У краіне райскай птушкі

Правільнасць гэтай думкі ўсе прызнавалі, але гэта азначала, што назад прыйдзецца ісці пехатою яшчэ лішніх сто — сто пяцьдзесят кіламетраў, што будзе больш небяспечна, як стаяць на месцы і абараняцца. А асабліва, калі ўзяць пад увагу, што на катэры застанецца кулямёт.
— Лепш пакінуць аднаго ці двух лішніх чалавек, чым ісці лішнія сто кіламетраў,— пастанавіў Скот.— Не можа быць, каб тут не знайшлося ніводнага месца, дзе берагі былі б ніжэйшыя.
Але патрэбнага месца не знаходзілася. Праўда, за некалькі кіламетраў вышэй па рацэ была адна досыць шырокая даліна, але туды горныя крыніцы нанеслі шмат пяску, рака падзялілася на многа пратокаў, і ўсе яны былі такія мелкія, што катэр туды нават не мог пад'ехаць.
Тады спыніліся на другім месцы. Хоць берагі тут былі і высокія, але на адным з іх уздымаўся ўзгорак, з якога было відна далека навакол: і на катэр і на процілеглы бераг.
— Калі тут паставіць кулямёт,— казаў Брук,—' дык ён будзе абараняць усё навакол на кіламетры тры-чатыры. Гэта будзе лепш, як на тым астраўку, дзе можна падкрасціся з другога боку і дзе нічога не ўбачыш з-за расліннасці. А тут, прынамсі, лесу няма і ўсё відаць як на далоні.
I сапраўды: лепшага месца жадаць нельга было.
Пачалася падрыхтоўка ў дарогу. Перш за ўсё трэба было выбраць, каго пакінуць тут.
Як мы ўжо зазначылі, самай галоўнай бядой у гэтых краінах з'яўляецца жоўтая ліхаманка. 3 прыезджых амаль няма ніводнага чалавека, які не хварэў бы на яе. Гэтая хвароба можа цягнуцца і год і два. Чалавек часам адчувае сябе здаровым некалькі дзён і нават тыдняў, але прыступы ліхаманкі зноў паўтараюцца.
Адзіным ратункам служыць хіна. Дзякуючы ёй людзі яшчэ сяк-так трымаЮцца, але зусім забяспечыць сябе ад хваробы бадай-што нельга. Толькі прыступы  можна зрабіць лягчэйшымі і радзейшымі.
Усе падарожнікі, апрача Файлу, хварэлі на ліхаманку. Толькі адны, як, напрыклад, боцман і сіпаі, у нязначнай меры, а другія, напрыклад, механік Гуд — цяжка.
Слабы быў і Брук. Пасля доўгіх на рад згадзіліся пакінуць яго, Гуда і двух сіпаяў.
Брук пачаў было пярэчыць, але Скот давёў яму, што гэтая справа вельмі адказная, што, апрача Брука, няма каму даручыць яе, што на катэры застаюцца толькі чатыры чалавекі, якім, можа, давядзецца папрацаваць больш за тых, што пойдуць у дарогу.
Паставілі на ўзгорак кулямёт, абгарадзілі яго калючым дротам; зрабілі з дошак павець, прынеслі з катэра нават сёе-тое з абсталявання.
Дзеля лёгкай сувязі з катэрам вырубілі ў гары прыступкі. Адным словам, усё было прадугледжана.
— Пры такіх умовах,— сказаў Брук,— нават сора м на заставацца. Тут досыць было б адной бабы.
— Пачакайце хваліцца,— сказаў Кандаракі,— невядома яшчэ, што будзе.
Потым пачалі збірацца ў дарогу. Спачатку, вядома, узброіліся з галавы да ног. Не забыліся і на ручныя гранаты, якія адразу маглі напалохаць і адагнаць цэлае племя папуасаў. 3 рэшты ж узялі толькі неабходнае з неабходнага, лічачы, што дзесяць дзён можна пражыць абыяк.
Перад адыходам Скот, Кандаракі, Брук, Файлу і Ханубі зрабілі нараду адносна Чунглі. Першае питание было — ці даваць яму зброю?
— Мне здаецца,— казаў Кандаракі,— што з ім мы павінны трымацца больш асцярожна, як да гэтага часу. Можа, гэты таемны конь мае дачыненне да кітайца?
— Я хацеў бы лепш паверыць гэтаму, чымся блытапда каля нейкай таямніцы,— сказаў Скот,— але не магу. Вы ж ведаеце, што з таго моманту, як мы яго схяпілі, ён не адыходзіў ад нас ні на крок.
— Ведаю,— сказа ў Кандаракі, паціраючы сабе лоб,— але штосьці мне гаворыць, што трэба яго вельмі пільнаваць. Напрыклад, я заўважыў, што ён у апошнія дні стаў больш спакойны, бадай-што вясёлы, быццам увесь цяжар падарожжа і небяспекі пагражае толькі нам, а не яму.
— Я таксама тэта заўважыў,— сказаў Файлу,— і цяпер мне ўспамінаецца адно здарэнне, на якое я раней не звярнуў увагі. Калі мы начавалі тады на выспе, мне ўначы здалося, нібы каля Чунглі мільгануў нейкі цень. Я ўстаў, агледзеў усё навакол, але нічога не заўважыў. Чунглі ж, здавалася, спаў.
Паклікалі сіпая, які ў той час быў на варце.
— Скажы,— звярнуўся да яго Ханубі,— ты нічога не заўважыў тады на выспе, калі стаяў на варце?
Каб хто ў той момант пільна прыгледзеўся да сіпая, то мог бы заўважыць, што той крыху пабялеў і занепакоіўся. Але ніхто так не прыглядаўся да яго, бо нікому не магло прыйсці ў думку, што ён можа мець тут якіясь свае ўласныя інтарэсы.