У краіне райскай птушкі

— Глядзіце, колькі рубцоў на іх,— заўважыў Скот,— відаць, што яны здабыты ў бойцы.
— I з'едзены,— дадаў Брук.
— Можа, і так,— сказаў Скот,— але чаму нідзе не відаць шчога спажыўнага? Чым яны жывяцца?
— Ядуць адзін аднаго,— падказаў Брук.
— Далей ад жылля, у гушчары, яны маюць а гароды,— растлумачыў Кандаракі,— апрача таго, разводзяць свіней і саба к для яды.
— Ну, щ сабак есці, ці адзін аднаго,— гэта ўсё роўна! — бурчаў Брук.
На вуліцы ўбачылі парасят. Пачалася страляніна, і двух забілі.
Рэха разнеслася па ціхіх лясах, і, седзячы ў гушчары, жыхары радаваліся, што паспелі ўцячы. Яны былі ўпэўнены, што гэтыя страшныя белыя ворагі з'явіліся толькі затым, каб знішчыць іх з усёй іх маёмасцю. Хіба не чулі яны гэтага грому, які сведчыў аб намерах белых ворагаў?
Назад пайшлі па беразе ручая. На адной палянцы яны мімаволі спыніліся як зачараваныя. Нават Брук не вытрымаў і сказаў:
— Які цудоўны куток!
3 усіх бакоў звешваліся дзіўныя кветкі так званай «муккуны». Гэтая расліна жыве па другіх дрэвах, і здаецца, быццам усе, самыя разнастайныя дрэвы зацвілі аднымі і тымі ж кветкамі. Даўжыня кветкі — з паўметра, шырыня — больш далоні. Вялікія чырвона-жоўтыя, яны пераліваліся на сонцы, як агонь.
I таксама, як агонь, мільгалі сярод іх славутыя райскія птушкі. Здавалася, што полымя хістаецца ад іх вогненна-жоўтых тонкіх пер'яў. Другія, яскрава-сінія птушачкі павінны былі ўцякаць ад матылёў, якія былі ў некалькі разоў болыпыя за птушак. А на іх усіх пакрыквалі, нібы камандавалі, какаду, сярод якіх асабліва вызначаліся вялікія чорныя папугаі.
— Чорт пабяры, як у казцы! — сказаў Кандаракі, азіраючыся навакол, але раптам спыніўся, ухапіў стрэльбу і ціхенька паказаў рукою на адно дрэва.
Праз лісце ледзь прыкметна відаць было, як нехта цёмны ціха варушыцца. Ясна, што гэта быў папуас.
Скот даў знак, каб усе маўчалі, і аспярожна стаў красціся да дрэва. Але Брук не вытрымаў і стрэліў.
— Што вы робіце? — крыкнуў Скот.— Навошта гэта?
Тым часам зашорхалі і затрашчалі галіны, мільганула цёмнае цела і грукнулася ў гушчары.
— Што вы зрабілі? — зноў сказаў Скот.— Ці была патрэба ў гэтым?
Усе стаялі, апуспДўшы галовы, і нават Брук адчуваў, што зрабіў нядобра.
— Чаму ж ён сачыў за намі? — апраўдваўся ён.— Ён жа мог пусціць у нас атручаную стралу.
— Мы заўсёды маглі зняць яго, калі было б патрэбна,— сказаў Скот.— Калі мы заўважылі яго, ён быў ужо бяспечны. Гэта нават шкодна для нас, бо можа яшчэ больш раззлаваць іх, і мы будзем мець зусім непатрэбкы клопат. Нядобра, вельмі нядобра, містэр Брук!
Ханубі тым часам пайшоў у кусты, дзе звалілася цела.
— Сюды! Хутчэй! — раздаўся яго вясёлы голас. Пабеглі і... зарагаталі так, што рэха пайшло па ўсёй ваколіцы. Нават Скот, можа, першы раз у сваім жыцці так рагатаў. Замест папуаса перад імі ляжаў... кенгуру, так званы «лазячы кенгуру», які водзіцца галоўным чынам на Новай Гвінеі.
— Ну і старонка! — казаў Брук.— Усё ў ёй не па-людску, людзі падобны да звяроў, а звяры да людзей. Але добра, што так здарылася: паспеем яшчэ папаляваць і на папуасаў, калі трэба будзе. А гэтага «папуаса» і самі з'ямо.