У краіне райскай птушкі

Раптам загрукаў барабан. Нешта здарылася...
Народ замітўсіўся.
— Мукку ідуць! — пачуліся галасы. Мужчыны ўхапіліся за зброю, а жанчыны з дзецьмі пачалі ўцякаць у лес.
Трэба ведаць, што папуасы ў лесе звычайна маюць другія хаты, пабудаваныя высока на дрэвах, на той выпадак, калі патрэбна будзе ратавацца ад ворагаў. Там у іх зложаны запасы яды і зброі, напрыклад, каменняў, каб не падпусціць ворага да дрэва.
Але сёння здарылася нешта больш дзіўнае: вялі звязанага белага чалавека.
Сярод густога натоўпу набліжаўся ён да умкамаля, а па баках горда ішлі тыя два пасланцы, якіх Мапу паслаў за «громам». Калі яны падышлі зусім блізка. Саку не мог утрымацца, каб не крыкнуць ад здзіўлення: белы быў містэр Брук!
Ен быў без шапкі, твар скрываўлены, адзенне падзёртае.
Страх і злосць відаць былі ў яго вачах. Падвялі і пхнулі яго пад умкамаль. Народ аглядаў яго, бы дзіўнага звера, некаторыя нават краталі і казалі:
— Добры пачастунак будзе з яго!
I Брук, здаецца, здагадваўся, што азначае гэтае мацанне і гэтыя словы...
Сабралася нарада. Пасланцы расказалі сваю:
— Мы далі ім золата і птушак. Прасілі «грому». Яны нам далі агнёвай вады. Больш мы нічога не памята лі. Апынуліся адны ў лесе. I ў нас засталося толькі гэта.
I яны пака за лі бутэльку з адбітым горлам. Усе пачалі яе разглядаць, перадаваць з рук у рукі, нюхаць, глядзець праз яе. Асабліва было заўважана, што канцы дужа вострыя. Гэта можа быць вельмі добрай прыладай. Можа, яно а дно варта таго золата, з я ко га ніякай карысці няма.
Але большасць усё ж такі разумела, што гэта ашуканства.
— Мы пайшлі дадому,— казалі далей пасланцы.— Праз некалькі дзён убачылі на рацэ траскучую лодку і пачалі сачыць за ёю. Гэта ехалі белыя з той самай станцыі. I вось мы гэтага злавілі.
Каб зразумець, як гэта яны пехатой зраўняліся з маторнай лодка й, трэба глянуць на карту Новай Гвінеі. Мы заўважым, што ад паўднёвага берага, дзе была станцыя (ля ракі Марэгед), да пачатку ракі Фляй ёсць два кірункі: або па вадзе, на ўсход уздоўж берага, а потым на захад па рацэ, або па зямлі, проста на поўнач. У першым выпадку будзе кіламетраў шэсць сот — семсот, а ў другім — якіх-небудзь сто — сто дваццаць.
Спрэчак аб лесе палоннага не было, бо досыць ужо таго, што белыя са сваімі страшнымі прыладамі чамусьці заехал! так далека. Ясна, яны маюць нейкія злыя на меры. Хіба з добрымі яны б паехалі? Пэўна, яны хочуць забраць усю зямлю Какаду і ўсіх жыхароў. Значыцца, трэба ворага ў знішчыць, і не толькі гэтага, але і тых, што засталіся.
Усе тыя папуасы, што жылі ля берага мора, ужо даўно трапілі пад уладу белых; вольным! засталіся толькі тыя, што. жылі ў сярэдзіне вострава. I вось цяпер белыя дабіраюцца і да іх! Апрача таго, гэтыя белыя подла ашукал! іх.
I яшчэ трэба мець на ўвазе, што чэрап белага надасць шчасце, славу і магутнасць роду Какаду. Мукку да гэтага часу яшчэ не маюць чэрапа белага чалавека.
Некаторыя нават думал!, што прысутнасць Саку гэтаму дапамагла, што вялікі дух зрабіў белых ціхімі і мяккімі, як раіў Саку, і што белыя ўжо не могуць даць адпору. А ўжо аб Мукку і казаць няма чаго: тых можна загадзя лічыць зусім знішчанымі.
Адным словам, справы роду Какаду складваліся вельмі добра.
Саку сядзеў, слухаў нараду, і сэрца яго аблівалася крывёю.
— Не, браты,— пачаў ён казаць,— нядобра будзе, калі мы загубім гэтага чалавека. Бог нам не даруе. Каб яшчэ ў бойцы, дык і то нядобра. А так загубіць — вялікі грэх. Бог пакарае: пашле белых, і будзе нам бяда.