Сын вады

А той тым часам спяшаўся ў бок Нгары. Вераг у гэтым месцы быў па каты, і Нгара не мог шчыльна да яго прыстаць. Паміж чоўнам і пляцоўкай заставалася на тры-чатыры крокх вады, куды і накіроўваўся морж. Нгара ўжо вылез на гэты падводны бераг х, каб утрымаць звера, кінуў у яго кап'ё, стоячы па калена ў вадзе.
Кап'ё ўвайшло маржу ў бок, але сам Нгара паслізнуўся і паляцеў у ваду, а раз'юшаны звер кінуўся за ім. У гэты момант Манг ужо быў на беразе і адразу кінуўся на дапамогу. У руках яго быў той цяжкх крывы кавалак жалеза, які мы бачылі ў чоўне Тайдо. Храснула галава, закруціўся звер і нават хвастом збіў Манга  з  ног.  Тут  падаспелі  ўжо Тайдо з Косам, а хутка х сам Нгара,—  праз хвіліну справа была скончана.
Тады перавезлі сюды сем'і і весела прыняліся разбіраць здабычу.
Але хутка радасць была сапсавана непаразуменнем. Паўстала пытанне, каму аддань скуру? 3 боку гледзячы, здавалася б, што яе павінен быў атрымаць Манг, але Нгара нiяк не згаджаўся на гэта.
— Я ж першы ўбачыў маржоў, я ж вас прывёў сюды,— даводзіў ён.
— Адным паказам звера не зловіш,— адказвалі яму.
— Я першы ўсадзіў у яго кап'ё; ён ужо быў гш ранены, а вы толькі дабілі яго,— не здаваўся Нгара.
— Ну, браце, з тваім кап'ём ён ледзь цябе самога не з'еў.
— Але каб не я, дык вы нхчога гэтага не мелі б.
— Ну, а каб не я, дык цябе самога ў жывых не было б,— раззлаваўся Манг.
— Скажы дзякуй, што тваё жыццё выратавалі,— дадаў Тайдо.
— Вы карыстаецеся тым, што вас трое супраць аднаго! — з запалам крычаў Нгара.
— Ніхто тут не супраць каго,— лагодна сказа у Кос,— усе разам палявала. Але трэба па справядлівасці: хто забіў — таму і скура.
— Значыцца, па-вашаму, хто апошш ўдарыў напалову забітага звера, той і забіў? — насмешліва сказаў Нгара.
Зноў пачалося ўсё спачатку.
Урэшце Нгара адмовіўся ад сваей часткх мяса, ускочыў у човен х, ад'язджаючы, сказаў:
— Паглядзім, якая будзе справядлівасць, калі мы сустрэнемся з роўнымі сіламі.
Хоць пагроза і не спалохала мужчын, але ўражанне засталося дрэннае.
— А можа, і лепш было аддаць гэтаму вар'яту скуру, каб не звязвацца з ім? — сказаў мхралюбны Кос.
Але бацька і сын запярэчылі:
— 3 якой рацыі? Запытайся каго хочаш, кожны скажа, што яго дамаганні несправядлівыя. А пагрозы можна чуць на кожным кроку. Асабліва ад яго.