У краіне райскай птушкі

Сярод гзтага лесу на поўдзень цячэ рэчка — павольна, ціха. Розныя затокі і адтокі разыходзяцца ва ўсе бакі,— відаць, што рака канчаецца, што блізка павінна быць мора.
Па баках, як сцяна, стаіць высокi бамбук. Дзікія качкі капошацца там. На мангравым корані тырчыць белая чапля. Відаць, ніхто іх тут не чапае. Нікога няма навакол.
Але вось з-за павароту ракі паказаўся човен, просты, выдзеўбаны з бервяна. У ім сядзеў чалавек сярэдняга росту, жоўты, з вузкімі касымі вачыма. Відаць было, што гэта кітаец. Толькі як ён сюды трапіў з другога канца свету?
Аднак жа гэта быў сапраўды кітаец. Адзенне я го складалася толькі з портак і кашулі, але і ад іх засталася толькі назва, бо гэта былі адны анучкі, звязаныя рознымі сцябельчыкамі і карэньчыкамі.
Веславаў і руляваў ён жардзінай, а на дне чоўна ляжала торба і невялічкая шка.
Ехаў ён ціха, асцярожна, увесь час азіраючыся. Ен баяўся выязджаць на сярэдзіну ракі і ўсё трымаўся берага. Худы, змораны твар сведчыў, што падарожны многа перацярпеў.
Адзін, другі зава рот — і перад ім адкрылася мора. Толькі нельга было вызначыць, дзе яно пачыналася і дзе канчалася, бо ўсё навакол было заліта вадою, а нангравы лес выдаваўся далека ў мора.
Мора было неглыбокае. Далёка-далёка відаць было, як пеніліся і разбіваліся хвалі аб падводныя рыфы.
Гэта была Тарэсава пратока, якая аддзяляе Новую Гвінею ад Аўстраліі. У гэтай частцы Вялікага акіяна, на паўночны ўсход ад Аўстраліі, даўно працуюць ужо каралавыя паліпы і хутка, гэта значыць, праз якіх паўмільёна ці мільён гадоў, зусім забудуюць моря.
Да гэтага кітаец лёгка плыў уніз па рацэ, а цяпер ён стаў адчуваць, што вада пачынае цячы насустрач, уверх. Вось ужо і човен пачало адносіць назад, і кітаец павінен быў напружваць усе сілы, каб пасоўвацца ўніз.
Тым часам і зверху вада таксама прыбывала. Вось сустрэліся струмені зверху і знізу і закруцілі човен. Становішча рабілася ўжо небяспечным.
Пакруціўшыся некаторы час пасярэдзіне ракі, кітаец неяк здолеў вырвацца з віру і як мага хутчэй накіраваўся да берага, правильней сказаць, у лес, бо ніякага берега не было.
Ен праціснуўся паміж мангравых карэнняў і стаў чакаць.
На працягу гадзіны вада ўсё падымалася, а потым начала спадаць. Але кітаец, відаць, не мерыўся ехаць далей. Ен пашукаў яшчэ большага гушчару і заехаў туды так, што зусім схаваўся. Потым сваім нажом адрэзаў кавалак ліяны і прывязаў човен да карэнняў.
Вада тым часам усё спадала ды спадала. Вось ужо спод чоўна дакрануўся да глебы. Вось пачалі паказ вацца чорныя плямы зямлі. Потым вада зусім адышла. Толькі збоку засталася абмялелая рака, ды мора блішчала дзесь далека скрозь дрэвы.  Кітаец вылез, узяў сваю торбу і піку, яшча раз паглядзеў, ці добра схаваны човен, і пайшоў налева, уздоўж берага мора. Ісці было вельмі дрэнна. Зямля была гразкая, усюды пазаставалася шмат лужын. У адной з іх кітаец заўважыў ладнага краба, велі-ынёю з шапку. Гэта была добрая спажыва, і кітаец не мінуў яе. Ен узяў галіну і сунуў у крабаву клюшню. Той зараз жа моцна ўчапіўся за галіну, і кітаец без клопату выцягнуў яго з вады і паклаў у сваю торбу.
Але не паспеў ён прайсці некалькі крокаў, як раптам закрычаў і заскакаў ад болю: гэта краб ухапіў яго сваёй клюшняй за бок. Тады ён зняў торбу і некалькі разоў стукнуў ёю аб дрэва.
Кітаец ішоў наўкос, набліжаючыся да берага. Ві-даць было, што гэта месца яму знаёмае. Але пасоўваўся ён вельмі мару дна, бо цяжка было праціскацца праз ма игра вы я карэнні. Тым часам сонца пачало ўжо спусканда на захад. Нецікавая будзе справа, калі ноч захопіць яго тутака. Тым болей, што ён ведаў і другую небяспеку, якая пагражае яму, калі ён замарудзіцца.