У краіне райскай птушкі

На руках і на нагах былі бранзалеты, па-майстэрску зробленыя з травы і аздобленыя чарапашкамі. На шыі віселі каралі з-звярыных зубоў.
Адзін трымаў вязку птушыных скурак без ног, а другі — кавалак золата. Асабліва цікавыя былі скуркі птушак. Райскія птушкі невялікія, прыблізна як верабей або крыху больш. Сама назва іх паказвае,   што  яны   нейкія   асаблівыя.   I   сапраўды: такога прыгожага, яскравага і разнастайнага колеру щхто нават не мог бы выдумаць!
Ёсць некалькі парод, але больш вядомая адна, якая мае хвост каля трыццаці сантыметраў даўжынёй з такім тонкім, далікатным і яскравым пер'ем, што ім вельмі ахвотна ўпрыгожваюць сябе як дзікуны, так і еўрапейскія жанчыны. Для апошніх і вывозяцца гэтыя скуркі ў Еўропу і вельмі дорага цэняцца.
3 прычыны таго, што мясцовыя паляўнічыя звычайна адразаюць ногі ад скурак, у Еўропе склалася легенда, што гэтыя птушкі ўсё сваё жыццё трымаюцца ў паветры, жывяцца толькі расой і маюць нейкую цудоўную сілу. Адсюль і назва іх — райскія.
Кандаракі з дапамогай некалькіх слоў, а больш за ўсё мігамі запытаўся, што яны хочуць за свой тавар.
Папуасы зразумелі, паказалі рукамі, як страляюць, і сказалі: «Пуф! Пуф!» Нават Скот усміхнуўся.
— Вось чаго захацелі! — сказаў ён.— Але шкодна даваць вам такія цацкі. Прынясіце і пакажыце ім лепш другое,—загадаў ён Кандаракі.
— Падазроная справа,— сказаў Скот.
— Ці не па часта ваць іх гарэлкай? — прапанаваў Кандаракі.— Мо тады лягчэй будзе з імі дагаварыцца.
— Спірытуеам лепш! — крыкнуў Брук.— Што значыць гарэлка для такіх чарцей!
Скот згадзіўся.
Кандаракі прынёс бутэльку і наліў паўшклянкі спірту. Падышоў да папуасаў, ласкава папляскаў іх па плячах і працягнуў шклянку. Недаверліва паглядзеў папуас і не хацеў браць.
Кандаракі сам дакрануўся губамі, смяяўся і ласкава запрашаў. Дзікун узяў і крыху глынуў. Спачатку ён спалохаўся; відаць было, як захашла яму дух. Але праз хвіліну, адчуўшы прыемную цеплыню, засмяяўся. Пасля таго яго таварыш выпіў ужо бадай усю шклянку. А за ім першы зноў выпіў.
Тады гандаль пайшоў шпарчэй. Папуасы забыліся ўжо на зброю і пДкавіліся ўсё цудоўнай «вадой». Ім паказалі дзве поўвыя бутэлькі. Яны ўхапіліся за іх і пакінулі свае тавары.
Трымаючыся за свае бутэлькі, хістаючыся ды весела гаргочучы, пайшлі яны дадому.
— Ха-ха-ха! — зарагатаў містэр Брук.— Вось гэта дык гандаль!
— Дай бог часцей так,— смяяўся Кандаракі. I яны весела пачалі падлічваць, колькі на гэтым зарабілі».
А шчаслівыя гандляры тым часам адышліся крыху ад будынкаў, спыніліся, зноў выпілі і паваліліся на зямлю, як мёртвыя. Бутэлькі пакаціліся, рэшта спірту вылілася,— справа пакуль што на тым і скончылася.
За паўкіламетра ад будынкаў, у балоцістай нізіне, была плактацыя гумавых, або каўчукавых, дрэў.
Ёсць некалькі дзесяткаў парод такіх дрэў, але найлепшыя паходзяць з Паўднёвай Амерыкі, з нізіны ракі Амазонкі. Адтуль іх сталі вывозіць і разводзіць у іншых гарачых краінах і ў тым ліку на Новай Гвінеі.