У краіне райскай птушкі

Весела вярнуліся на катэр, дзе ўжо трывожыліся за іх, пачуўшы страляніну. I здабычы ім хапіла на два дні.
На трэці дзень, пад вечар, прысталі да аднаго маленькага астраўка пасярэдзіне ракі. Прыгожая расліннасць, сухі стромкі бераг і становішча сярод ракі — усё гэта было вельмі зручна для таго, каб спыніцца тут.
Расклалі вогнішча і нават спаць засталіся тут, бо ў лодцы было цесна. Толькі гаспадары пайшлі спаць у сваю каюту.
Нанач, з разумел а, паставілі варту, але месца было такое спакойнае, што вартаўнік заснуў раней за іншых.
Чунглі ляжаў пад высокім дрэвам за дзесяць крокаў ад вогнішча, прыслухоўваўся да гурчання вады між катарам і берагам і думаў аб тым, дзе цяпер знаходзіцца яго брат, ці сустрэнуцца яны калі-небудзь і наогул, цi жывы ён...
Усе ўжо спалі. Агонь згас. Недзе далека завыў сабака. Можа, блізка жыллё, а мо гэта дзікі сабака, якіх шмат водзіцца на Новай Гвінеі.
Файлу павярнуўся на другі бок, і ў гэты момант яму здалося, што каля Чунглі мільгануў нейкі цень. Ён падняў галаву, працёр вочы — шчога. Але ён не паленаваўся нават устаць, падышоў да Чунглі,— той спіць як забіты; ён абышоў навакол, прыгледзеўся, прыслухаўся — шчагусенькі.
Тады ён супакоіўся. Пэўна, са сну яму нешта здалося. Падкінуў галля ў агонь, прыладзіўся і спакойна заснуў.
Як мы ўжо адзначалі, папуасы не складалі якой-небудзь дзяржавы. Жылі яны паасобку, сваімі родам, не мелі сталых зносін з суседзямі, а калі сустракаліся з імі, дык большай часткай у сварцы.
Часта дужэйшы род падначальваў сабе бліжэйшыя ваколіцы, але хутка магло быць наадварот, і адносіны ўвесь час мяняліся.
Род Какаду налічваў чалавек чатырыста народу, разам з жанчынамі і дзецьмі. Хаціны іх былі раскиданы па абодвух берагах маленькага ручая, на ўзгорках. Болыпасць будынкаў стаяла проста на зямлі, і толькі некаторыя былі пабудаваны на невысокіх слупках. Стрэхі — з плеценага пальмавага лісця, сцены — з галля; зразумела, ніякіх акон не было, толькі адна дзіра, якая служыла дзвярмі. Двверы гэтыя ніколі не зачыняліся, бо не было каму і не было чаго красці.
Тут адбываліея розныя сходы і нарады; сюды прыходзілі госці і падарожнікі (вядома, толькі мужчыны); тут мужчыны праводзілі ўвесь свой час, курылі, ляжалі, спявалі.
I цяпер тут было досыць народу, а ў другіх месцах вёскі зусім мала.
Асабліва кідалася ў вочы адсутнасць жанчын. Па вуліцы бадзяліся свінні і сабакі, якія мелі права свабодна заходзіць ва ўсе хаты. Відаць было яшчэ некалькі курэй, якіх жыхары трымаюць галоўным чынам дзеля пер'я. I больш ніякіх адзнак гаспадаркі, нават ані кавалка апрацаванай зямлі.
Ля адной хаціны сядзела жанчына і шукала нешта ў галаве свайго гаспадара.
Перад многімі дамамі стаялі нейкія платформы на чатырох слупах. На іх таксама ляжалі і сядзелі па аднаму ці па некалькі чалавек мужчыны.
Тут яны адпачывал!, гутарылі. Гэта былі ўжо ўласныя, дамовыя месцы адпачынку для жанатых мужчын, бо ў хаце ім не давалі спакою свінні і сабан!. Сюды таксама жанчыны не дапускаліся, і только ў выключных выпадках, у знак пашаны, !м дазвалялася пасядзець пад платформай.
Восьз лесу падышлі дзве жанчыны, відаць, матка з дачкой. Усё адзенне іх складалася з адной спадніцы вышэй калень, зробленай з чароту.
На спіне, зачапіўшы вяроўку за лоб, яны неслі па цяжкай вязцы таро, расліны, якая тут замяняе нашу бульбу. Амаль уся праца па гаспадарцы ляжыць тут на жанчынах; коней няма, і ўсе цяжары пераносяцца жанчынамі гэтым спосабам, так што ў іх на лобе нават выціскаюцца раўкі ад вяроўкі.
Дома яны адрэзалі вялікія клубні таро, загарнулі ў лісце і паклалі ў гарачы попел. Калі яны спякліся, абчысцілі ад гарэлых лісцяў і растаўклі ў кашу, замяшаўшы з вадой. Зрабіўся вельмі ліпучы клей. Гаспадыня паставіла яго ў куток хаты, а адтуль узяла другі гаршчок з такім самым клеемкашай, якая прастаяла ўжо два дні і ўкісла.
Гэтую ўжо гатовую кашу яна панесла да гаспадара, які сядзеў на платформе з госцем. Яны запусцілі па тры пальцы ў гаршчок, а каб каша вельмі не цягнулася, накруцілі і наматалі яе на руку і пачалі павольна ласавацца.