У краіне райскай птушкі

— Слухай, Саку,— сказаў ён, кратаючы яго за плячо,— ты добры чалавек, мы цябе вельмі шануем і лічым амаль што такім, як і мы. Вось і мне ты дапамог, і ўсё такое. Але чаго табе так пнуцца? Чаго ты са скуры вылазіш з-за якогась там людаеда? Ну, каму якая будзе шкода, калі некалькі з іх загіне? Кінь гэтае глупства. Ты ж чалавек адукаваны і павшей сам разумець.
Але Саку нават не чуў гэтых «разумных» слоў. Ен глядзеў наперад і не верыў сваім вачам — там рабілася нешта незразумелае: папуасы павыскаквалі з-за сваіх хат, бегалі ўзад і ўперад і, здаецца, зусім не звярталі ўвагі на небяспеку, якая ім пагражала. Часам можна было падумаць, што яны б'юцца адзін з адным.
Цяпер ужо страляніна пайшла бесперапынку. Адзін за адным валіліся чорныя на зямлю І, нарэшце, разбегліся.
Калі белыя ўвайшлі ў вёску, то ўбачылі шмат забітых, з якіх некаторыя, відаць, знайшлі смерць не ад куль, але ад сваіх жа стрэл ці пік.
— Глядзіце, яны нават пачалі адзін аднаго біць! — сказаў Кандаракі.
— Тым лепей,— сказаў Брук,— нам меней будзе працы.
Саку схіліўся над адным забітым і ўсё зразумеў: забіты быў Мукку! Значыцца, яны напалі з другога боку, і гэтым тлумачыцца ўсё тое, што адбылося! Далей ён убачыў мёртвага Мапу. Ззаду трапіла яму стрела, а спераду куля. Небарака так і не дачакаўся, калі бог змякчыць сэрцы белых і Мукку.
— Божа! — застагнаў Саку.— Дзе ж твая любоў? Дзе ж твая праўда?
— Падталіць хаціны) — загадаў Скот, і праз хвіліну ўся веска была ў агні.
Галлёвыя хаціны гарэлі легка, весела, быццам жартуючы.
Тым часам папуасы адышліся за дрэвы і адтуль пачалі пускаць у белых свае стрелы. Адна страла нават трапіла ў Скота, але яна ўжо страціла сваю моц і толькі заблыталася ў адзенні.
— На перад» — скамандаваў Скот, і яны пасунуліся далей.
Чорныя адыходзілі ад дрэва да дрэва і адтуль адстрэльваліся. Цяпер ужо змяшаліся і Мукку і Какаду і разам абараняліся ад агульнага ворага.
Так яны падышлі да таго месца, дзе былі хаціны на дрэвах і дзе хаваліся жанчыны і дзеці. Папуасы былі ўпэўнены, што ў такі прытулак ужо ніхто не зможа дабрацца. У іх жыцці ўжо бывалі такія здарэнні, і яны не раз пераканаліся, што тут ужо аніякі вораг не можа нічога ім зрабіць. Калі здаралася, што хітры вораг прабаваў падсячы дрэва, то на гэта былі каменні і стрэлы, якія, як дождж, сыпаліся на галаву.
Хто з мужчын паспеў, той далучыўся да жанчын, рэшта пабеглі далей.
Цяпер ужо стрэлы і каменні пасыпаліся зверху, на галовы, і адзін з сіпаяў быў досыць цяжка паранены.
— А, вось яны як! — закрычаў Скот.— Узарваць дрэва!
У гэты момант зноў з'явіўся Саку.
— Дзеля Хрыста! — плакаўся ён.— Спыніцеся: там нявінныя жанчыны і дзеці!
— Не лезь! — вызверыўся на яго Скот.— Кара павінна збыцца, каб усе яны памяталі, што замах на белага дарма не пройдзе.
Але Саку не адыходзіў. Ен стаў на калені, чапляўся за адзенне Скота і мармытаў пра бога і Хрыста.
— Вызваліце мяне ад гэтага вар'ята! — крыкнуў Скот сіпаю.
Той узяў Саку за плечы і адапхнуў яго ўбок.
Раздаўся выбух... Першы выбух бомбы ў гэтай старонцы. Папуасы ведалі і чулі «гром» у руках белых, але такога грому яны і ўявіць сабе не маглі. Дзікі, нечалавечы крык з соцень грудзей разлёгся па лесе. Дрэва затрашчала, закалыхалася, потым пачало хіліцца, і адтуль пасыпаліся дзеці, мужчыны, жанчыны. Сярод іх Саку ўбачыў сваю матку...
Праз некалькі хвілін у лесе было пдха, толькі жала сна енчылі раненыя.