У краіне райскай птушкі

Але чалавек не схаваўся, а, наадварот, здавалася, ішоў да іх.
— Сюды ідзе! — крыкнуў Кандаракі.— Не варта і страляць.
— Чаго глядзець на іх? — закрычаў Брук.— Дайце мне стрэльбу, я сам з прыемнасцю ўсаджу кулю ў лоб людаеда.
— Праўду кажучы, у якія перагаворы нам яшчэ ўваходзіць з імі? — сказаў Скот.— Справа ясная, і нам застаецца толькі пакараць іх.
I некалькі чалавек зноў нацэліліся.
— Пачакайце, пачакайце! — крыкнуў боцман.— Гэта ж наш чорны місіянер.
Стрэльбы апусціліся.
— Праўда,— паскроб патыліцу Брук.— Я ж павінен быў здагадацца, што гэта мог быць толькі наш святы дзікун. Хто ж другі налез бы пад стрэлы! Вось была б гісторыя, каб я сам забіў свайго збаўцу! Саку падышоў.
— Браты па Хрысту! — сказаў ён урачыстым голасам.— Я хачу верыць, што вы ідзяце не для таго, каб зрабіць зло гэтым цёмным людзям.
— Праўда,— адказаў Скот,— мы ідзём для таго, каб пакараць іх.
— Але за што і як вы думаеце караць іх?
— За тое, што яны асмеліліся напасці на нас і нават ледзь не з'елі аднаго з нашых. А як пакараць? Ды так, каб больш не толькі ім, але нікому не прыходзіла ў галаву падымаць на нас руку.
— Але ж, урэшце, нічога дрэннага не здарылася, апрача смерці іхніх двух людзей,— даводзіў Саку.
— Гэта толькі выпадкова, дзякуючы, папершае, вам, а па-другое, таму, што мы акурат падышлі,— сказа у Скот.— Але іх замах застаецца злачынствам, якое патрабуе кары.
— Вы ж самі мяне навучылі, што бог патрабуе дараваць людзям іх грахі,— з прыкрасцю сказаў Саку.
— Па-першае, не мы вас навучылі, а місіянеры, а па-другое, вы павінны ведаць, што на зямлі існуе суд і закон, які павінен караць злачынствы,— сурова адказаў'Скот і пайшоў далей. За ім пайшоў і ўвесь атрад.
Саку стаяў і глядзеў ім услед, быццам не разумеючы, дзе ён і што з ім. Выходзіла, што гэты «брат па Хрысту» таксама яго не разумеў, як і «брат па крыві» — Мапу. I адзін і другі мелі свае пэўныя жыццёвыя інтарэсы, зусім не падобныя да яго душэўных спраў.
Ен завярнуўся і ціха павалокся за імі.
Туман разыходзіўся, рабілася ўсё святлей і святлей, але веска была нібы мёртвая: аніводнай фігуры не паказвалася. Атрад набліжаўся.
I вось неспадзявана сярод хацін замільгалі чорныя фігуры папуасаў.
— Ага! — сказалі белыя.— Яны самі збіраюцца ісці на нас. Тым лепей,— і пачалася страляніна.
Саку, пачуўшы стрэлы, кінуўся да Скота, учапіўся за стрэльбу і пачаў прасіцца:
— Пан, пашкадуйце няшчасных людзей. Забіце лепш мяне!..
Скот на хмуры ўся і сказаў:
— Не лезьце не ў сваю справу! Трымайцеся сваіх хрысціянскіх абавязкаў і модлаў. Клапаціцеся аб душах гэтых людзей, а аб целе паклапоцімся мы.
Але Саку, як непрытомны, усё паўта раў:
— Не трэба, не трэба!.. Пан... Злітуйцеся... Скот нецярпліва азірнуўся. Тады Ханубі ўзяў
Саку за руку і адвёў яго ўбок. Падышоў Брук.