У краіне райскай птушкі

I што ж? Гэтыя «звяры» не толькх не зрабілі ят.іу шчога дрэннага, але палюбілі яго як брата. Калі падышл! да гэтых дзікуноў па-людску, то і ў «людаедаў» знайшліся любоў, удзячнасць, дружба, сумленне і іншыя чалавечыя якасці, якіх часта не хапае і сяму-таму з заходніх еўрапейцаў і амерыканцаў.
Мала таго, імя Маклая (яны вымаўляюць «Макрай») засталося ў папуасаў для азначэння добра га чалавека наогул.
Сучасныя папуасы, пэўна, не ведаюць, ад куль у іх узя лося слова «макрай», але нам варта ведаць, бо гэтае слова гаворыць не толькі аб рускім чала веку М. М. Міклуху-Маклаю, але і аб чалавечнасці наогул.
Маці Саку жыла ў Мапу, шбы як жонка, нібы як нявольніца. Пасля таго як яе захапілі ў палон, як яна страціла, апрача мужа, яшчэ і сына, яна не хацела ўжо нікуды ўцякаць, прызвычаілася і жыла тут не горш, як дома.
Калі яе паклікалі і падвялі да сына, яна не  хацела даваць веры сваім вачам. Ён зусім не быў падобны ні да таго дванаццацігадовага хлопчыка, якім яна яго памятала, ні да сучасных хлапцоў, яго таварышаў. Увесь яго выгляд, асабліва адзенне, был! чужыя,— ад белых.
Але ёй адразу зрабілася цёпла на душы і слёзы паказаліся на вачах, кал! Саку абняў яе і сказа ў на іхняй роднай мове:
— Мама! Як я рады, што мы сустрэліся. Выйшаў Мапу, высокі, плячысты мужчына з страшэннай галавой, ад якой ва ўсе бакі тырчал! валасы і з галавы, і з барады, і з вусоў, і з шыі. Пер'е какаду і райскай птушк! зэяла, як жар, а на грудзях, апрача сабачых і дзікавых зубоў, віселі яшчэ і чалавечыя. На абодвух плячах был! вялікія рубцы, зробленыя сумысля: хлопчыкам разразаюць скуру, некаторы час перашкаджаюць ёй загойвацца, а потым, калі загоіцца, застаюцца гэтыя пачэсныя, шырокія і глыбокія рубцы.
Ен здзіўлена паглядзеў на Саку і звярнуўся да маці:
— Дык гэта твой сын, што ўцёк? Не можа быць!
— Я жыў у белых ! шмат чаго ад іх пераняў,— растлумачыў Саку, бачачы, што Мапу недаверліва глядзіць на яго.
— I «громам» уладаць ты ўмееш? — запытаўся Мапу.
Саку здагадаўся, аб чым гаворыць правадыр, і сказаў:
— Ведаю, але яны мяне навучылі нікога не забіваць.
— Як так нікога? I ворагаў? — здзівіўся Мапу.
— I ворагаў трэба любіць. Бог, вышэйшы дух, казалі яны, як! стаіць над усімі намі, загадвае, каб усе людзі любілі адзін аднаго.
— А калі вораг пачне цябе біць?
— Па дета ў яму другую шчаку, як сказа ў бог белых людзей Хрыстос,— з пачуццём адказаў Саку, уздымаючы ўгору вочы.
Усе прысутныя здзіўлена паглядзелі адзін на аднаго, а ў права дыра мільганула думка, ці не вар'ят гэта як!. А можа, белыя знарок яго падаслалі, каб ён тут угаворваў усіх не супраціўляцца, быць пакорнымі і любіць ворага нават тады, калі ён цябе б'е, ды яшчэ падстаўляць яму другую шчаку...
— Гэта цябе так навучылі белыя? — сурова запытаўся Мапу.
— Так, яны навучылі,— спакойна адказаў Саку.
— Ну, а самі яны не забіваюць, падстаўляюць другую   шчаку? — насмешліва   спытаў   правадыр.
— Не ўсе выконваюць загад бога, але трэба маліцца, каб ён змякчыў сэрцы іх.
— А ты можаш памаліцца, каб іх сэрцы памякчэлі і яны нас не крыўдзілі?