У краіне райскай птушкі

— Не ведаю яшчэ,— адказаў Чунглі і пачаў ціхенька паўзці, але спыніўся і зноў падышоў да Чыкчу.
— Вось што, Чыкчу. Ты такі самы, як і мы. Ты не захочаш скрыўдзіць нас.
— Вядома, ці трэба аб гэтым гаварыць? — гора ча сказаў той.
— Можа здарыцца, што ты раней за нас вернешся дадому, або я зусім не вярнуся,— дык вось табе кавалак золата, аддай яго маім банькам. Калі трэба будзе, і сабе вазьмі на выдаткі. Памятей, што, можа, яны атрымаюць гэты кавалак замест двух сыноў. А калі і мы вернемся, дык тады ўжо і ты атрымаеш. Сцеражыся толькі, каб ніхто не даведаўся, што маеш.
Ен выняў з торбы кавалак золата і аддаў Чыкчу.
— Добра, будзь спакойны, усё будзе зроблена, калі я буду жывы і вярнуся,— сказаў Чыкчу.— Хай бароняць цябе добрыя духі.
— I цябе таксама,— адказаў Чунглі і пасунуўся да выхада. Ціхенька адчыніў дзверы, пераступіў парог і адчуў... як некалькі пар рук абхапілі яго і скруцілі.
— Калі ласка, адважны Чунглі! — пачуўся насмешлівы голас Файлу.— Містэр Брук даўно жадае вас бачыць.
— У-у, сабака! — сказаў Чунглі.— Дачакаешся і ты свайго часу!
— Ці будэем будзіць ністэра Врука або Скота? — запытаўся адзін з мужчын.
— Дзеля такога госця няварта,— сказаў Файлу,— заўтра ўбачыць.
— Ну, хадзем! — сказал! мужчыны і павял! Чунглі ў суседні будынак.
Чыкчу чуў, як Чунглі папаўся. Шкада яму было свайго сябра. Але мiмаволі ён падумаў, які ён, Чыкчу, шчаслівы: хто яго не ловіць, ніхто не арыштуе, жыве ён ціха, спакойна, засталося яму працаваць толькi адзін год; гэты год праляцiць непрыкметна,ён сабе паедзе дадому бага ты, вольны. А неспакойны Чунглі панінен пакутаваць...
Нельга апісаць, што рабілася з містэрам Брукам, калі ён даведаўся, што Чунглі злоўлены.
— Трэба наказаць усім,— крычаў ён,— што значыць па дыма ць руку на белага! Трэба яго перад усімі павесіць!
Шстэр Скот аднёсся да гэтага спакайней.
— Павесіць мы не маем нрава,— гаварыў ён,— а трэба адаслаць яго ў Морсбі' і засудзіць. Усё роўна яго не пашкадуюць.
— Гэта аанадта будзе проста і мякка,— пярэчыў Брук,— хоць скуру садраць з яго трэба...
— Ну, гэта ўжо ваша справа,— сказаў Скот. Увайшоў Кандаракі. Увесь яго выгляд сведчыў, што ён ведае нешта цiкавае.
— Ён ведаеце, панове,— пачаў ён,— што справа з гэтым няшчасным кітайцам можа мець інтарэс для нас усіх? Я толькі што даведаўся аб усім падрабязна,— і вось вам довад.
Пры гэтым ён паклаў на стол два кавалкі золата: адзін велічынёю з грэцкі арэх, а другі — крыху меншы.
— Што гэта значыць? — запытаўся Скот.
— Гэта знойдзена пры Чунглі. Ен, аказваецца, знайшоў у сярэдзіне вострава месца, дзе сустракаюцца вось такія рэчы. Прыйшоў ёя сюды, каб замбраць свайго брата і ўцячы дадому.
— Ну што ж! — сказаў Скот.— Значыцца, будзе
Галоўны пункт англійскай Новай Гвінеі.