У краіне райскай птушкі

А час ідзе... Зараз прыйдзе змена... Можна думаць, што новы вартаўнік захоча паглядзець, ці добра звязаны палонны...
I зноў пачынаў ён сваю працу, ад якой залежала яго жыццё.
I вось, нарэшце, ён развязаўся! Сціснуў нож і ляжыць, каб крыху адпачыць. Але трэба спяшацца...
Ен папоўз да дзвярэй. Падпільнаваў, калі вартаўнік стаў да яго спіной. Кінуўся наперад, і... небарака толькі паспеў глуха застагнаць...
Праз паўгадзіны барабанны грукат зноў устрывожыў вёску. Толькі Саку быў рады, бо гэта азначала, што Брук выратаваўся.
Але што ён адчуў, калі даведаўся, што вартаўнік забіты! Гэта ж ён сам, слуга божы, забіў яго! Ен, які так клапаціўся, каб усё добра было. Каб не ён, не было б гэтай смерці.
Але тады была б другая смерць... Што было рабіць? Хто вінен? Як лепш?
На гэтыя пытанні ён не мог знайсці адказу ў бога. I недзе глыбока ў сэрцы нарадзілася крыўда: чаму бог дапушчае гэта, калі яму нічога не варта зрабіць, каб усё добра было?
Тым часам дваццаць чалавек пусціліся ўдагон за ўцекачом. Папуасы разважалі, што за такі кароткі час ён не мог далека ўцячы, а калі прыняць пад увагу, што была ноч, што мясцовасць яму была незнаемая,— тады поспех мог быць пэўны.
Паглядзім тым часам, як гэта здарылася, што Брук папаўся.
Пераначаваўшы на востраве, падарожнікі пачалі збірацца ў дарогу. Тут вартаўнік-сіпай заўважыў, што яго стрэльба знікла. Пачаў яе шукаць — няма нідзе. Але ён пабаяўся казаць аб гэтым, бо яму ўляцела б за такое нядбайства. Пэўна, складаючы ў лодку рэчы, хто-небудзь узяў і яго стрэльбу. А паколькі стрэльбаў у іх было больш, чым трэба,— ён узяў другую і хутка забыўся аб гэтым здарэнні.
Бег ракі рабіўся ўсё хутчэйшым. Сустракалася шмат каменняў, і на адзін з іх тыркануўся катэр. Прыйшлося спыніцца, каб паправіць шкоду.
Пакуль важдаліся з катэрам, Брук захацеў прайсціся па беразе, нават без стрэльбы. Праз некалькі крокаў ён спудзіў кенгуру, які хутка паскакаў ад яго. А за старым кенгуру бег маленькі. Ён быў такі пацешны і, здавалася, так няспрытна бег, піто Брук захацеў злавіць яго. Праўда, злавіць яго было няцяжка, але ўсё ж такі зусім неўзаметку Брук адбег досыпь далека ад берага.
У той момант, калі ён схіліўся, каб канчаткова ўхапіць кенгураня, ззаду накінуліся на яго два папуасы, за ткну лі яму рот, узялі і панеслі. Брук біўся як мага, але нічога не дасягнуў. Праз некалькі сот крона ў яго паставілі на ногі, скруцілі рукі і кулакамі прымусілі ісці далей. А калі ён паспрабаваў крычаць, то гэта яму каштавала двух зубоў. Тым часам падарожнікі наладзілі катэр і тут толькі заўважылі, што Брука няма. Сталі гукаць — нiчога. Выйшлі на бераг, зноў сталі крычаць — зноў нічога. Тады пачалі страляць,— аніякага водгуку, апрача рэха.
Брук чуў гэтыя стрэлы, ведаў, што яны азначаюць, і нічога не мог зрабіць...
Пачалі шукаць навокал і ў адным месцы заўважылі прымятую траву і іншыя адзнакі барацьбы.
— Справа ясная,— сумна сказаў Скот,— няшчаснага містэра Брука злавілі папуасы. I як гэта ён, сталы чалавек, так папаўся? Наш абавязак знайсці яго. I не толькі выратаваць, але так правучыць гетых дзікуноў, каб другі раз ім і ў галаву не магло прыйсці нападаць на белых.
I зараз жа сталі рыхтавацца да экспедыцыі.
Дзеля таго, што на катэры быў кулямёт, а барона яго не патрабавала многа людзей. Пакінулі толькі механіка Гуда і аднаго сіпая. ГуДУ х сіпаю таксама быў даручаны і Чунглі. Усе астатнія рушылі ў дарогу. Няма чаго і казаць, што ўсе былі ўзброены з галавы да ног. Нават ручныя гранаты ўзялі з сабой.
Адзінымі адзнакамі таго кірунку, у якім патрэбна было ісці, был! сляды. У такіх мясцовасцях, дзе, можа, раз у некалькі год ступхць чалавечая нага, спрактыкаваны чалавек легка пазнае гэтыя сляды і па траве, і па зламанай галінцы, х па розных іншых непрыкметных для другога вока адзнаках. А такім спрактыкаваным чала векам быў у іх Файлу.
Ён ішоў наперадзе, як сабака, і, здавалася, не толькі выгледжваў, але вынюхваў сляды. Зразумела, дарога не ішла так проста і гладка, як па шляху. Даводзілася і блытацца, а таму яны спазніліся. Нанач спыніліся ў лесе. Яны нават і не ведал!, што веска была   ўжо   недалёка,   за   кіламетраў   пяць-шэсць.
Дзеля асцярожнасц! агню не раскладалі. Сядзелі ў цемры, не спалі і з нецярплівасцю чакалі світання.
А ў гэты час насустрач ім прабіраўся Брук, а за ім дагоншчыкі.
Папуасы, рассыпа ўшыся ланцугом, ціхенька кралі.ся наперад, абхапіўшы значную частку лесу. Час ад часу яны давалі адзін аднаму знак крыкамх начной птушкі.
Брук чуў гэтыя галасы то з аднаго боку, то з другога, нават ужо наперадзе, але не звяртаў увагі. Гэтыя галасы начных птушак яму былі знаёмыя.
Але Файлу заўважыў.