У краіне райскай птушкі

— Патрэбна ім ваша праўда! Хіба гэта людзі, калі яны да гэтага часу ядуць чалавечыну? Цяпер, здаецца, на зямлі няма больш аніводнага кутка, дзе б захаваліся людаеды, апрача гэтай праклятай красны.
— Вось таму нам і трэба ісці туды прасвятляць іх, каб яны  не  былі  такімі,— сказа ў  місіянер,
апусціўшы галаву.— Значыцца, у другія куткі святло ўжо дайшло, а сюды яшчэ не.
— Якое тут яшчэ святло,— махнуў рукою Брук,— калі ў іх простага ча лаве чага пачуцця няма. Мабыць, іх і зусім нельга зрабіць людзьмі.
— Усе людзі аднолькавыя,— спакойна адказаў місіянер,— толькі па-рознаму выхаваныя. Усе людзі маюць аднолькавую душу, і ўсе яны роўныя перад богам.
Скот усміхнуўся, а Брук нават раззлаваўся.
— Ну-ну, лягчэй! — сказаў ён.— Адкуль ты ўзяў, што гэтыя людаеды браты нам?
Місіянер уважліва паглядзеў проста ў вочы Бруку і выразна прамовіў:
— Вапгы місіянеры навучылі мяне гэтаму. Скот і Кандаракі адвярнуліся ўбок, быццам разглядаючы бераг, а Брук сарамліва прамармытаў:
— Але, вядома... вядома, перад богам... Я толькі хацеў сказаць, што цяпер іх параўнаць няможна. Але, вядома...
Чорны місіянер пачуў вострую прыкрасць. Ен блізка ўбачыў, як гэтыя белыя людзі, што навучылі яго лічыць усіх людзей братамі, самі не могуць і думкі дапусціць аб гэтым.
Тады Кандаракі звярнуўся да місіянера:
— Ці падумалі вы, што пагражае вам? Вы ж цяпер зусім чужы для іх, яны вас не прызнаюць, а калі вы яшчэ пачнеце казаць ім аб новай ролігіі, тады ўсё можа быць.
— Усё залежыць ад бога,— уздыхнуў Саку,— а небяспека нас падпільноўвае ўсюды і заўсёды. Не я першы і не я апошні магу перацярпець за Хрыста.
Нашы «хрысціяне» былі вельмі здзіўлены, чуючы такія словы з вуснаў гэтага «папуаса». Яны даўно ўжо былі хрысціянамі толькі па назве. Праўда, ад рэлігіі яны не адракаліся, але рэлігійнай справай зусім не цікавіліся, і ва ўсім жыцці ім ні разу не прыходзіла да галавы накіраваць які-небудзь свой крок так, як патрабуе «закон божы».
I вось цяпер перад іх вачыма гэты дзікун збіраецца праводзіць іхнюю рэлігію ў жыццё і нават нібы навучае іх саміх хрысціянству.
— Дзіўныя справы твае, божа! — прашаптаў Кандаракі.
Увечар па устала пытанне, што рабіць: ці ехаць наперад, ці спыніцца на начлег. Боцман і механік казалі, што ім будзе вельмі цяжка без перапынку ехаць дзень і ноч. Але і стаяць уначы на адным месцы таксама было нядобра: у цемры маглі падкрасціся ворагі.
Парашылі ехаць ноч, а адпачынак зрабіць удзень, тым болей, што пакуль рака яшчэ шырокая і глыбокая, нядрэнна будзе ехаць і ўначы.
— А ўдзень можна будзе і экскурспо зрабіць убок,— сказаў Скот.
Ночы пад экватарам цёмныя і доўгія. Усю ноч тарахцеў матор, трывожачы аколіцы. Птушкі ўздымаліся і з крыкам разляталіся ўбакі. А ў сялібах папуасаў прыслухоўваліся да гэтага шуму і думалі, што, мусіць, нешта нядобрае чакае іх.
На другі дзень выгляд берагоў значна змяніўся. Яны сталі вышэйшыя і сушэйшыя; замест ляснога гушчару віднеліся бязлесныя прасторы, сярод якіх дзе-нідзе раслі рэдкія купы дрэў, але вёсак ля берага не было. Справа ў тым, што такая рака, як Фляй, служыць тут самым галоўным шляхам. А жыць пры да розе не зусім прыемна, асабліва на адкрытым месцы. Легка могуць заўважыць нежаданыя госці. Лепш туліцца дзе-небудзь наводшыбе, у гушчары, непрыкметна, каб ты мог бачыць, а цябе — не.
Рака ішла на паўночны захад. Краявід змяняўся некалькі разоў. За высокімі берагамі зноў пайшлі шзкія, зарослыя бамбукам. Тут застрэлілі некалькі дзікіх качак і, выбраўшы больш сушэйшае і зручнае месца, зрабілі прыпынак. Усе былі вельмі рады, бо ўжо ногі здранцвелі ад доўгага сядзення.
Файлу ўзяўся гатаваць качак, а Скот, Брук, Кандаракі і Ханубі адышлі крыху ад берага, каб размяць ногі. Тут яны заўважылі шырокае, густое, вельмі зялёнае дрэва.
— Вось хлебнае дрэва,— сказаў Брук.— Трэ было б паспрабаваць «свежага хлеба».