У краіне райскай птушкі

Так і ёсць: лужыны пачалі трапляцца ўсё часцей, а потым кітаец заўважыў, што некаторыя зноў злучыліея з морам стужкамі вады.
Кітаецзразумеў: гэта зноў пачынаўся прыліў. Калі ён не паспее, прыйдзецца на дрэве чакаць шэсць гадзін, пакуль вада зноў спадзе.
Ен пайшоў як мага хутчэй, але неўзабаве пераканаўся, што ўсё роўна не паспее. Мора набліжалася, а яму трэба было яшчэ прайсці некалькі кіламетраў да месца, куды прыліў не дасягае.
Каб дарэмна не траціць сілы, ён пачаў выгледжваць зручнае месца, каб прыладзіцца на гэтыя шэсць гадзін. I ўжо быў час, бо навакол з'явіліся цэлыя азёры.
Ен выбраў сабе больш прытульнае дрэва і палез на яго.
Непрыемная была перспектыва сядзець на дрэве да паўночы. Ды і далей не лепш: або ісці ў суцэльнай цемры, або прапусціць час і тады зноў чакаць нова га прыліву і адліву.
Але ўсім вядома, што кітайцы самы цярплівы народ. I наш падарожшк, здавалася, не адчуваў ніякай прыкрасці. Спакойна прыладзіўся на дрэве, выцягнуў з торбы некалькі бананаў і павячэраў імі.
Было яшчэ светла. Навакол цішыня — не любяць жывёлы і нават птушкі гэтых гнілых, вільготных лясоў.
Кітайцу нават прыемна было адпачыць. Ен сядзеў сабе і думаў аб сваёй бацькаўшчыне — далёкім Кітаі, аб сваёй сям'і.
Звалі яго Чунглі. Нарадзіўся ён у Шанхаі. Банька яго быў кулі, як звычайна завуць кітайскіх рабочых. Чунглі меў брата Хуньчжы, які быў маладзейшы за яго на адзін год, і яшчэ маленькіх брата і сястру.
Сям'я іх была такая бедная, што нават не мела месца на зямлі, а жыла на «сампане», гэта значыць, на маленькім плыце — метраў пяць даўжыні і два шырыні. Цэлыя вёскі з такіх сампанаў вырастала звычайна на рэках, побач вялікіх кітайскіх гарадоў.
Тут гаворыцца аб ранейшым, дарэвалюцыйным Кітаі.
На гэтых сампанах былі пабудаваны будкі, у якіх туліліся сем'і. Добра яшчэ, калі гэтыя будкі мелі саламяныя сцены і шчыльную столь. Увесь жа будынак сям'і Чунглі склада ўся з некалькіх кавалкаў дошак на калках, і праз шчыліны між гэтых дошак можна было прасунуць руку.
Няцяжка ўявіць, як жылося ім у халоднае, дажджыстае надвор'е, якое там бывае за мест нашай зімы.
Бацька, а потым і Чунглі з бра там падраблялі тым, што нагружал разгружалі караблі. Але ахвотнікаў-беднякоў было столькі, што і такая выпадковая праца траплялася рэдка.
Аднаго разу прыйшлі на сампаны нейкія агенты і сталі ўгаворваць мужчын пайсці на сталую працу ў далёк! край. Яны абяцалі плаціць па трыста долараў за год і ўзяць на сябе ўсе іншыя выдаткі. Трэба толькі падпісаць кантракт на пяць год. Праз пяць год можна будзе мець чыстых паўтары тысячы долараў, калі дарэмна не траціць грошай.
Тысяча пяцьсот долараў! Так! капітал, якога ніхто на сампане нават не сніў. I ўсяго толькі трэба папрацаваць пяць год.
Чунглі меў дваццаць адзін год; значыцца, калі ён будзе мець дваццаць шэсць га до ў, ён будзе ўжо багатым чалавекам. Перабярэцца на зямлю, набудзе гаспадарку, гародчык, дом, адным словам, будзе самы шчаслівы чалавек у свеце. I бацькі пад старасць спакойна цражывуць пры ім.
Для гэтай справы варта рызыкнуць. А працы ён не баіцца. Брат Хуньчжы таксама захацеў ехаць, і гэта было яшчэ лепей, бо на чужыне вельмі многа значыць свой чалавек. А ўдвух яны праз пяць год будуць мець цэлых тры тысячы долараўі Ды гэта ж... гэта... Але ж хіба можна выказаць гэта якімі словамі?