У краіне райскай птушкі

— Вядома,— сказаў Скот,— асабліва, калі сухары трэба шкадаваць, бо можа не хапіць.
Паклікалі Файлу. Той выбраў адзін плод вагою больш за паўпуда, аднёс яго, разбіў, выбраў сярэдзіну і «замясіў цеста», з якога потым на патэльні стаў пячы каржы. Хаця кожны з нас хацеў бы пакаштаваць такога хлеба, але харчавацца ім заў сёды не пажа да ў бы...
Крыху далей эноў убачылі нейкае дрэва, на якім вісела шмат чорных вялікіх пладоў. Але ледзь тольга людзі падышлі да гэтага дрэва, як плады закрычалі і паляцелі на ўсе бакі.
— Што за цуд такі? — крыкнуў Брук. Кандаракі і Ханубі рассмяяліся.
— Гэта ж лятучыя сабакі,— сказаў Кандаракі.
— Во яшчэ чаго не хапала! — буркнуў Брук.
Лятучыя сабакі падобны да нашых кажаноў, тольга значна большыя. Морда іх падобна да сабачай, за што іх і назва л і сабакамі. Таксама, як і нашы кажаны, яны лётаюць толькі ўначы, а ўдзень вісяць, зачапіўшыся заднімі лапамі і загарнуўшыся ў свае крылы.
Падняліся на ўзгорак. На захад распасцёрлася бязлеснае ўзвышша. На ўсход — зарослая нізіна. На беразе, ля катэра, уздымаўся дымок. I нідзе не было відаць сяліб. Здавалася, што нашы падарожнікі і былі адзінымі людзьмі ва ўсёй краіне.
— Дзіўная рэч,— разважліва сказаў Скот.— Такі край — і быццам нідзе ніякага населыгіцтва.
Кандаракі ўсміхнуўся.
— Ну, не кажыце,— сказаў ён,— я ўпэўнены, што ў гэты самы момант не адзін дзесятак вачэй со чьщь за кожным нашым к рокам.
— Чаго ж яны хаваюцца, дурш? — ска за ў Скот.— Хіба мы ім хочам зрабіць якое ліха?
— Мусіць, калісьці хто-небудзь і нарабіў ім шкоды,— сказаў Кандаракі.
Тут Ханубі раптоўна ўзняў стрэльбу і нацэліўся.
— Што, што такое? — трывожна запыталіся другая, таксама схапіўшы стрэльбы.
— Вунь якая птушышча бяжыць,— паказаў Ханубі.
— Гэта казуар,— сказаў Скот,— не варта страляць. Ен далека, і няма цяпер часу з ім важдацца. Сустрэнем яшчэ, калі трэба будзе.
Казуар нёсся па даліне, як вецер. Ен быў вельмі падобны да ўсім вядомага страуса, толькі на га лаве меў грэбень, як у курэй, ды на шыі каралі, як у індыка. Апрача таго, у яго не было на канцах крылаў і хваста тых прыгожых белых пер'яў, з-за якіх так цэніцца страус. Наогул яго пер'е нейкае асаблівае, нібы поўсць.
Можна яшчэ адзначыць, што ў казуараў выседжванне яек уваходзіць у абавязак самца, а не самкі.
— Шкада,— сказаў Брук,— у гэтай дурной старонцы, апрача казуара, няма, адаецца, аніводнай жывёліны, на якую можна было б папаляваць. Нават ніводнага драпежнага звера.
— Затое досыць драпежных людзей,— сказаў Скот.— Але пойдзем ужо дадому. Файлу, мабыць, чакае з абедам.
Ідучы праз хмызняк, яны былі аглушаны зычным прарэзлівым крыкам какаду. Ладны гурток гэтых папугаяў сядзеў паміж галін і нібы перагаворваўся. Белыя, з ружовай шыяй і чырвоным чубам, яны ззялі на сонцы як намаляваныя.
— Вось разбалбаталіся, як папугаі! — сказаў Брук, затыкаючы вушы, і раптам чамусьці за скака ў, пабег, замахаў рукамі, зароў і пакаціўся на зямлвэ.
Таварышы спыніліся ў здзіўленні.
— Што гэта з ім здарылася? — сказаў Скот.— Няўжо крык какаду зрабіў на яго такі ўплыў?
— Памажыце! Восы! Восы! — выў Брук.