У краіне райскай птушкі

Сіпай зараз жа прыпомніў, што ён тады заснуў і што зрання не знай шоу сваей стрэльбы. Але ён і да гэтага часу быў перакананы, што калі збіралі рэчы, то разам з другімі хто-небудзь паклаў у катэр і яго стрэльбу. Апрача таго, да гэтага часу ніякай бяды ад гэтага не здарылася. Стрэльбаў было столькі, што, можа, і самі гаспадары не ведалі ліку іх.
А калі ён прызнаецца, тады пачнецца справа і аб стрэльбе і аб тым, што ён заснуў.
— Не, нічога не бачыў,— адказаў ён упэўнена, і яго адпусцілі.
— Я думаю,— еказаў Скот,— што гэтаму кітайцу няма аніякага сэнсу ўцякаць ці шкодзіць нам. 3 намі ён лягчэй вернецца і спакойна паедзе дадому разам са сваім золатам.
— Ну, невядома яшчэ, як ён вернецца,— злосна ўставіў Брук.
— I мне самому здаецца, што баяцца яго няма чаго,— сказаў Кандаракі,— але хто можа ведаць, што думаюць яны, гэтыя жоўтыя чэрці.
Адным словам, справа ніколькі не высветлілася. Але на кожны выпадак пастанавілі зброі не даваць, а замеет гэтага даручыць несці іншыя рэчы. Умовіліся сачыць за ім наогул, а Файлу даручыпъ спецыяльнае безупыннае нагляданне.
У гэты самы час Чунглі зайшоў у каюту нібы па справе. Там ён узяў кавалак паперы і, азіраючыся, пачаў нешта шсаць. Некалькі разоў ён павінен быў с.пыкяцца і рабіць выгляд, нібы ён нешта шукае, калі хто набліжаўся.
Урэшце ён напісаў цэлую старонку і нават на адвароце намаляваў нейкі план. Потым схаваў паперу пад кашулю і спакойна выйшаў...
На другі дзень падарожнікі развіталіся, пажадалі адзін аднаму ўсяго добрага, і дзесяць чалавек пайшлі на захад, да тых невядомых, таемных гор, якія ледзь сінеліся далека на небасхіле.
Тыя, што засталіся, доўга глядзелі ім услед і, калі падарожнікі зніклі з вачэй,— цяжка ўздыхнулі. Адразу зрабілася пуста навокал, ціха і жудасна. Здавалася, што на ўсім свеце толькі і засталося, што іх чацвёра.
— Гм,— сказаў Брук, ходзячы ўзад і ўперад,— не вельмі прыемная рэч сядзець так на месцы і лыпапь вачыма.
Доўга і нудна цягнуўся дзень. Ціха і пуста было навакол. Нідзе ніякага следу чалавечага. Цішыня і гарачыня змарылі іх канчаткова, так што ўсе чацвёра паснулі. I добра зрабілі, бо пры малым ліку людзей усім трэба будзе вартаваць кожную ноч.
Увечары размернаваліся нанач. Гуд з адным «паем застаўся на катэры, а Брук з другім ¦— на ўзгорку. Але каб заўважыць ворага раней, як ён з'явіцца перад самым носам, сіпай заняў месца далей, ля дротавай агарожы.
Прайшло некалькі гадзін — і Брук пачуў стрэл сіпая. У святле моцнага электрычнага ліхтара Брук убачыў рэдкія шэрыя кропкі, якія паўзлі з трох бакоў.
Затрашчаў кулямёт, але больш для страху, бо трапіць з.яго ў кожную паасобную фігуру вельмі цяжка. Апрача таго, асвятляць і абстрэльваць разам усе бакі таксама нельга было.
«Вось чэрці! — казаў сам сабе Брук.— Нібы іх хто навучыў, як трэба наступаць».
Разам з тым загрукала на катэры, пачуўся звон пабітага шкла, потым страляніна. Брук павярнуў ліхтар і ўбачыў, што з другога берага ворагі засыпаюць катэр каменнямі і стрэламі.. Пакуль ён накіраваў сюды кулямёт, з катара кінулі бомбу.
Гэтага было досыць, каб адпудзіць нападаючых так, што яны ўжо больш не соваліся.
Тым часам пачуліся крыкі ззаду. Брук азірнуўся і ўбачыў, як некалькі чалавек уцякалі ад агарожы: яны былі кінуліся наперад, наляцелі на калючы дрот і з жахам пабеглі назад. Услед ім пачалася страляніна, адзін зваліўся,— і ўсё сціхла.
Рэшта ночы прайшла ўжо спакойна.
Зранку сабраліся ўсе чацвёра разам і доўга абмяркоўвалі здарэнне.
— Праўду кажучы,— гаварыў Брук,— мне ўжо боязна зрабілася, калі яны, як мухі, палезлі з усіх бакоў. Круціцца за кожным з іх паасобку з кулямётам — немагчыма. Каб не калючая агарожа, дранная была б справа.