У краіне райскай птушкі

На сярэдзіну выйшлі чатыры танцоры. Кожны ад плеч да калень быў захутаны пальмавымі лісцямі, якія надавалі ім выгляд звычайных коп сена, толькі на дзвюх нагах. Але самае галоўнае — гэта велізарныя, страшныя маскі, якія закрывалі ўсю галаву да плеч. Маскі былі размаляваны ў розныя колеры і мелі жудасны выгляд. На высокіх вострых шишаках развявалася пер'е.
Заиграла «музыка». Адзін роў праз велізарную бамбукавую дудку, даўжынёй метры са два. Роў і завываў ён так, што здавалася, быццам сто папуаскіх сабак пачалі свой канцэрт. Другі свісцеў у пусты какосавы арэх, у якім былі прасвідраваны дзве дзіркі. ТрэпД дзьмуў у маленькую свісцёлку, а чацвёрты біў у калоду-барабан. Быў і больш далікатны інструмент, на манер трашчоткі: мноства чарапашак было прывязана шнуркамі да дубца, музыкант махаў гэтай пугай, і ад гэтага чарапашкі ляскаталі.
Пад гэтую музыку танцоры тупаліся туды-сюды ды нахіляліся. Але людзі глядзелі вельмі ўважліва, бо танцоры азначалі духаў памёршых продкаў і лічыліся таемнымі, вышэйшымі істотамі.
Пасля гэтага афіцыйнага і святога танца пачалі еаматужныя скокі, і да самага позняга вечара весяліліся гэтыя дзеці прыроды.
Саку, як шаноўны госць, начаваў у умкамалі. Ужо ўсе паснулі, а ён стаяў на каленях і горача маліўся, каб бог дапамог яму выбавіць душы сваіх братоў. Над галавою яго шчэрылі зубы чалавечыя чарапы, а насупраць у куту стаяла драўляная статуя — тэлум.
Рэпігійныя дыскусіі.— Паяон містзра Врука.— Захады Саку.— Мапу хоча еыкарыетаць хрысціянства.— Вызваленне Брука.— Напад Мукку.— Расправа белых.
Трывожныя чуткі насіліся сярод насельніцтва Какаду.
Казалі, што белыя на нейкай невялікай, але вельмі траскучай лодцы заехалі далёка ў глыб вострава, у такія мясціны, дзе іх да гэтага часу ніколі яшчэ не бачылі.
Казалі нават, што велізарны, таксама траскучы, птах праляцеў над галавой.
Можа, гэта тыя самыя магутныя белыя лётаюць? Тады ў^ё прапала.
Казалі яшчэ, што ў краіне з'явіўся нейкі дзіўны звер, большы за ўсіх звяроў, нават за самага вялізнага кенгуру. Гэты звер вельмі шпарка бегае, і на ім... на ім быццам сядзіць чалавек! Гэта чутка была жудасней нават за траскучага птаха.
I да ўсяго гэтага яшчэ тыя праклятыя Мукку варушацца. Нядаўна яны захапілі двух Какаду.
А пасланцоў з «громам» усё няма ды няма. Мабыць, загінулі.
Трэба адзначыць, што Мукку быў той самы род, з якога паходзіў Саку з маткай. Яму цяпер усё роўна было, ці Мукку, ці Какаду, і ён баяўся толькі аднаго — каб яны зноў не перагрызліся. Але ад яго чакалі не гэтага, а дапамогі супраць Мукку. Мапу перастаў ужо чакаць пасланцоў. Ён цяпер усю надзею злажыў на Саку і «суцяшаў» яго, што вось яны хутка падрыхтуюцца і нападуць на Мукку, а Саку хай пакуль што моліцца свайму богу, каб сэрца Мукку зрабілася мяккім.
Саку ж тым часам прапаведваў хрысціянства.
— Самы галоўны грэх перад вялікім духам,— казаў ён,— гэта забойства. Щ не жадалі б вы ўсе, каб ніхто нікога не забіваў, каб усе любілі адзін аднаго, як браты, каб шхто вам не пагражаў смерцю?
— Вядома, хацелі б,— адказала некалькі людзей.
— Ну, дык і вы таксама рабіце. I калі вам хто зробіць крыўду, перацяршце, як вучыць нас вялікі настаўнік Хрыстос.
— А вось нядаўна Мукку з'елі аднаго нашага,— сказаў малады хлапец.— Калі мы будзем цярпець, яны ўсіх нас з'ядуць.
I зноў пачыналася спачатку... Мапу ён казаў:
— Ты не зразумеў і памыляеінся наконт таго, што я казаў. Ты думает, што бог можа стаць на адзін бок, дапамагчы табе скрыўдзіць другога? Не, ён да ўсіх аднолькава ставіцца. I калі я табе сказаў, што мы павінны прасіць бога, каб ён змякчыў сэрцы людзей, дык гэта тычыцца ўсіх: і Мукку, і Какаду.
Мапу падумаў-падумаў і сказа ў:
— Ну, добра, маліся за абодвух, абы толькі твой бог дапамог.
Мапу сцяміў, што і ў гэтым выпадку ён страціць не можа: хай толькі Мукку пакарацца, ён забярэ іх і з мяккім сэр нам.