Сын вады

— Хай пацешыцца пакуль што,— казалі між сабой бацька,— усё роўна Мгу яшчэ малая.
ЦІ ведала сама Мгу, што лес яе звязваўся з гэтым чоўнам? Вядома, яна пра гэта не раз чула і лічыла справу вельмі простай і звычайна: калі старэйшыя так кажуць, значыцца, так і трэба. Ды, уласна кажучы, яна нічога і не магла мець супраць. Іхнія сем'і даўно ўжо жывуць дружна, разам і адчуваюць сябе адной сям'ёй. Іншыя суседзі сустракаліся рэдка, бо ўмовы не дазвалялі многім жыць разам. Нават і два чоўны разам бывала рэдкасцю. Толькі Тайдо ды Кос часцей сустракаліся і ўжо даўно парашылі пажаніць сваіх дзяцей.
Чоўны выехалі з бухты. Манг насіўся ў сваім кану навакол, як тыя кіткі: то перагоніць, то а дета не, то ад'едзе ўбок. Ён быў вольны, ён мог адлучацца, калі захоча, ехаць, куды пажадае! Гэта быў самы шчаслівы момант у яго жыцці.
Праз некаторы час яны ўбачылі яшчэ адзін човен, які, як відаць, накіроўваўся да іх.
— Здаецца, гэта Нгара,— прамовіў Кос.
— I, відаць, мае справу да нас,— сказаў Тайдо.
— Гэй, стойце! — крыкнуў новы чалавек.
Пад'ехаў Нгара. Гэта быў чалавек гадоў дваццаці пяці, апрануты ў вельмі дзіўную вопратку: яна была пашыта з птушыных скурак. Такое адзенне было не горш за звярыную скуру, але ўсё ж такі кожны мужчына марыў набыць сапраўднае, скураное. Бяда толькі ў тым, што ў іх становішчы — гэта вельмі цяжкая справа. Забіць, напрыклад, маржа цяжка нават добра ўзброеным людзям, а пра гэтых і казаць няма чаго.
— Ля Белай Гары з'явіліся маржы,— сказаў Нгара.— Хадзем на іх.
Мужчыны з радасцю згадзіліся.
— ПД хопіць людзей? — запытаўся Тайдо.— Колькі іх там?
— Я бачыў трох. Чатыры чалавекі хопіць.
I чоўны зноў накіраваліся ў завулкі. Праз дзве гадзіны пад'ехалі да апошніх скал, якія высоўваліся ў акіян.
— Ціха! — даў знак Нгара.— Вунь там. Чоўны епыніліся. Мужчыны вылезлі на бераг і асцярожна зірнулі з-за скалы.
Ля падножжа скалы была роўная пляцоўка. 3 двух бакоў уздымаліся сцены, а з трэцяга — ляскалася мора. На пляцоўцы грэліся на сонцы два маржы; трэці, відаць, маленькі, плюхаўся ў вадзе.
— Калі раптам з-за сцяны выскачыць,— шаптаў Нгара,— ды загарадзіць дарогу ў мора, то можна абаіх захапіць.
— Але па зямлі падступіцца да іх нельга: прыйдзецца на чоўнах.
— Усё роўна, можна і на чоўнах.
Пачалі рыхтавацца. Жанчын і дзяцей высадзілі на бераг. Выгрузілі і сваю гаспадарку. У кожным з чатырох чоўнаў было па адным мужчыну. Выстраіліся ў шэраг і па камандзе з гікам вылецелі з-за скалы. Мігам чатыры лодкі загарадзілі бераг пляцоўкі.
Маржы былі так здзіўлены і спуджаны, што спачатку кінуліся на сцяну, а людзі тым часам пачалі вылазіць на бераг. Але праз момант маржы зарохкалі, заварушыліся і павярнулі да людзей, нязграбна рухаючы сваімі ластамі-лапамі, пляскаючы хвастамі, абапіраючыся аб зямлю ікламі.
Тут ля Косава чоўна паказаўся малы маржок. Убачыўшы яго, маржыха яшчэ больш напружылася, неяк падскочыла і пакацілася да берага. Не паспеўшы вылезці з чоўна, Кос павінен быў сам адхіснуцца ад яе. Тайдо кінуўся з сякерай, але паспеў толькі легка крануць маржыху па спіне. Маржыха плюхну лася ў ваду, зачапіла човен Коса, перавярнула яго і знікла са сваім дзіцем. Тайдо кінуўся на дапамогу Косу, х яны абодва забыліся на другога маржа.