У краіне райскай птушкі

Бераг усё заварочвае налева. Вось ужо катэр ідзе на захад. 3 правага боку цягнецца цэлы шэраг выспаў, на якіх жыве нямала народу. Гэта відаць па тым, што ўсюды зелянеюць плантацыі бананаў ды какосавых і сагавых пальмаў. Але ш людзей, ні будынкаў сярод гушчару не відаць.
Асабліва прыемны пах ідзе ад мускатных дрэў. Тыя мускатныя арэхі, што мы ведаем, з'яўляюцца ўнутранай косткай плада, крыху падобнага да слівы, а тут разам пахнуць і кветкі, і плады.
Па кветках лётаюць яркія матылі, з якіх адны, бліскуча чорныя,— у далонь велічынёю.
На адной выспе было так многа какосавых пальмаў, і катэр праязджаў так блізка ля берага, што нельга было не спыніцца, каб набраць арэхаў.
— Будзьце асцярожны,— сказаў Скот,— гаспадар гэтай плантацыі можа запусціць стралу з-за дрэва.
Але нікога не было відаць. Гаспадароў ці зусім не было, ці яны пахаваліся.
Сіпаі зараз жа разбілі некалькі арэхаў і пачалі піць і частаваць другіх.
Кожны арэх змяшчаў каля дзвюх бутэлек соку, так званага какосавага малака, толькі не белага, а вадзяністага.
— Вось гэта дык пітво! — сказаў Брук, абціраючы губы.— Трэба як мага больш узяць у запас.
— Знойдзем яшчэ,— адказалі яму. Какосавая пальма мае тую асаблівасць, што адначасна на ёй могуць быць і кветкі, і зялёныя плады, і спелыя. I кожны месяц на працягу двухсот год адно дрэва дае па дваццаць — дваццаць пяць арэхаў.
Так міналі яны адну выспу за другой і нарэшце ўвайшлі ў самую раку. Цячэнне ракі значна затрымлівала катэр, і ён ішоў ужо не так хутка, як раней.
— Скажыце, міст...— пачаў быў Скот, звяртаючыся да Саку, але спыніўся, замяшаўшыся. Ен па прывычцы ледзь не назваў «містэрам» самага сапраўднага чорнага дзікуна, толькі апранутага палюдску. Гэта ўжо занадта! Але ліха яго ведае, як наогул трымаць сябе з падобнымі суб'ектамі. Ен жа ўсё-такі чалавек адукаваны, так сказаць, асоба духоўная, іх трэба паважаць, а як тут паважаць чыстакроўнага папуаса?
Але тым часам Брук пачаў гутарку.
— Ты куды едзеш? — запытаўся ён у місіянера, не разважаючы аб далікатнасці ў адносінах да чорнага.
— Да вярхоўя ракі Фляй,— ціха адказаў Саку.
— Ты калі-небудзь быў там? — зноў запытаўся Брук.
— Быў, але даўно, у часе дзяцінства.
— Як жа ты трапіў да місіянераў?
— Калі я меў дзесяць год, суседняе племя напала на нас, перабіла шмат людзей, многа забрала ў пало н, у тым ліку і мяне з маткай. Бацька быў заботы...
— Як жа ж гэта вас не з'елі? — засмяяўся Брук.— Можа, нясмачныя былі?
Гэты грубы жарт непрыемна ўразіў місіянера, і ён нічога не адказаў.
— А як жа ж ты трапіў сюды, да місіянераў? — дапытваўся Брук.
— Мы ўцяклі з маткай дадому,— неахвотна адказаў місіянер,— але па да розе каля гэтай самай ракi нас дагналі. Матку схапілі, а я пабег далей, у раку. У гэты самы момант праязджаў параход, мяне выцягнулі з вады і ўзялі з сабой.
— Чаму ж ты зноў едзеш туды? — усё пытаўся Брук.
— Калі я пазнаў вышэйшую пра уду, я мушу несуш яе да маіх братоў,— сказаў місіянер і падняў угару вочы.
«Бачце,— падумаў Скот,— гаворыць акурат, як нашыя папы».
Брук засмяяўся: