У краіне райскай птушкі

Мапу быў правадыр роду Какаду. Ен лічыўся не толькі самым дужым і храбрым мужчынам, але і самым разумным. Ен меў дачыненне да еўрапейскай цывілізацыі: дзверы яго хаты былі, як мы ведаем, з дошчак ад еўрапейскай скрыні і нават з надпісамі, якія мелі цудоўную сілу.
Апрача гэтага, ён меў еўрапейскую камізэльку, якую апранаў ва ўрачыстых выпадках.
Але ж самае галоўнае было тое, што ён не баяўся еўрапейскай цывілізацыі, а, наадварот, імкнуўся да яе. Гэта ён паслаў тых двух гандляроў, якія прамянялі свае золата на гарэлку.
Мапу ведаў, што самая страшэнная зброя белых — гэта «гром». Разам з тым ён ведаў, што больш за ўсё на свеце белыя любяць золата. Вось ён і надумаўся выкарыстаць гэтае бескарыснае золата. Праўда, ён яшчэ не ведаў, як уладаць гэтым «громам», але досыць і таго, што ён не пабаяўся сам мець яго. Ён ужо не лічыў яго цудоўнай сілай і спадзяваўся якім-небудзь чынам даведацца, як з ім спраўляюцца.
— Калі мы будзем мець «гром», тады забяром усіх суседзяў,— сказаў адзін з таварыства.
— Наш Мапу вялікі правадыр! — дадаў другі. У гэты момант прыбег адзін хлапец і сказаў, што
ідзе нейкі чужы чалавек — чорны, але зусім як белы.
Усе паўскаквалі, ухапілі зброю і пабеглі за ім.
— Вось там,— паказаў хлапец.
Папуасы стаіліся і пачалі чакаць. Сярод дрэў па сцежцы спакойна набліжаўся чалавек, чорны, але ў еўрапейскім убранні. Дзіўна было тое, што ён, здавалася, не меў аніякай зброі. Чытачы, пэўна, здагадаліся ўжо, што гэта быў місіянер Саку.
Калі ён падышоў блізка, папуасы выскачылі і акружылі яго. Але незнаёмец не здзівіўся, не спалохаўся..
— Хто ты? — запыталіся ў яго.
— Я — Саку,— спакойна адказаў ён.
Хаця большасць былі яго адкагодкі, але за дзесяць год забыліся аб ім, тым болей, што ён жыў з імі нядоўга.
— Адкуль і куды ты ідзеш?
— Іду да Какаду, дзе я жыву і дзе застала ся мая маці, сказаў Саку.— Щ жывая яна?
Цяпер ужо некаторыя прыпомнілі яго, апусцілі зброю і па-прыяцельску ўсміхаліся.
— Жывая, жывая. У Мапу. Ідзём,— загаварылі тыя, хто ведаў яго, потым звярнуліся да тых, хто не водаў цД не памятаў Саку, і сказалі: «Макрай».
Пасля гэтага слова і астатнія заўсміхаліся і зрабіліся ласкавымі.
Тут нам трэба ўхіліцца некалькі ўбок, каб растлумачыць таемнае слова «макрай», бо яно мае вельмі цікавы і глыбокі сэнс.
Мы ведаем, што і да гэтага часу ў капіталістычных краінах еўрапейцы з пагардай ставяцца да так званых «каляровых» людзей, асабліва да чорных. У «культурнейшай» Амерыцы негры не маюць права ехаць у трамваі разам з белымі. Негры-дактары, інжынеры, вучоныя таксама застаюцца нераўнапраўнымі. Што ж тады казаць пра сапраўдных чорных людзей, афрыканскіх негра ў, аўстралійскіх папуасаў?
Іх ужо і зусім за людзей не хочуць лічыць. Ва ўсіх кнігах яны апісваюцца як «эвяры», якія толькі і думаюць аб тым, каб з'есці белага. А ўжо такіх чалавечых якасцей, як дабрата, удзячнасць, вернасць, сумленне, у іх нібы і не бывае. Большасць еўрапейцаў на ват цяпер так думае. А як было, скажам, гадоў пяцьдзесят назад?
I вось у той час знайшоўся адзін рускі даследчык, М. М. Міклуха-Маклай, які захацеў бліжэй пазнаёміцца з жыццён такіх першабытных людзей, захацеў падысці да іх, як свой чалавек. Ен прыехаў на Новую Гвінею, высадзіўся на пустынны бераг і застаўся там адзін. Убачыўшы папуаса ў, ён пайшоў да іх без зброі, каб паказаць, што не мае ніякіх злых намераў. Папуасы не ведалі, што і думаць, убачыўшы так! цуд. Былі моманты і вельмі небяспечныя для Міклухі-Маклая, але шчырасць і любоў яго да гэтых цёмных, адсталых людзей перамаглі ўсю іх варожасць і лютасць.
Тры гады (з перапынкамі) пражыў Маклай адзін сярод папуасаў. Ен прывёз ім розныя прылады (сякеры, пілы, нажы, гаршкі), навучыў карыстацца імі; навучыў больш карыснаму спосабу земляробства, нават прывёз ім некалькі кароў, коз.