У краіне райскай птушкі

— Не заўсёды бог слухае нас. Ен лепш ведае, што патрэбна. Але, вядома, я павінен маліцца аб гэтым,— сказа ў місіянер.
Пры гэтых словах Мапу павесялеў. Гэтага хлапца можна скарыстаць! Ен можа памаліцца, як яго там навучылі,— і вораг будзе мяккі, ласкавы.
— Ну, а можаш ты памаліцца свайму богу, каб і Мукку памякчэлі? — запытаўся ён зноў.
— Усе людзі яд полька выя перад богам,— адказаў Саку,— і з усімі ён можа зрабіць, што захоча, щ будуць гэта белыя щ чорныя.
Хітры Мапу зараз жа склаў сабе ў галаве добры план. Вось гэты дзівак п'амоліцца, Мукку зробяцца мяккімі і пакорнымі, а ён тады — цап! — і забярэ іх усіх у свае рукі. Гэта будзе нават лепш за гром».
Што белыя маюць вялікую сілу, што яны ўладаюць і «громам», і агнём, і вадой,— гэта ўсім вядома. Але якім чынам яны гэтага дасягнулі — ніхто тут не ведае. I вось, на шчасце, з'явіўся гэты чалавек, які прайшоў усю навуку белых, які ведае, як звяртацца да іхняга бога,— ці можа яшчэ каму так пашанцаваць, як роду Какаду?
I правадыр пажадаў, каб адзначылі гэты дзень урачыстасцю. Мапу хацеў яшчэ больш схіліць на свой бок гэтага дзіўнага чалавека, які атрымаў магутнасць белых і разам з тым быў свой.
На палянцы, крыху далей ад вёскі, расклалі вогнішчы, нацягалі свіней і асабліва сабак, якія лічацца найсмачнейшай стравай. Папуаскія сабакі невялікія, з кароткай гладкай поўсцю і стаячымі вушамі. Яны ціхія, нясмелыя, ніколі не гаўкаюць, а толькі выюць. Жывяцца галоўным чынам расліннасцю, асабліва какосавымі арэхамі. Мусіць, загэтым і мяса іх крыху смачнейшае за мяса нашых сабак.
Прынеслі варанага бобу, таро, ямсу, перапечак з хлебнага дрэва, якія пякуцца на гарачых каменнях.
Саку тым часам меў магчымасць перагаварыцца з маткай. Але, нягледзячы на дзесяцігадовы перапынак, яны не мелі аб чым доўга гаварыць. Матка нічога не магла сказаць, апрача таго, што яна жыве ў Мапу; як ёй жывецца — яна і сама добра не ведала, бо лее папуаскай жанчыны ўсюды ад полька вы.
Саку ж, з свайго боку, пачаў быў тлумачыць аб сваім жыцці, адукацыі, галоўнае, аб хрысціянскай веры, але хутка заўважыў, што матка нічога не разумее, нават не цікавіцца. Ды і наогул яна пазірала на яго неяк боязна.
Зразумела, ён і сам ведаў, што адразу «выратаваць матчыну душу» нельга, што прыйдзецца доўга, паступова асвятляць яе.
Тым часам грамадзяне рыхтаваліся да свята, чаплялі на сябе ўсё, што толькі было.
У многіх жанчын на плячы былі нейкія плямы, быццам ад даўнейшай балячкі. Гэтыя плямы таксама наўмысля робяцца для прыгожасці, як мужчынамі рубцы.
Дзяўчынцы гадоў трынаццаці прыйшоў час надаць гэтую прыгожасць. Матка ўзяла маленькі гарачы вугольчык і палажыла яго дачцэ на голае плячо. Заскварылася скура, застагнала дзяўчынка, сцяла зубы, заварушыла пальцамі, але стаяла на месцы. Яна павінна была так цярпець, пакуль вугольчык не зробіцца попелам. А каб ён не згас, матка дзьмухала на яго...
Ідучы мама, Саку ўбачыў гэтую сцэну, не вытрымаў і скінуў вугольчык.
— Што ты робіш? — ска заў ён матцы.— За што ты мучыш дзіця?
Матка паглядзела на яго, як на вар'ята, і пачала лаяцца. Нават дзяўчынка таксама была нездаволена.
Але жанчыны прыбіраліся дарэмна, толькі, як кажуць, за камйанію. Яны не мелі права прымаць удзел у святкаванні. Усе святкаванні адбываюцца без іх. Як мужчыны, таксама і жанчыны з дзецьмі перакананы, што калі б яны толькі паглядзелі на ўрачыстасць, з імі абавязкова здарылася б якая-небудзь бяда.
Асабліва небяспечнай для іх была музыка. Дзе там грань,— нават бачыць музычныя прылады яны не павінны былі і, калі тыя выпадкова траплялі ім на вочы, самі ўцякалі, бо шчыра верылі, што ад гэта га ім пагражае няшчасце.
Тым часам ля вогнішчаў адбывалася вялікая падрыхтоўка. Паклалі два бервяны, паміж іх паставілі шмат гаршкоў. Прынеслі прывязаных да жэрдкі свіней, закалолі іх пікамі. Сабак жа проста бралі за заднія ногі і раабівалі ім галовы аб дрэвы.