад рукі, падвялі да машыны...
I вось раздаўся грукат! Пад напорам вады грэбля кранулася з месца'і пацягнула за сабой катэр. Як шалёныя, панесліся бярвенні, грукаючы і штурхаючыся адно аб другое, і сярод іх — бездапаможны катэр. Ен несся то задам, то бокам і ўрэшце наляцеў на камень...
Брук пачуў, як затрашчала абшыўка, і ўбачыў, як катэр крута нахіліўся набок; яшчэ хвіліна, другая,— і ён знік за заваротам...
Тры чалавекі, што засталіся на катэры, ні аб чым больш не маглі думаць, абы толькі самім не загінуць сярод гэтага пекла. Тым болей, што сіпаі павінны былі яшчэ ратаваць хворага механіка.
Калі катэр нахіліўся і ў яго палілася вада, сіпаі з вялікім намаганнем выцягнулі Гуда з каюты і разам з ім перабраліся на высокі борт.
А калі раптам перад імі апынуліся папуасы, пацярпеўшыя не маглі даць ім ніякага адпору.
Папуасы расцягалі дрэвы, падцягнулі катэр да берага і спакойна забралі палоннікаў.
Брук жа нічога гэтага не чуў і не бачыў. Ён застаўся адзін на ўзгорку са сваім кулямётам. Ноч была ціхая і прыгожая, як і раней. Як ні прыглядаўся і ні прыслухоўваўся Брук, ён не мог заўважыць нічога асаблівага. Усё было спакойна.
I ў сэрцы Брука зацяплілася надзея: а можа, гэта быў натуральны вы-падак, можа, папуасы тут ні пры чым, можа, таварышы вернуцца, а катэр яны падрамантуюць?
Але ноч прайшла — няма. Дзень прайшоў — няма. Значыцца, гэта на рабілі папуасы! Значыцца, цяпер яго чарга. Але ён жывы не дасца!..