У краіне райскай птушкі

Скот моўчкі глядзеў на ўсё гэта. Нават яму самому было трохі непрыемна. Ён сам ведаў, што гэта нядобра.
Але нічога не зробіш: абавязак перад сваёй бацькаўшчынай перш за ўсё. Англічан тут вельмі мала, і калі гэтыя дзікуны не будуць баяцца аднаго духу белых, то могуць нарабіць шмат клопату. Скот нават не злуе на гэтых няшчасных істотаў, ён проста выконвае свой абавязак, як кожны суддзя.
— Ну, цяпер ужо не толькі яны, але і ўсе навакол будуць ведаць, як нападаць на нас! — задаволена сказаў Кандаракі.
— Ды яшчэ павінны падзякаваць нам, што мы назапасілі для іх шмат мяса,— дадаў Брук.
Саку сядзеў на зямлі і глядзеў наперад, здаецца, нічога не бачачы перад сабой.
Калі белыя прайшлі міма, ён схамянуўся, устаў, выпрастаўся і, трасучы кулаком, крыкнуў услед:
— Пракляцце вам, звяры! Пракляцце, манюкі! — і кінуў далека ад сябе біблію, з якою ён не разлучаўся ўвесь час.
Скот толькі ўскінуў плячыма і сказа ў:
— Вось шалёны! Праўду кажуць: скажы дурню, каб ён маліўся, дык ён і лоб сабе разаб'е.
Зноў конь! — Падарожжа пешшу.— Няўдааы напад папуасаў.—
Катастрофа.— Адзін!..
Ідучы назад, экспедыцыя настраляла яшчэ свіней, якія разбегліся ад пажару, і вярнулася назад са славай і здабычай.
На катэры ўсё было спакойна, толькі зноў бачылі таго самага таемнага каня, які цяпер пад'язджаў крыху бліжэй, і адзін раз нават чулі стрэл.
— Можа, гэта былі нашыя стрэлы? — сказаў Скот.
— Не,— адказаў Гуд— Гэта было зусім з другога боку, злевага, і адзіа толькі раз.
— А хто ж сядзеў на кані?
— Добра разгледзень нельга было, але ўсё ж так! відаць, што чорны,— адказаў Гуд— Гэтага яшчэ не хапала! — ускрыкнуў Брук.— Гэткім чынам мы яшчэ сустрэнем якога-небудзь Мапу ў аўтамашыне.
Як бы там ні было, гэты таемны конь, адзін на ўсю краіну, пачынаў ужо трывожыць падарожнікаў. Каб на ім быў свой чалавек, ён не хаваўся б, ён бы сам пад'ехаў да іх.
Можа, ён не ведае пра іх? Можа, выпадкова сустракаецца на дарозе?
Гэтага таксама не магло быць, бо траскатня матера, страляніна ды і наогул усё іх падарожжа не маглі быць незаўважанымі на гэтай пустыннай прасторы, дзе еўрапейцы не бываюць. Асабліва, калі гэты конь, як відаць, ідзе разам з імі на працягу многіх дзён.
Значыцца, коннік хаваецца ад іх і, мусіць, сочыць за імі. А калі так, значыць, ён мае злыя намеры супраць іх.
I нарэшце, хто ён ці яны, бо адзін раз бачылі быццам дваіх на адным кані? Адным словам, гісторыя такая, што ніякага тлумачэння не падбярэш.
У кожным разе, адно толькі ясна, што трэба падвоіць сваю пільнасць.
Мясцовасць тым часам зусім змяніла свой выгляд. Пайшлі ўзвышшы, а на небасхіле ўжо ўздымаліся досыць высокія горы. Бег ракі стаў такі бурны, што катэр пасоўваўся наперад цішэй, як чалавек пехатой. Апрача таго, рака ўсё заварочвалася на права, на поўнач, а падарожшкам трэба было ісці проста на захад.
— Як табе здаецца, колькі кіламетраў нам трэ было б ісці адсюль прама? — запыталіся ў Чунглі.
— Не болей як сто,— адказаў ён.— Я пазнаю ўжо гэтую мясцовасць. Адсюль было б найлепш ісці прама.
Пачалі рыхтавацца да пешага падарожжа. Перш-наперш трэба было знайсці зручнае месца, каб пакінуць катэр. Яны лічылі, што адсутнасць іх працягнецца дзён дзесяць. На гэтыя дзесяць дзён трэба абяспечыць катэр і тых некалькі чалавек, што застану цца на ім, ад розных нежаданых выпадкаў.
Але гэта была вельмі цяжкая задача. Рака вузкая, бег яе вельмі хуткі, ды яшчэ берагі стромкія. Калі станеш ля такога берага, дык цябе зверху засыплюць каменнямі, і ты нічога не зробіш.
Кандаракі нават высунуў пытанне, ці не вярнуцца катару назад, да той выспы, дзе яны начавалі, або наогул стаць на якары пасярод шырокага ціхага месца, бо тут катэр будзе стаяць, як у рове, і нічога нельга будзе бачыць навакол.