У краіне райскай птушкі

— Сагіб,— ціхенька піапнуў ён містэру Скоту,— гэтыя птушкі мне здаюцца падазронымх. Яны крычаць так, нібы іх хто пасадзіў у шэраг. Чаму за намі ззаду няма іх? Будзьма асцярожным!.
Пера да лі ўсім, каб сядзелі ціха і трымал! стрэльбы напагатове.
Вось крыкнула птушка зусім блізка, з левага боку, і нават мільгануў цёмны цень...
Гэты самы цень заўважыў і Брук, толькі з правага боку. Ен усё зразумеў!.. Дык вось сярод якіх «птушак» ён апынуўся! Значыцца» усё скончана!.. I ён наваліўся на зямлю.
Постаць пасунулася на шум...
Але зараз жа наваколле асвяціла шбы маланка і гром ад дзесяці стрэлаў разлёгся па ўсім лесе.
Ціхі лес адразу ажыў. Крыкі з усіх бакоў. А Брук ад радасці зароў так, бьщцам яго рэзалі.
Як здзівіліся ўсе, калі ў некалькіх кронах ад іх, разам з мёртвым папуасам, убачылі Брука!
Некалькі хвілін Брук быў як непрытомны. Слёзы цяклі па яго шчоках. Ён пачаў расказваць, як была справа. Разам з тым вярнулася і ўся яго злосць; ён забыўся аб сваім шчасці, крычаў, лаяўся і патрабаваў, каб зараз жа ісці і пакараць гэтых людаедаў. Але Скота не трэба было прасіць. Ен лічыў патрэбным зрабіць гэта не толькі дзеля Брука і нават не ад злосці, а дзеля аўтарытэту англійскай дзяржаўнасці. Ен лічыў нават карысным для саміх папуасаў, калі яны ўвесь век будуць па мята ць. баяцца і шанаваць белых уладароў.
Цяпер яны ўжо не чакалі раніцы, бо Брук веда ў, куды ісці.
Зноў загрукатаў барабан у начной цішыні, доўга, жудасна. Відаць было, што на гэты раз справа была важнейшая, як тады.
Праз некалькі хвілін Какаду ўжо ведалі, што на іх ідуць белыя, што аднаго яны забілі, што ўсім пагражае небяспека.
Зараз жа жанчыны з дзецьмі пабеглі хавацца ў свае хаты на дровах. А ўсе ўзброеныя мужчыны, якіх набралася каля шасцідзесяці чалавек, падрыхтаваліся да абароны, бо белых, як яны ўжо чулі ад пасланцоў, магло быць не больш за дзесяць чалавек.
Але Мапу меў яшчэ адну надзею не толькі самім выйсці з цяжкага становішча, але нават забраць усіх белых у палон. Гэта ж былі тыя самыя белыя, якія навучылі Саку любіць усіх, не забіваць нікога і нават самому падстаўляць другую шчаку, калі цябе скрыўдзяць. Калі Саку так думае і так робіць, значыцца, тыя, хто яго навучыў, тым болей павінны гэтак рабіць.
Правадыр падышоў да Саку, які сядзеў, як скамянелы, і ўсё думаў сваю думку.
— Скажы, Саку,— дакрануўся Мапу да яго пляча,— ці гэтыя белыя таксама пакланяюцца таму вялікаму духу, аб якім ты казаў? Ці яны гэтак жа гавораць, як і ты?
— Яны прызнаюць гэтую веру,— неахвотна адказаў Саку.
— Значыцца, яны нічога дрэннага не будуць рабіць нам? — запытаўся зноў Мапу.
— Не ўсе з іх слухаюць загады бога,— млява сказаў Саку,— злы дух клапоціцца, каб адвярнуць чалавека ад бога.
— А як можна змагацца з гэтым злым духам?
— Маліцца, каб бог адагнаў яго.
— А ты можаш гэта зрабіць? Можаш памаліцца, каб бог адагнаў ад іх злога духа? — вёў сваю лінію Мапу.
— Мы заўсёды гэта павінны рабіць. Я сам пайду насустрач белым,— сказаў Саку, але не было ўжо ў яго голасе той упэўненасці, шчырасці і яснасці, як раней.
Праз некаторы час вёска сціхла. Жанчыны з дзецьмі пайшлі, а мужчыны пахаваліся за будынкамі.
Ледзь зола к — наказа л ася экспедыцыя. Белыя ІШЛІ шарэнгай,  трымаючы стрэльбы  напагатове.
Вось з-за будынка выйшаў нейкі чалавек. Туман не даваў магчымасці добра разгледзець яго.
— Вось адзін! — крыкнулі ў атрадзе белых, і раздаліся два стрэлы.