У краіне райскай птушкі

— Тольк! няўстойку?— закрычаў Брук. — Гэтага мала! Дайце мне спачатку палічыцца з ім.
— Я параіў бы палічыцца з ім зусім іншым чынам,— сказаў Кандаракі.— Нічога яму не рабіць, абяцаць яму поўную свабоду за тое, што ён завядзе нас у тое месца.
— Як? — стукнуў кулаком Брук.— Пакінуць яго зусім непакараным? Не можа гэтага быць!
Скот глыбока задумаўся, а Кандаракі падышоў да Брука і ціха шапнуў яму:
— Не пярэчце. Калі ён пакажа нам месца, тады вы заўсёды будзеце мець магчымасць палiчыцца.
— Ага! Гэта іншая справа,— супакоіўся Брук.
— Гэта добрая ідэя,— сказаў Скот,— але ж вы сама павінны ведаць, як цяжка наладзіць экспедыцыю ў глыб вострава.
— Ведаем,— адказаў Кандаракі,— аднак трэба таксама прыняць пад увагу, што кал! ён адзін дабраўся, то добра падрыхтаваная экспедыцыя — тым болей, а па-другое, трэба памятаць, што не шукаць мы ідзём, а на пэўнае месца.
— Гэта праўда,— задуменна сказаў Скот,— прывядзіце яго сюды!
Праз некальк! хвілін прывял! Чунглі. Ен увайшоў пад наглядам двух салдат-сіпаяў.
Чунглі са звязанымі рукамi стаяў перад Скотам і чакаў, што будзе. Брук сядзеў і глядзеў на яго, як звер на сваю здабычу. Скот даў знак, каб сіпаі выйшлі, потым звярнуўся да Чунглі:
— Ты ведаеш, што, паводле закону, за тое, што ты
Сіпаі — завербаваныя англічанамі салдаты а жыхароу Індыі, калі яна была пад уладай Англіі.
— Зусім я не думаў і не хацеў забіваць,— сказаў Чунглі.
— Суд не можа ведаць, што ты думаў; ён будзе судзіць па тым, што ты рабіў. I тваё дзеянне легка назваць замахам на жыццё. Разумеет?
Чунглі маўчаў.
— Ты бачыш,— прадаўжаў Скот,— што ты знаходзішся ў нашых руках. Мы можам з табою зрабіць што хочам.
Скот спыніўся і пачакаў, каб Чунглі лепш адчуў сэнс  апошніх слоў.
— Але ты можаш атрымаць поўную волю, свае золата, скасаванне кантракта і нават дапамогу вярнуцца дадому, калі ты нам пакажаш тое месца, дзе знайшоў золата. Згодзен?
Чунглі маўчаў. Па-першае, яму вельмі не хацелася зноў пачынаць гэту цяжкую і небяспечную дарогу, па-другое, ён не хацеў служыць сваім ворагам і, па-трэцяе,— самае галоўнае — не быў упэўнены, што яны выканаюць свае абяцанне. Але што яму заставалася рабіць? Яны маглі б і зараз яго забіць, і нічога ім за гэта не было б.
— Ну, адказвай! — сказаў Кандаракі.
— Ці сапраўды вы мяне тады адпусціце? — спытаў Чунглі, каб толькі адразу не паказаць, што ён згодзен.
— Я сам даю слова гонару,— паважна адказаў Скот.
«Мала карысці ад гэтага»,— падумаў Чунглі. «Чакай»,— падумаў Брук.
«Паглядзім яшчэ, што будзе»,— падумаў Кандаракі.