У краіне райскай птушкі

Прыйшла дадому і суседка, жонка госця, таксама з вязкай тароды яшчэ з малым дзіцянём на руках. Свінні, угледзеўшы гаспадыню, кінуліся да яе, сталі верашчаць, ціскацца, як пестуны, і сапраўды яны былі пестуны. Папуаскія жанчыны няньчацца з імі, як у нас важныя пані з сабачкамі.
Папуаска палажыла дзіцяня каля хаты, ухапіла адно маленькае парасё, пачала мілаваць яго... і карміць сваімі грудзьмі. Гэта лічыцца самым звычайным з'явішчам, якое еўрапейскія даследцы не раз наглядалі.
Паклапаціўшыся па гаспадарцы, жанчыны зноў пайшлі ў лес. Насустрач ім ішлі другія жанчыны і дзеці, таксама з вязкамі. Значыцца, недзе там было іх поле ці а га род.
Папуаскія агароды звычайна знаходзяцца далека ад сялібы, часам за тры-чатыры кіламетры, у больш вільготных месцах, бо самі яны селяцца ў сушэйшых. Падрыхтоўваюць зямлю ўсе агулам, талакой, і тут ужо галоўным чынам працуюць мужчыны. Праца гэта пры іх умовах страшэнна цяжкая: трэба высечы, выкарчаваць ці выпаліць лес, перакапаць зямлю, зрабіць які-небудзь плот,— і ўсё гэта блізка што голым! рукамі, калі не лічыць розных там сукоў, каменных сякер, касцяных нажоў і толькі, можа, на ўвесь род некалькіх сапраўдных сякер і нажоў.
«Ворыва» адбываецца такім чынам: мужчыны становяцца ў рад з каламі ў руках. Яны ўбіваюць гэтыя калы ў зямлю як мага глыбей, потым разам нахіляюць іх і выварочваюць груды зямлі.
За імі ідуць жанчыны. Яны разбіваюць груды маленькімі драўлянымі рыдлёўкамі і выбіраюць карэнні і траву. За імі ідуць дзеці. Яны ўжо канчаткова пераціраюць зямлю рукамі.
Гэтая праца выконваецца талакой. А потым ужо кожная сям'я робіць сабе грады паасобку.
Але, зрабіўшы гэтую працу, мужчыны лічаць сябе вольнымі ад усіх іншых гаспадарчых абавязкаў. Далей працуюць ужо толькі жанчыны, а мужчыны, як мы бачылі, «адпачываюць». Жанчына з'яўляецца нібы карыснай хатняю жывёлінай, і багатьгм лічыцца той бацька, які мае больш дачок...
Разводзяць яны какосавую пальму, таро, бананы, ямс (як проса), тытунь. У кожную пару года што-небудзь паспявае, так што гаспадары карыстаюцца свежымі пладамі і гароднінай круглы год. Але цяжкія ўмовы працы не даюць ім пазбыцца голаду і галечы.
У умкамалі тым часам сядзела і ляжала чалавек пятнаццаць мужчын. Апранутыя яны былі адным толькі фартухом, ды на руках і нагах былі кольцы. Пяць чалавек сядзелі каля агню і курылі цыгарку з зялёнага тытуню. Кожны зацягваўся раз і пера даваў свайму суседу. Цыгарка не хацела гарэць, і кожны раз трэба было яе запальваць зноў.
Папуаскія франты шмат часу трацяць на свае зачоскі, больш, чым добрыя нашы паненкі. Так, адзін з іх на працягу дзвюх гадзін працаваў, каб з дапамогай трэсачкі паставіць старчаком кожную валасіну паасобку. А каб яны так трымаліся і далей, ён перацёр галаву мокрай чырвонай глінай.
Другі тым часам абляпіў галаву вапнай. Праз дзень ці два вапна злазіла, і тады валасы рабіліся на некалькі дзён светлымі. Дзеля гэтай красы варта было папрацаваць. Старэйшыя мужчыны рабілі тое самае і са сваімі бародамі.
Потым яны ўтыркалі ў валасы пер'е какаду і пеўня і нават нейкія грабят з бамбуку, якія ўжываюцца тут толькі мужчынамі, а не жанчынамі. Гэтыя самыя грабяні ўжываюцца яшчэ як відэльцы ў часе яды.
Зрабіўшы зачоскі, яны доўга цешыліся і выхваляліся адзін перад адным, на зайздрасць сваім суседэям.
Праўда, і другія мужчыны былі не горш аздобленыя. Напрыклад, адны каралі з сабачых зубоў чаго былі вартыя. Нездарма жанчынам забаранялася насіць такія каралі. Яны мелі права насіць толькі два зубы ў вушах, як у нас завушніцы.
Але было нешта яшчэ важнейшае, аб чым жанчыны нават не маглі і думаць: гэта клык вепра. Яго мелі права насіць толькі мужчыны.
Абсталяванне клуба складалася з нараў, «броі і вялікай колькасці чалавечых чарапоў. Усе яны былі размаляваны і віселі ў кожнага над галавой. У куце стаяла вялізная фігура чалавека — «тэлум», зробленая з дрэва ў памяць нейкага старадаўняга героя, і, урэшце, ля дзвярэй стаяла пустая калода, якая служыла барабанам. Гук гэтага барабана азначаў якое-небудзь вялікае здарэнне і чуцён быў далёка навакол.
— Ходзяць чуткі, што Мукку думаюць пайсці на нас,— казаў адзін з мужчын.
Мукку — гэта суседні род, з якім Какаду заўсёды былі ў варожых адносінах.
— Я буду вельмі рады здабыць яшчэ некалькі чарапоў,— сказаў франт з вапнянай галавой.
— Але чаму Мапу чакае?
— Пасланцоў усё яшчэ няма.