У краіне райскай птушкі

I толькі адзін Скот верыў у свае слова, бо яму не было аніякай патрэбы ашукваць гэтага кітайца.
— Добра,— згадзіўся ўрэшце Чунглі. Скот паклікаў сіпаяў і сказаў:
— Развяжыце яму рукі, добра даглядайце, карміце і толькі пільнуйце, каб не ўцёк, бо тады адкажаце сваімі галовамі.
У моры.— Сустрэча я папуасамі.— Станция Доз р. — Чорны місіянер.— Па рацэ Фляй.— ЖывыЯ плады.— Какаду і восы.— Конь!.. Экскуреія ў папуаскую вёску.— Кенгуру на дрэве.— Ноч на выспе.
Уздоўж паўднёвага берага Новай Гвінеі на ўсход хутка ляцела маторная лодка, ці, дакладней, катэр. Ен быў досыць вялікі, меў каюты, змяшчаў чатырнаццаць чалавек і шмат розных прылад і запасаў, асабліва зброі.
Наперадзе сядзелі Скот, Брук і Кандаракі. Кіраваў катэрам стары боцман Старк, машыну даглядаў механік Гуд. Галоўную сілу экспедыцыі складалі шэсць сіпаяў пад камандай свайго сяржанта Ханубі. Тут жа знаходзіўся і Чунглі.
Файлу быў узяты ў якасці кухара. У такой экспедыцыі кожны чалавек павінен мець разнастайную вартасць. Негркок быў бы толькі кокам, а Файлу, апрача таго, быў верны чалавек ва ўсіх справах.
Мора было ціхае і блішчала ад сонца, як люстра. 3 правага боку ўздоўж берага цягнулася белая града, то набліжаючыся да берага, то аддаляючыся. Гэта былі каралавыя рыфы, аб якія разбіваліся хвалі. Дзякуючы гэтаму паміж рыфамі і берагам заставалася ціхая паласа, як вуліца.
Праз дзве гадзіны ўбачылі наперадзе папуаскую вёску, на слупах. Яна выходзіла ў мора так далека, што прыходзілася праязджаць зусім побач яе.
Там даўно пачулі, што трашчыць і набліжаецца дзіўная лодка. Папуасы заварушыліся, палезлі ў свае чоўны, і хутка на спатканне з катэрам выехала восем вялікіх чоўнаў, у якіх сядзела чалавек па дванаццаць.
Чоўны мелі тую асаблівасць, што да іх на некаторай адлегласці былі прыстасаваны бярвенні, злучаныя з чоўнамі жэрдкамі. Дзякуючы гэтаму чоўны былі ўстойлівыя і не маглі перакуліцца.
Папуасы крычалі, махалі рукамі. Чутно было слова «кос, кос» (тытунь).
— Чаго яны хочуць, што яны думаюць рабіць? — трывожна сказаў Скот.
— Чорт іх ведае,— адказаў Брук,— але ў кожным разе гэтая арава для нас небяспечная. Надта іх многа.
— Яны нават з ласкі могуць нашкодзіць нам,— дадаў Кандаракі.
Катэр набліжаўся, а папуасы згрудзіліся і не давал! дарогі.
— Трэба распудзіць іх,— сказаў Скот.— Страляйце ўгору!
Сіпаі пачалі крычаць і страляць. Папуасы замітусіліся, некаторыя кінуліся ў ваду і далі нырца. Катэр тым часам урэзаўся ў сярэдзіну, зачапіў са дзве лодкі, адламаў прылады, а адну лодку дык зусім перакуліў.
Падняліся крыкі, выццё. Праўду кажучы, папуасы не мелі намеру нападаць, бо, жывучы ля берага мора, яны не раз сустракаліся з белымі і ведалі, што нападаць на іх небяспечна, але цяпер яны раззлаваліся і гатовы былі сапраўды распачаць бойку, ды катэр быў ужо далека.
Ехалі ўвесь дзень. Краявід быў аднолькавы і, можна сказаць, нудны. 3 левага боку — нізкі бераг, зарослы лесам, большую часткаю мангравым. Дзе-нідзе віднеўся ўзгорак; там часамі ўздымаўся дымок. Мінулі яшчэ некалькі вёсак на вадзе.
3 правага боку — белая града. Часамі далека ледзь значыліся выспы.
— Глядзіце, глядзіце! — раздаліся галасы на катэры. I сапраўды было на што паглядзець. Сярод мора, нібы проста з вады, правільным колам па дымалася пятнаццаць — дваццаць какосавых пальмаў. Не відаць было аніякай зямлі, усё тая самая вада, і пальмы стаялі, калыхаліся, нібы ў паветры.
Сапраўды ж яны стаялі на грунце, але ён так слаба паднімаўся над вадой, што збоку не заўсёды можна было яго заўважыць. Гэта быў так званы «атол», якіх вельмі многа ў гэтай каралавай частцы Ціхага акіяна.