У краіне райскай птушкі

— Дзіўны чалавек,— заўважыў Кандаракі.
— Вось табе і папуас! — дадаў Брук.
За Стрыклендам рака Фляй ужо значна зменшылася, бо яна страціла блізка што палову вады, якую даваў прыток. Калі да Стрыкленда часам і даходзілі параходы, то вышэй яны ўжо не маглі падняцца. Усяго разы са два сюды дабіраліся даследцы. Нашы падарожнікі мелі толькі тую перавагу, што ехалі на маторнай лодцы, якая магла ісці і па неглыбокі.м месцы.
Берагі звузіліся, сталі вышэйшымі і стромкімі. Бег вады стаў мацнейшы, так што лодка пасоўвалася яшчэ цішэй. У некаторых месцах здаралася нават, што яе адносіла ўзад. Сталі сустракацца падводныя каменні, і ўжо нельга было думаць ехаць уначы.
I вось аднаго разу на катэры зноў крыкнулі:
— Глядзіце налева: коннік едзе!
На гэты раз ужо ўсе ўбачылі, як далека на небасхіле нехта ехаў на кані. Конь ішоў ступою і накіроўваўся таксама на захад.
Брук паглядзеў у бінокль і здзіўлена крыкнуў:
— Дык іх жа ўдвух едзе на адным каш!
— Што за дзіва такое? — сказаў Скот і ўзяў бінокль, але нічога ўжо не бачыў: конь зноў знік за ўзгоркам.
Падарожнікі нават не ведалі, што і думаць. Мала таго, што давялося паверыць у сапраўднасць гэтага з'явішча, але яшчэ чамусьці і два чалавекі на адным кані. Хто яны такія? Адкуль? Як апынуліся тут? I чаму?
Але доўга разважаць аб гэтым ім не прыходзілася, бо перад імі па ўста ў другі, важнейшы клопа т. Каб не траціць часу, яны рэдка спыняліся і жывіліся тым запасам яды, што набралі з сабой. А запасы былі не надта вялікія, бо, перш за ўсё, лодка была малая, а затым — галоўнае месца займала зброя. Яны правільна разважалі, што, калі будзе досыць ваенных прылад, тады ўсё другое легка здабыць.
Яно так і павінна быць, але ўся бяда ў тым, што дзічыны было мала. Спачатку яшчэ качак знаходзілі, а потым, калі вымчалі ў больш высокую мясцовасць, яны ўжо не сустракаліся. Рыба раней была, а цяпер, у верхняй частцы ракі, яе стала куды менш І, каб злавіць рыбіну, не варта было траціць часу.
На зямлі вадзіліся казуары, але за імі ганяцца можна толькі на конях. А каб падпільнаваць, таксама трэба шмат часу.
Што датычыцца пладовых дрэў, то яны на волі толькі дзе-нідзе сустракаюцца, як і ў нашых лясах. Стала іх разводзіць толькі чалавек. Без чалавека і яго працы самая «райская» мясцовасць нічога не варта. Толькі на малюнках яна добра выглядае, а падарожнікі церпяць там ад голаду больш, як у нашай самай беднай старонцы.
Праўда, нашыя падарожшкі мелі яшчэ свае прадукты, але па да рож жа толькі пачыналася, і трэба было думаць пра далейшае.
Аднаго разу з пра вага боку яны заўважылі вёску, якая знаходзілася за тры-чатыры кііламетры ад берага. Парашылі пайсці туды, каб выменяць што-небудзь.
Веска стаяла на беразе невялікага возера, якое злучалася маленькаю рэчкаю з галоўнай ракой. Але як толькі жыхары ўбачылі, што набліжаюцца чужынцы,— зараз жа пачалі ўцякаць хто куды. Еўрапейцы крычалі, давалі розныя знакі, што яны маюць добрыя намеры, але ад гэтага жыхары яшчэ больш палохаліся.
Прыйшлі ў пакінутую вёску, зайшлі ў адну, другую хату. Нідзе аніводнага чалавека. У хацінах хатнія рэчы: адзенне, спрытна зробленае з травы, кінжалы і стрэлы з касцей казуара.
— Вось палюбуйцеся на гэтую цацку! — ска за ў Кандаракі, паказваючы на чалавечую галаву.
«Цацка» сапраўды была цікавая. Гэта была скура, старанна знятая з чэрапа і напханая травой. Рот і вочы шырока расчынены ды яшчэ падмалёваны чырвонай фарбай. Апрача таго, былі тут і голыя чарапы, таксама раэмаляваныя.