У краіне райскай птушкі

Пайшлі ў кантору, дзе ў прысутнасці англічаніна і нейкага важна га кітайца ў акулярах падпісал! ўмову.
Падрабязнасцей умовы яны не зразумелі, але пра трыста долараў у год яны добра чулі нават ад самога кітайца ў акулярах. Значыцца, справа пэўная.
Потым іх, у ліку двухсот чалавек, пагрузілі, як гурт быдла, на карабель і змясцілі ў труме. Потым шматтыднёвая дарога. Ад задухі і дрэннага харчавання пачаліся хваробы, людзі сталі мерці, як мухі.
Гаспадары спалохаліся, што іх «тавар» загіне, зрабілі ў дарозе прыпынак, падчысцілі, падлячылі людзей і прывезлі на месца сто пяцьдзесят чалавек.
Там іх пачалі размяркоўваць па розных месца х. Быў момант, калі братоў ледзь не разлучылі. Але неяк пашанцавала, і ўрэшце яны абодва апынуліся на гумавай плантацыі ў ІІотіай Гвінеі.
Пачалася служба. Ад цямна да цямна павінны былі яны працаваць пад палючымі праменнямі сонца. Аніводнага дня адпачынку не было вызначана.
Адпачывалі толькі тады, калі гаспадары бачылі, што людзі не вытрымаюць і што можа быць страта.
За самую нязначную хібу бізун гуляў па спіне. Скардзіцца не было каму, а каб і было, то ўсё роўна нічога не выйшла б, бо, згодна кантракту, на працягу гощёх год яны былі ўласнасцю гаспадара. Апрача та го, свой свай го заўсёды пакрые.
Адно толькі суцяшала — гэта мары аб тым, што праз пяць год яны будуць багатымі. Ах, каб хутчэй праляцелі гэтыя пяць год!
Але выявілася, што і гэтаму багаццю пагражала небяспека. Выходзіла, што выдаткі па ўтрыманню клаліся на рабочых і ва многіх выпадках гэтыя выдаткі перавышалі заработкі.
Так, напрыклад, па рахунку Чунглі выходзіла, што яму праз тры гады належыць замест дзевяцісот долараў толькі сто трыццаць. Нават да рога і лякарства былі пастаўлены ў рахунак.
Найгорш жа за ўсё былі здзекі і біццё. Асабліва вызначаўся ў гэтай справе кіраўнік працы, містэр Брук.
Адзін раз Чунглі браў з-пад дрэва гаршчочак з гумавым сокам і неяк перакуліў яго. Якраз ішоў міма містэр Брук.
Убачыўшы такое злачынства, Брук аж пачырванеў.
— Як смееш ты, сабака, псаваць гаспадарскае дабро?! — закрычаў ён і, не доўга думаючы, моцна штурхануў ботам у зубы Чунглі, які стаяў, пакорна схіліўшыся перад ім.
Чунглі і да гэтага часу не ведае, як здарылася, толькі памятае, як гаршчочак разляцеўся на кавалкі аб... галаву містэра Брука, а рэшта гумавага соку заляпіла лму ўвесь тнар. Брук зароў, як бык, выха піў рэвальвер, але не мог страляць, бо нічога не бачыў. Ен стаў церці вочы, але ад гэтага рабілася яшчэ горш.
Рабочыя зарагаталі ад радасці. Брук пачаў страляць не гледзячы. А Чунглі падбег да брата, абняў яго і ўцек. Уцёк у той самы мангравы лес, дзе ён цяпер сядзеў.