У краіне райскай птушкі

Файлу яшчэ больш схіліўся; вочы яго глядзелі на Брука з замілаваннем, але як толькі Брук адышоў, Файлу адразу зрабіўся ў сто разоў больш паважным і грозным, як Брук.
— Ну,— прасіпеў ён, звярнуўшыся да Чыкчу,— а цяпер мы з табой палічымось.
Кітаец кінуўся на калені і пачаў прасіць:
— Выбачай... паночку... не буду... не паспеў... па ночку...
Але «паночак» не злітаваўся. Бо яму пагражаў другі паночак, які ў свой чарод баяўся трэцяга пана.
Надыходзіў вечар. На вільготнай плантацыі пачау збірацца туман. Гэта самы нездаровы час у гарачых краінах. Бўрапейцы звычайна ў такі час сядзяць дома і не выходзяць на двор.
Для рабочых быў пабудаваны асобны вялікі будынак, але не на слупах, як для гаспадароў, а проста на зямлі.
На двары негр-кухар, або «кок», як усюды на моры завуць кухараў, зварыў ужо вялізны казан чорнага варыва з бобу. Боб і рыс, прыпраўленыя какосавым алеем, былi амаль што адзінаю страваю рабочых. Мяса яны ніколі не бачылі.
Праўда, яго і не было. Кароў на Новай Гвінеі зусім няма. Некалькі галоў былі прывезены на станцыю; вядома, яны былі прызначаны для белых, ды і то галоўным чынам на мала ко. Гаспадары мелі і дзічыну, але ж не рабочыя. Толькі рыба была даволі часта.
Пасёрбалі варыва і пайшлі спаць. Памяшканне было велізарнае; па баках стаялі нары, на якіх ляжаў сухі чарот і больш нічога. Дзе-нідзе валялася рыззё — адзенне рабочых — або за места падушкі ляжаў клуначак. Аніякіх рэчаў больш не было.
Рынуліся рабочыя на свае нары і скора паснулі.
Не спаў толькі Чыкчу, бо цяжка яму было прыстасаваць свае раны да жорсткай пасцелі; ды яшчэ енчыў у трасцы адзін карэец.
Не спалася і Файлу.
Ен жыў у гэтым жа самым памяшканні, але, як наглядчык, меў асобны адгароджаны куток каля ўвахода.
На хвіліну Файлу не мог забыцца пра ўдар, які сёння атрымаў ад Брука. Праўда, не першы раз ён быў біты, але вось ужо два гады, як ён сам зрабіўся старшым, сам мог біць сваіх таварышаў, як яго самога калісьці білі; часта здаралася, як, напрыклад, сёння, што яго нават называла «панам»,— яго, цёмна-скурага, ніжэйшай пароды чалавека.
3 цягам часу ён пачаў ужо лічыць сябе «чалавекам», спачатку сярод даручаных яму рабочых, а потым крыху і сярод «іх», белых.
I вось сёння яму напомнілі, што ён яшчэ не чалавек.
I ўсё праз гэтага пра клята га Чыкчу! Каб не ён, дык, можа, назаўсёды прывыклі б, што Файлу — чалавек.
Шкала, што мала даў яшчэ гэтаму паганаму кітайцу. I Файлу гатоў быў зараз жа пайсці і дадаць яму яшчэ.
Тым часам знадворку каля будынка з'явілася нейкая постаць. Асцярожна тулілася яна каля сцяны і набліжалася да дзвярэй. Дзверы ціхенька адчыніліся, і нехта ўвайшоў у памяшканне.
Відаць было, што чалавек — свой, бо не блытаўся ў цемнаце. Ен ціхенька пачаў красціся ўздоўж нар да таго канца, дзе ляжаў Чык-чу. Незнаемы схіліўся над суседам Чыкчу і стаў прыглядацца.