У краіне райскай птушкі

У гаршкі спачатку палажылі зялёнае лісце, каб страва не прыгарала, потым сталі класці па кавалку мяса. Некаторыя ўлажылі асабліва смачную страву: яшчарак і змей, разрэзаных удоўж. Для прыправы, хто меў, дадалі жукоў, вялізных павукоў і тлустых чарвякоў. Гэтыя чарвякі (вусені), нават сырыя, лічацца найсмачнейшай стравай.
Самай жа галоўнай прыправай лічьіцца соль, якой тут зусім няма. Яе здабываюць з дрэў, якія доўга былі ў моры і насыціліся соллю. Такія дрэвы яны выменьвалі ў суседзяў, што жылі бліжэй да мора. Зразумела, здаралася гэта рэдка. Кавалкі дрэў палілі на асобным вогнішчы і попел ужывалі як соль.
Кіраваў усёй справай Мапу. На ім была самая ўрачыстая вопратка — еўрапейская камізэлька, і ён адчуваў сябе ў ёй не горпі, як пар у сваім каранацыйным адзенні. I відаць было, што ўсе яго падуладныя адчувалі тое самае. Толькі Саку, зірнуўшы на такую фігуру, апусціў галаву і ўсміхнуўся.
Зразумела, Саку, як пачэсны госць, павінен быў сесці побач з правадыром. ,
Калі мяса згатавалася, Мапу ўзяў рукамі вялізны кавалак і даў Саку першаму. Гэта было знакам вялікай пашаны да місіянера.
Пакуль елі розныя стравы, пачалася падрыхтоўка да самага галоўнага частавання: гэта было пітво, так званае — «кэу». Для прыгатавання яго ўжываецца адна расліна з пароды перцу.
Прынеслі вязкі гэтай расліны, і маладзейшыя пачалі жаваць яе і пляваць у гаршчок. Праца была марудная, дзеля гэтага частку аднеслі да дзяцей, каб яны дапамаглі. Калі ўсё перажавалі, тады дадалі вады, працадзілі праз траву і далі крыху пастаяць'.
Пакуль скончылі яду, гарэлка настаялася. Мапу наліў першую «шклянку» з бамбуку і таксама паднёс Саку першаму.
— Не, гэтага я не магу! — рашуча адмовіўся Саку: — Наш закон не дазваляе.
Хаця гаспадарам і непрыемна было, але яны вельмі не прымушалі: закон дык закон.
Тады другія падставілі свае бамбукавыя чаркі. Відаць, пітво было звярынае, бо шмат у каго вочы на лоб павы лаз і л і. Але адразу адчувалася, што гарэлка зрабіла ўплыў: некаторыя нават стаяць цвёрда ўжо не маглі.
Закусілі бананамі і бататам (салодкая бульба).
Тады Мапу ўстаў і звярнуўся да народа з прамовай:
— Вось наш брат Саку. Ён уцёк ад нас і доўга жыў з белымі. Ен даведаўся аб іх сіле. Ен ведаў іхняга духа. Ён можа папрасіць яго, каб ён дапамог нам, як дапамагае белым. Саку можа папрасіць духа, каб Мукку не маглі супраць нас ваяваць, і мы тады забяром іх усіх. Хай грае музыка!
Народ закрычаў ад радасці, падняўся шум, гам. Саку вельмі здзівіўся, пачуўшы такія словы, і ўстаў, каб растлумачыць народу, у чым справа.
— Браты! — пачаў ён казаць.— Праўда, што ў белых я пазнаў вялікага духа, які ўладае ўсімі намі — як белымі, таксама і чорнымі, праўда, што вялікі дух усё можа, але...
Пачуўшы аб тым, што вялікі дух усё можа зрабіць і, значыцца, дапамагчы ім, народ зноў пачаў крычаць, вітаць Саку, уздымаць зброю.
— Смерць Мукку! Знішчым іх! — чуліся галасы. — Браты! — пачаў ужо крычаць Саку напружаным голасам.— Вы памыляецеся! Вялікі дух не дапамагае рабіць забойстваў...
Але задаволены народ не чуў, што ён кажа; ведал! толькі, што нешта добрае, і ад гэтага яшчэ больш шумелі. Тым часам па дышла музыка і танцоры, і ўся ўвага накіравалася на іх.
Еўрапейцы спрабавалі эрабіць кэу, проста расціраючы расліну, але з гэтага нічога не выйшла. Відаць, ад сліны спецыяльна адбываюцца нейкія хімічныя працэсы.
Саку сеў і горка ўсміхнуўся.
«Няшчасныя, цёмкыя людзі,— думаў ён,— магоць у галаве толькі адяо: каб забіць свайго ворага. Нялёгка будзе растлумачыць ім, што самае галоўнае — выбавіць сваю душу. Але з дапамогай бога я выканаю свой абавязак».